Не асуджай за незвычайны дар
Убачыць тое, што другiм не бачна,
Наўвогуле, астатняе нязначна,
Калi бяда, не вiнават званар.
Ён спачувае страцiўшым каня,
Хто з ворагам на бойку больш не ўстане.
Самотнае яго: "Выратаванне!" -
Шчыта цяжар i зброi вастрыня.
Ды марай - апынуцца ў небыццi
За цэлы свет, цудоўнасць асяроддзя.
Калi маўчыць званар, усё ў прыродзе
Вяселкай прыгажосцi зiхацiць.
17.06.2004