Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Б уч

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  БАБАЛОВIЧ Усевалад Платонавiч [1901 - 29.12.1937, Смаленск, НКВД]. З бел. сям'i. Апошняе месца працы - настаўнiк у школе в. Ляхава Смаленскай вобл. Арыштаваны 21.8.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 25.12.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БАБАШЫНСКI Бранiслаў Янавiч (Iванавiч) [1897, в. Харытонава Вiцебскага пав. - 4.11.1937, Вiцебск, турма НКВД]. З шляхецкай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам Вiцебскай няпоўнай СШ ? 8. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 25.8.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Крывая, д. 22. Асуджаны 22.10.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР за 'дзейнасць у складзе ПАВ' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАБIНСКI Iван Iванавiч [1913, в. Красналучка Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лепельскi р-н Вiцебскай вобл. - 26.12.1937, Вiцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Амнiшава Лагойскага р-на Мiнскай вобл. Арыштаваны 26.8.1937. Асуджаны 5.11.1937 тройкай НКВД як 'удзельнiк ПАВ' i за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 21.4.1989. Асабовая справа Б. ? 22567-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАБIЦКАЯ Фелiцыя Восiпаўна [1918, Харкаў, цяпер Украiна - ?]. З рабочай сям'i. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчыца Гродзенскага гандлёва-кулiнарнага вучылiшча. Была замужам, гадавала дзiця. Арыштавана 17.9.1949. Асуджана 19.12.1949 асабой нарадай пры МДБ за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Сiбiрскi канцлагер МДБ Новасiбiрскай вобл. (ст. Суслава). Вызвалена 6.4.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 18.6.1970 Вярхоўным судом БССР Асабовая справа Б. ? п-8782 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАБIЦКI Iван Васiлевiч [12.8.1905, в. Ярцаўкi Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 21.12.1937, Орша, НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у СШ в. Бель Дубровенскага р-на Вiцебскай вобл. Арыштаваны 6.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 20.10.1989. Асабовая справа Б. ? 19887-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАБIЦКI Пётр Мiхайлавiч [1.2.1914, в. Паграбiшча Магiлёўскага пав., цяпер Круглянскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Навасёлкi Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. Арыштаваны 14.3.1938. Асуджаны 14.11.1938 тройкай НКВД як 'член ПАВ' i за 'падрыўную дзейнасць' да 10 гадоў ППК. 11.9.1939 трыбуналам БВА вызвалены i рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 6917-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАБКОВIЧ Аляксандр Iосiфавiч [1904, в. Сушкi Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл. - 10.11.1937 (?), Орша альбо Вiцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам 64-й чыгуначнай школы на ст. Бiгосава Дрысенскага р-на Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 26.9.1937. Асуджаны 25.10.1937 тройкай НКВД за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 2.6.1960. Асабовая справа Б. ? 9243-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАБРОВIЧ Банiфацый Iванавiч [1902, в. Яблонцы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Докшыцкi р-н Вiцебскай вобл. - 1.3.1941, ГУЛАГ]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам СШ в. Баяры Мядзельскага р-на Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 20.5.1940. Асуджаны 26.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Iжэмскi канцлагер НКВД Комi АССР. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа Б. ? 28879-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАБРОЎ Берка Нiсанавiч [?, в. Насовiчы Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл. - 29.12.1937, Гомель, турма НКВД]. Працаваў настаўнiкам Гомельскай яўрэйскай школы. Арыштаваны 4.9.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.11.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 15.11.1957.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  БАБРОЎСКАЯ Зiнаiда Iванаўна [1926, хут. Александрыя (?) Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Да арышту працавала настаўнiцай пачатковай школы в. Дзераўная тагачаснага Казлоўшчынскага р-на Баранавiцкай вобл. (цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл.). Арыштавана 6.12.1951. Асуджана 19.2.1952 асабой нарадай пры МДБ за 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi СБМ' да 25 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў Нарыльскi канцлагер МДБ Краснаярскага краю. 6.5.1955 тэрмiн пакарання знiжаны да 5 гадоў. Вызвалена 28.5.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 21.1.1992 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Б. ? п-14792 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАБРОЎСКI Павел Казiмiравiч [1902, в. Аляксандрава Цвярской губ., цяпер Калiнiнская вобл. - 27.1.1938, Орша (?), НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткi Аршанскай чыгуначнай школы. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 17.8.1937. Асуджаны 28.12.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом РСФСР 20.11.1957. Асабовая справа Б. ? 7742-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАБРОЎСКI Уладзiслаў Iгнатавiч [1908, в. Рэпiшча Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 17.3.1938, Магiлёў, турма НКВД], педагог, верагодна, брат Валянцiны Баброўскай. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткi адной з Магiлёўскiх СШ. Арыштаваны 11.11.1937. Асуджаны 10.1.1938 пазасудовым органам НКВД за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 24.8.1989. Асабовая справа Б. ? 13591-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Лiт.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Магiлёва. Мн., 1998.
  
  БАБРОЎСКI Фелiкс Рамуальдавiч [1903, в. Рэпiшча Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 28.1.1938, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам адной з барысаўскiх СШ. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 10.1.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа Б. ? 11196-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАГАС Марыя Сцяпанаўна [1906, в. Цяцерын Магiлёўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Круглянскi р-н Магiлёўскай вобл. - канец 1937 альбо пачатак 1938, Магiлёў (?), турма НКВД]. З сям'i рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Арыштавана 18.11.1937. Асуджана 14.12.1937 тройкай НКВД як 'член шпiёнскай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана Вярхоўным судом СССР 16.4.1957. Асабовая справа Б. ? 4948 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАГАСЛОЎ Аляксей Яфрэмавiч [1893, в. Доўгi Мох Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ роднай вёсцы. Ажанiўся. Уступiў у ВКП(б). Арыштаваны 3.9.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 3.2.1961. Асабовая справа Б. ? 7319-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАГАТКЕВIЧ Гардзей Iванавiч [1894, Барысаў Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Выкладаў на Мiнскiм рабфаку. Арыштаваны 24.1.1931 у Мiнску па адрасе: вул. Энгельса, д. 6, кв. 6. Асуджаны 28.6.1931 за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 26.12.1989. Групавая справа Б. i iнш. ? 31134-с з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве КДБ.
  
  БАГАЧОЎ Георгiй Рыгоравiч [1894, в. Паршына Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Горацкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам школы в. Слабада Горацкага р-на. Арыштаваны 25.9.1936. Асуджаны 1.2.1936 асобай нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Высланы ў Краснаярскi край. Пасля вызвалення вярнуўся на радзiму, працаваў настаўнiкам у школе калгаса 'Прамень' Горацкага р-на. Зноў арыштаваны 13.8.1949. Асуджаны 1.3.1950 за 'прыналежнасць да антысавецкай групоўкi' да высылкi (хутчэй за ўсё, зноў у Краснаярскi край). Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 20.12.1957, па другой - пастановай прэзiдыума Магiлёўскага абл. суда 10.8.1957. Асабовыя справы Б. ? 1381-сн i ? 2794-сн захоўваюцца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАГДАНАЎ Лявонцiй Фёдаравiч [1895, в. Сыркава Пскоўскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расiя - ?]. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам пачатковай школы в. Каўбы Пiнскага р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 12.3.1941. Асуджаны 1.7.1941 асобай нарадай пры НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць i антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК. Б. павiнны былi этапаваць у адзiн з канцлагераў Кiраўскай вобл., але 22.9.1941 ён быў вызвалены i, верагодна, адпраўлены на фронт. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны УКДБ i пракуратурай Брэсцкай вобл. 17.5.1989. Асабовая справа Б. ? 8011-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАГДАНАЎ Мiкалай Мiкалаевiч [1889, Полацк Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - ?]. З мяшчанскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў ваенруком у Вiцебскiм полiтэхнiчным тэхнiкуме. Арыштаваны 11.8.1938. Асуджаны 1.11.1938 тройкай НКВД як 'агент германскай разведкi' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 22.10.1955. Асабовая справа Б. ? 6307-п з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАГДАНАЎ Пётр Стафанавiч [17.12.1914, в. Крывель Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Шклоўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З рабочай сям'i. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Малыя Бялевiчы Магiлёўскага р-на. Арыштаваны 7.12.1937. Абвiнавачваўся ў 'паклёпе на камунiстычную партыю i савецкае кiраўнiцтва'. 16.4.1938 калегiяй Вярхоўнага суда БССР вызвалены i рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 5754 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАГДАНАЎ Сямён Аляксандравiч [1915, в. Коржыкава Магiлёўскай губ. - ?]. З сялянскай сям'i. Скончыў педагагiчныя курсы. Працаваў настаўнiкам у школе в. Матылёва тагачаснага Расонскага р-на. Арыштаваны 28.10.1936. Абвiнавачваўся ў правядзеннi 'антысавецкай агiтацыi i прапаганды'. Асуджаны не быў. Вызвалены 30.11.1936. Рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 4207-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАГДАНОВIЧ Пётр Яфiмавiч [1879, в. Бяскова Вiцебскага пав., цяпер Лёзненскi р-н Вiцебскай вобл.- ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Лужасна Вiцебскага р-на. Быў жанаты, меў шасцёрых дзяцей. Арыштаваны 14.12.1933 у в. Рымары (?). Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 20.1.1934 за 'антысавецкую прапаганду' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вiцебскiм абл. судом. 29.10.1990. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАГДАНОЎСКI Уладзiмiр Пятровiч [1905, Вiленская губ., - ?]. Выкладаў у Гомельскiм рабфаку. Арыштаваны ў снеж. 1933. Асуджаны калегiяй АДПУ 26.1.1933 да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 18.10.1955.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  БАГДАНСКI Рычард Антонавiч [1.4.1894, Варшава, цяпер Польшча - ?]. З польскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту працаваў выкладчыкам адной з мiнскiх ВНУ. Арыштаваны 7.10.1936 у Мiнску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 30, кв. 22. Асуджаны 22.12.1936 тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную агiтацыю i незаконнае захоўванне зброi' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Iжэмскi канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 30.3.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 25.6.1955 калегiяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. ? 5514-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАГДЗЕВIЧ Янiна Вiкенцеўна [1914, Санкт-Пецярбург - ?]. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працавала настаўнiцай Лiдскай школы ? 5. Арыштавана 13.11.1939. Асуджана 17.8.1940 асабой нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Вызвалена 17.9.1941, верагодна, як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 6.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? П-11958 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАГУСЛАЎСКI Казiмiр [?, мяст. Вiшнева Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - 1940 (?), лясны масiў Катынь Смаленскай вобл.]. Скончыў Вiленскую настаўнiцкую семiнарыю, працаваў настаўнiкам. У 1939 прызваны ў польскае войска, трапiў у палон. Расстраляны ў Катынi.
  Лiт.: Бiтэль П. I нашых трапiла туды нямала... // Спадчына. 1990. ? 3.
  
  БАДРОЎ Мiкалай Сяргеевiч [1887, Мiнск - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам СШ Заслаўя (цяпер Мiнскага р-на). Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 6.11.1936. Асуджаны 28.2.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' тройкай НКВД да 5 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда Беларусi 19.8.1997. Асабовая справа Б. ? 37031-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАДУНОВА Марыя Аляксандраўна [1889, Навабелiца Гомельскага пав., цяпер у межах Гомеля - ?], сястра Бадуновай Палуты (Пелагеi). Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. працавала настаўнiцай гiсторыi ў Маскоўскай СШ ? 529. Арыштавана 10.4.1938 у Маскве па адрасе: вул. М.Горкага, д. 19, кв. 312б. Асуджана тройкай НКВД 10.10.1938 за 'антысавецкую прапаганду, контррэвалюцыйную дзейнасць' i як 'член партыi Беларускiх эсэраў з 1918 г.' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Усольскi канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалена 10.4.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана Вярхоўным судом БССР 11.7.1958. Асабовая справа Б. ? 11951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАЖЭЕЎСКI (БАЖАЕЎСКI) Эрнест Iосiфавiч [1894, мяст. Струсаў, цяпер Цярнопальская вобл., Украiна - ?]. З рабочай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, працаваў настаўнiкам пачатковай школы мяст. Азёры Скiдзельскага (цяпер Гродзенскага) р-на. Арыштаваны 28.12.1944. Асуджаны 27.3.1946 асабой нарадай пры МДБ як 'нямецкi памагаты' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер МДБ Комi АССР. Вызвалены 22.4.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 28.7.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-21031 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАЗЫЛЕВIЧ Iосiф Францавiч [1907, в. Брашэвiчы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ ў Драгiчыне Брэсцкай вобл. Арыштаваны 17.1.1940. Асуджаны 27.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны, верагодна, ва Ухта-Iжэмскi канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 18.9.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны УКДБ i пракуратурай Брэсцкай вобл. 28.4.1989. Асабовая справа Б. ? 8173-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАЗЫЛЕНКА Сафiя Фадзееўна [1897, мяст. Глыбокае Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. выкладала ў школе в. Выдрыца тагачаснага Аршанскага р-на Вiцебскай вобл. Была замужам, гадавала трое дзяцей (двое непаўналетнiх). Арыштавана 6.6.1938. Абвiнавачвалася як 'агент замежнай разведкi'. 10.12.1938 вызвалена за недаказанасцю абвiнавачвання. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 4283-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай Брэсцкай вобл.
  
  БАЗЫЛЕЦКАЯ Соф'я Мiтрафанаўна [1922, пас. Арэхаўск (Арэхi) Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала выхавальнiцай у Аршанскiм дзiцячым доме. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 23.12.1944 у Оршы па адрасе: вул. Сталiна, д. 51. Абвiнавачвалася ў 'дапамозе нямецкiм акупацыйным уладам'. 16.7.1946 УМДБ Кiраўскай вобл. вызвалена i рэабiлiтавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАЗЫЛЁЎ Дзмiтрый Васiлевiч [1904, в. Зарэчча Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Працаваў настаўнiкам СШ ? 6 г. Бор Горкаўскай вобл. Арыштаваны 14.6.1943 у Горкiм за 'контррэвалюцыйную агiтацыю i прапаганду'. 9.9.1943 вызвалены паводле пастановы 4 аддзела ўпраўлення контрразведкi. Рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 7801-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАЙКО Рыгор Сцяпанавiч [1905, в. Белiчы Слуцкага пав. Мiнскi губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскi вобл. - ?], вайсковец, педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. З 1927 у Чырвонай армii. Уступiў у ВКП(б) (1931). Удзельнiк 2-й сусветнай вайны, кантужаны. Узнагароджаны ордэнамi 'Чырвонага Сцяга', 'Чырвонай Зоркi', медалямi. Пасля шпiталя выкладаў у вучылiшчы хiмпадрыхтоўкi вайсковай часткi ? 7923 г. Дзаўджыкаў (?) Закаўказскага ВА. Быў жанаты, гадаваў сына Эдуарда (н. ў 1938, жыў з мацi ў Маскве). Арыштаваны 23.1.1948 (?). Асуджаны 17.10.1948 за правядзенне 'ў 1947 г. сярод курсантаў i афiцэраў антысавецкай агiтацыi', 'паклёп на пiсьменнiкаў-камунiстаў' да 6 гадоў ППК, 3 гадоў пазбаўлення правоў, вайсковага звання 'падпалкоўнiк' i ўзнагарод. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 3.10.1957. Асабовая справа Б. ? 17852-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАЙКОЎ Iван Цiмафеевiч [1900, Смаленск - ?], навуковец, педагог. З рускай сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт, нам. дырэктара Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii ў Горках. Быў жанаты, гадаваў дачку (7 гадоў). У лiп. 1933 выключаны з ВКП(б) пры партыйнай чысткi. Арыштаваны 22.8.1933. Асуджаны калегiяй АДПУ 14.11.1933 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 7.5.1956. Групавая справа Б. i iнш. выкладчыкаў Горацкай акадэмii (усяго каля 20 чалавек) ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАЙЦОЎ Iван Мiхайлавiч [1884, в. Манiкава Ржэўскага пав. Цвярской губ., Расiя - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык педагагiчных курсаў у Гарадку Вiцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 2.8.1921. Пад следствам знаходзiўся у Бутырскай турме. Асуджаны 28.11.1921 як 'член партыi эсэраў' да надзору губчэка. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 8.7.1992 пракуратурай Вiцебскай вобл. Групавая справа Б. i iнш. (усяго каля 20 чалавек) ? 21949-п з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАЙЧЫК Нiкiфар Лаўрэнцевiч [6.2.1898, в. Перахрэсце Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Ляхавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - ?]. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам школы в. Талька Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 18.8.1937. Асуджаны 27.11.1937 тройкай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскi канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункi (ст. Сухабязводная). 29.1.1940 пастановай НКВД СССР тэрмiн зняволення зменшаны да 5 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 3.10.1958. Асабовая справа Б. ? 13123-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАЛЦIН Аўгуст Якаўлевiч [1897, цяпер Латвiя - 13.7.1938, Вiцебск, турма НКВД]. У 1919-21 ваяваў у складзе латышскай дывiзii. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у школе в. Мазалава Вiцебскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 12.1.1938. Асуджаны 26.5.1938 тройкай НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 26.5.1958. Асабовая справа Б. ? 8432-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАЛЫЧОВА Клаўдзiя Рыгораўна [1882, мяст. Янавiчы Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi р-н - 1933 (?), Вiцебск, турма АДПУ]. З мяшчанскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у школе ў родным мястэчку. Арыштавана 2.4.1933. Асуджана 15.4.1933 паводле пастановы калегii АДПУ СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 5.6.1956. Групавая справа Б. i iнш. (усяго больш за 100 чалавек) ? 12188-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАМШТЭЙН Iсак Iсаевiч [1889, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - 24.12.1937, Вiцебск, турма НКВД]. З купецкай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам Вiцебскага полiтэхнiчнага тэхнiкума. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 6.12.1937 тройкай НКВД як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 3.12.1957. Групавая справа Б. i iнш. (усяго больш за 10 чалавек) ? 4098-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАНДАРУК Фёдар Яўцiхiевiч [1923, в. Iмянiн Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 30.7.1944. Падчас следства знаходзiўся ў Брэсцкай турме ? 1. Асуджаны 27.9.1946 за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў ППК i 2 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Брэсцкага абл. суда 15.12.1993. Асабовая справа Б. ? 12357-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАНДАРЭНКА Георгiй Сысоевiч [1895, Кiеў - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У гады грамадзянскай вайны ваяваў у складзе армii С.Пятлюры. У мiжваенны час - дырэктар Махроўскай школы Палескага ваяв. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 8.7.1940. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскi (?) канцлагер НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пастановай УКДБ i пракуратуры Брэсцкай вобл. 24.5.1989. Асабовая справа Б. ? 8649-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАНЧЫНСКI Баляслаў Iгнатавiч [5.8.1914 - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту выкладаў у школе ? 3 г. Ломжа, цяпер Польшча. Арыштаваны 21.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.12.1940 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганiзацыi' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 22.9.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 25.12.1989. Асабовая справа Б. ? 29578-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРАВЕЦ Мiкалай Паўлавiч [1918, в. Жукава Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Цясты Верхнядзвiнскага р-на. Арыштаваны 16.5.1937. Асуджаны 11.5.1938 пазасудовым органам НКВД як 'член антысавецкай групоўкi' i за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. 19.8.1950 асобай нарадай пры МДБ СССР прыгавораны да высылкi ў Новасiбiрскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (групавая, ? 11193-п; захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.) рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 28.11.1956, па другой - 7.7.1958.
  
  БАРАВIКОЎ Iосiф Паўлавiч [1890, в. Васiлёўка Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Светлагорскi р-н Гомельскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам Яснапольскай СШ Хоцiмскага р-на Магiлёўскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 23.12.1944 у в. Будачка Хоцiмскага р-на. Абвiнавачваўся ў 'пасобнiцкай дзейнасцi'. Вызвалены 20.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Магiлёўскага абл. суда 27.6.1990. Асабовая справа Б. ? 13731-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАРАДЗЕНКА Мiхаiл Аляксандравiч [1891, в. Пуцiлкавiчы Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Ушацкi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам СШ пас. Вула Бешанковiцкага р-на Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 5.6.1938. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай эсэраўскай арганiзацыi'. 4.11.1939 пастановай асобага аддзела НКВД БССР вызвалены i рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАРАЙ Калiстрат Лявонцевiч [1900, мяст. Старобiн Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Турын Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 30.4.1938. Асуджаны 5.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як 'агент польскiх разведвальных органаў' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Магаданскай вобл. У перыяд з 28.7.1950 да 20.12.1950 прыгавораны асобай нарадай пры МДБ СССР да высылкi ў Краснаярскi край. Канчаткова вызвалены 25.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 4.5.1955. Асабовая справа Б. ? 6256-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРАНАВА Пелагея Мiкiтаўна [1919, в. Альшоў Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Хоцiмскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай у школе ў роднай вёсцы. Была замужам, гадавала дзiця. Арыштавана 23.12.1945. Асуджана 22.4.1946 МДБ за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў ППК. 7.7.1946 вызвалена (верагодна, па амнiстыi). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 8.8.1991 пракурорам Магiлёўскай вобл. Асабовая справа Б. ? 14662 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАРАНАЎ Iван Iванавiч [1884, в. Лапiна Вiцебскага пав., цяпер Лёзненскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Працаваў настаўнiкам у школе в. Заполле Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 11.12.1932. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 15.4.1933 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 5.6.1956. Групавая справа Б. i iнш. ? 12188-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАРАНАЎ Кiрыла Iларыёнавiч [1900, в. Халмянская Слабада Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскага губ., цяпер Чэрыкаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 18.11.1938, НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Камаровiчы Чэрыкаўскага р-на. Арыштаваны 8.8.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 29.6.1959. Асабовая справа Б. ? 6518 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАРАНОЎСКАЯ Марыя Iосiфаўна [1897, в. Сурнаўка Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай СШ г.п. Рудзенск Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 21.12.1944. Асуджана 1.12.1945 як 'сацыяльна-небяспечны элемент' i за 'работу настаўнiцай падчас акупацыi' да 4 гадоў пазбаўлення волi. Этапавана ў Цюменскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана ваеннай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 14.9.1956. Асабовая справа Б. ? 6894-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРАНОЎСКI Аляксандр Антонавiч [1900, в. Яноўка Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. Са шляхецкай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Задомля Смалявiцкага р-на. Арыштаваны 18.6.1929. Асуджаны 10.11.1929 паводле пастановы калегii АДПУ СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 2.3.1992. Групавая справа Б. i iнш. (усяго каля 15 чалавек) ? 31969-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРАНОЎСКI Аляксандр Васiлевiч [1888, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 17.1.1938, турма Орша]. З сялянскай сям'i. Скончыў Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю (1908), Вiленскi настаўнiцкi iнстытут (1914). Выкладаў у школах Случчыны, удзельнiчаў у нацыянальна-культурнiцкай рабоце, з'яўляўся старшынёй бел. маладзёжнага гуртка 'Вясковая зорка' у в. Лiпнiкi. У 1924 пасля Вышэйшых курсаў беларусазнаўства, прызначаны iнспектарам Аршанскага аддзела народнай адукацыi. Адначасова выкладаў у Аршанскiм педагагiчным вучылiшчы. Ажанiўся, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны з настаўнiкам вучылiшча Сяргеем Сакаловым 20.10.1937 тройкай НКВД за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.1.1960. Групавая справа Б. i iнш. ? 8903-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Лiт.: Слуцкi збройны чын 1920 г. ў дакументах i успамiнах. Мн., 2001. С. 310; Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка. Слуцкi раён. Мн., 2000. Кн. 1. С. 257.
  
  БАРАНОЎСКI Васiль Лукiч [1888, в. Смалiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе ў роднай вёсцы. Ажанiўся, гадаваў дзiця. Арыштаваны 2.8.1930. Асуджаны 26.12.1930 калегiяй АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' i як 'член антысавецкай арганiзацыi' да ВМП. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.4.1961. Групавая справа Б. i iнш. (усяго каля 15 чалавек) ? 17324-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРАНОЎСКI Вiталь Iнакенцевiч [1892, Магiлёў - ?]. З бел. мяшчанскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Выкладаў фiзiкi ў школе ўсенавуча ў Магiлёве. Арыштаваны 3.2.1933. Асуджаны 27.4.1933 калегiяй АДПУ да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 16.1.1989 калегiяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Б. i iнш. ? 11587 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАРАНОЎСКI Яўстафiй Васiлевiч 1894, засценак Смалавiца Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Глускi р-н Магiлёўскай вобл. - 2.12.1953, Краснаярскi край], педагог. З дваранскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1915-17 у рускай армii, удзельнiк 1-й сусветнай вайны, у 1920-25 у Чырвонай армii, камандзiр узвода. З другой паловы 1920-х г. працаваў настаўнiкам у школе в. Клетнае Глускага р-на. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей (узросту ад 2 да 9 гадоў) сына Усевалада i дочак Яўгенiю i Нiну. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны калегiяй АДПУ 11.5.1933 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёка-Усходнi (потым Бiрскi) канцлагер АДПУ Хабараўскага краю. Вызвалены 24.11.1947. Зноў арыштаваны 16.9.1949 i 25.2.1950 асобай нарадай пры МДБ прыгавораны да высылкi ў Краснаярскi край. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны. Групавая справа Б. i iнш. ? 9924-с з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРАНСКI Фёдар Аляксеевiч [1894, в. Вузла Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 3.12.1937, Мiнск, турма НКВД]. Са шляхецкай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар няпоўнай СШ в. Лiсiчана Крупскага р-на Мiнскай вобл. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Б. ? 30004-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРАНЧУК Хаiм Лейбавiч [1894, Драгiчын Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у СШ Давыд-Гарадка Столiнскага пав. Палескага ваяв., цяпер Столiнскi р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 10.2.1941. Асуджаны 31.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 23.6.1989. Асабовая справа Б. ? 8997-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАРДЗIНСКI Акiм Iванавiч [4.9.1883, в. Навасёлкi Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 19.9.1938, Мiнск, НКВД], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткi дзiцячага дома iнвалiдаў у Чэрвенi Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 12.10.1937. Асуджаны 19.11.1937 тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 26.12.1958. Асабовая справа Б. ? 13686-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРКОЎСКI Уладзiслаў Вiктаравiч [1900, Львоў, цяпер Украiна - ?]. З рабочай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту выхавацель дзiцячага дома ў Лiдзе. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 22.6.1940. Асуджаны 9.1.1941 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў Комi АССР. Вызвалены 26.9.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 6.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-9971 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАРОЎКА Аляксей Iванавiч [1904, мяст. Дунiлавiчы Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - чэрв. 1941]. З бел. сям'i, верагодна, сваяк Лiны (Ангелiны) Бароўка. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам СШ ў Паставах. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 23.4.1941 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi'. Расстраляны ў пачатку 2-й сусветнай вайны пры этапаваннi вязняў Глыбоцкай турмы на Усход. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 22.9.1992. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАРОЎСКI Павел Аляксандравiч [1911, в. Сельскi Бугарок, цяпер Енiсейскi р-н Краснаярскага краю, Расiя - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Ганёзы (цяпер тэрыторыя Польшчы). Арыштаваны 30.8.1940. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганiзацыi'. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.12.1964. Асабовая справа Б. ? п-8271 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАРТАШУНАС Iван Мiхайлавiч [1913, цяпер тэрыторыя Беларусi -3.4.1938, Смаленск, НКВД]. Да арышту працаваў настаўнiкам у школе в. Цагельня Руднянскага р-на Смаленскай вобл. Арыштаваны 20.12.1937. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай контррэвалюцыйнай дзейнасцi'. Асуджаны тройкай НКВД да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БАРТАШЭВIЧ Нiна Фелiцыянаўна [1906, Мiнск - 15.11.1938, Томск, НКВД], педагог. Атрымала вышэйшую адукацыю. Арыштавана 7.6.1938 у Томску. Асуджана 19.10.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай нацыяналiстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана 5.5.1961.
  Кр.: Боль людская.
  
  БАРТАШЭВIЧ Соф'я Баляславаўна [1895, Вiцебск - ?]. З мяшчанскай сям'i. Мела вышэйшую альбо незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай польскай школы ? 14 у Вiцебску. Арыштавана 14.10.1930. Асуджана 26.1.1931 паводле пастановы калегii АДПУ СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў пазбаўлення волi. 4.7.1931 прысуд перагледжаны i тэрмiн пакарання павялiчалi да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 14.8.1964. Групавая справа Б. i iнш. ? 12976-п з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАРТКЕВIЧ Эдуард Пятровiч [1900 - 11.9.1938, Гомель, турма НКВД]. Працаваў настаўнiкам у Гомелi. Арыштаваны 22.7.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 3.1.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 30.8.1957.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  БАРТНОЎСКI Уладзiмiр Генрыхавiч [1874, в. Сасноўка Гродзенскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена - 20.1.1938, Томск, НКВД]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Елаўка Кажэўнiкаўскага р-на Томскай вобл. Арыштаваны 29.11.1937. Асуджаны 8.12.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 28.7.1961.
  Кр.: Боль людская.
  
  БАРТУШ Антон Мiкалаевiч [1903, в. Гуды, цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у школе калонii Мастаўляны Гродзенскага р-на. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 3.11.1939. Асуджаны 9.7.1940 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' i за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (?) канцлагер МДБ Хабараўскага краю. Вызвалены 8.9.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.6.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа ? П-9751 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАРЦЭВIЧ Фёдар Мiхайлавiч [1896, в. Лесуны Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 30.10.1933. Асуджаны 23.8.1934 паводле пастановы калегii АДПУ за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.10.1963. Групавая справа Б. i iнш. (усяго больш за 100 чалавек) ? 31445-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРЧУК Дзмiтрый Георгiевiч [1910, в. Зачысце Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Меў вышэйшую альбо незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам Капыльскай няпоўнай СШ. Уступiў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 20.9.1936 у Дрысе па адрасе: вул. Савецкая, д. 71. Асуджаны 4.11.1936 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Свiяжскi канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю (бухта Нячаева). Вызвалены 1.7.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.5.1957. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАРЫС Павел Станiслававiч [1886, в. Клявiца Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Ашмянскi р-н Гродзенскай вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], педагог, навуковец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту настаўнiк 23-й СШ, супрацоўнiк Геаграфiчнага музея. Арыштаваны 26.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Пудажская, д. 8/9, кв. 21. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.12.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БАРЫСАВЕЦ Iван Якаўлевiч [26.12.1908, в. Бранава Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 22.1.1938, Слуцк, турма НКВД], брат Таццяны Барысавец. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Меляшковiчы Слуцкага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 20.9.1937. Асуджаны 2.12.1937 тройкай НКВД за антысавецкую агiтацыю да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 15.12.1956. Асабовая справа Б. ? 8158-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРЫСАВЕЦ Павел Iванавiч [1911, в. Бранава Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 5.11.1937, Томск, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Беласток Крывашэiнскага р-на Томскай вобл.. Арыштаваны 13.8.1937 Асуджаны 18.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 28.3.1958.
  Кр.: Боль людская.
  
  БАРЫСАВЕЦ Таццяна Якаўлеўна [1915, в. Бранава Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], сястра Iвана Барысаўца. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай СШ в. Капацэвiчы Старобiнскага р-на Бабруйскай акругi, цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. Арыштавана 12.1.1935. Асуджана з настаўнiцай Раiсай (Ларысай) Малашка 4.5.1935 асобай нарадай пры НКВД за 'незаконны пераход мяжы' да 3 гадоў высылкi ў Башкiрскую АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай БВА 30.5.1989. Групавая справа Б. i iнш. ? 27138-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРЫСАЎ Аляксандр Васiлевiч [1913, в. Пакашчава, цяпер Жытомiрская вобл., Украiна - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1935 служыў у Чырвонай армii. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, працаваў выкладчыкам у школе механiзацыi сельскай гаспадаркi ў Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 28.2.1945 у Магiлёве. Асуджаны 18.5.1945 за 'здраднiцкую дзейнасць' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 14.3.1960. Асабовая справа Б. ? 6996-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАРЫСОВIЧ Вячаслаў Вайцэхавiч [1896, в. Папова Пултускi пав. Варшаўскай губ., цяпер Польшча - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1914-15 служыў у армii. У 1920 асуджаны за незаконны пераход дзяржаўнай мяжы. Вызвалены ў 1922. Працаваў настаўнiкам у школе в. Старына Барысаўскага р-на Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Зноў арыштаваны 21.5.1929. Асуджаны 22.6.1929 паводле пастановы калегii АДПУ СССР за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай i КДБ Беларусi 12.3.1992. Групавая справа Б. i iнш. (усяго каля 20 чалавек) ? 32188-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРЫЧЭЎСКI Аляксандр Мiхайлавiч [1895, Дагестан, Расiя - ?]. З сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Бярозка Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 17.3.1933. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганiзацыi па звяржэннi савецкай улады'. Вызвалены i рэабiлiтаваны паводле пастановы АДПУ БССР 29.5.1933. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Б. i iнш. (усяго 20 чалавек) ? 5680 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАРЭЙКА Уладзiмiр Фелiксавiч [1902, в. Батуры Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Малыя Жаберычы Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 14.12.1944 у роднай вёсцы. Асуджаны 24.11.1945 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзiнскi (?) канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 14.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 20.11.1989. Асабовая справа Б. ? 28613-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАСАЦКI Анiкей Сцяпанавiч [1914, в. Дубовы Лог Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Чашнiцкi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Калачынцы Чашнiцкага р-на. З 22.6.1941 да снеж. 1941 - радавы 147-й стралковай дывiзii. Арыштаваны 10.1.1945. Асуджаны 4.11.1945 пазасудовым органам НКВД за 'здраду радзiме' да 10 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Карагандзiнскi (?) канцлагер МДБ Казахскай ССР. Вызвалены 12.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 25.6.1955. Асабовая справа Б. ? 13243-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАТУРЫН Сямён Сiдаравiч [1894, Гомельскi пав. Магiлёўскай губ. - ?]. Жыў у Гомелi. Працаваў настаўнiкам Прудкоўскай школы. Арыштаваны 2.10.1948. Асуджаны ваенным трыбуналам войск МДБ 29.1.1949 да 25 гадоў ППК. Вызвалены 6.12.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 27.6.1960.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  БАХЕНСКАЯ Ванда Iванаўна [1909, Варшава - ?]. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўнiцай у пачатковай школе мяст. Солы Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 12.12.1944. Асуджана 7.12.1946 асабой нарадай пры МДБ за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Нарыльскi канцлагер МДБ Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 7.8.1956. Асабовая справа Б. ? п-7031 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАХМАН Вольга Фелiксаўна [1915, ст. Рудня Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расiя - ?]. З нямецкай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у Вiцебскай СШ ? 32. Арыштавана 11.11.1937. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 2 гадоў публiчнага нагляду. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракурорам Вiцебскай вобл. 15.6.1992. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  18.11.1937 у Вiцебску арыштаваны электрамеханiк чыгуначнай станцыi 'Вiцебск' бацька трое дзяцей Бахман Фелiкс Густававiч (н. ў 1888), бацька Вольгi Бахман. 14.12.1937 тройкай НКВД асуджаны як 'член ПАВ' да ВМП i расстраляны 9.1.1938 у Вiцебская турме НКВД. Рэабiлiтаваны 18.8.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. ? 7639-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БАХМЕТАЎ Канстанцiн Антонавiч [1869, в. Ясьманава Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту выкладчык Мсцiслаўскага педагагiчнага тэхнiкума. Арыштаваны 28.2.1931. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганiзацыi'. Вызвалены i рэабiлiтаваны Магiлёўскiм аператыўным аддзелам АДПУ БССР 17.7.1931. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАХУР Яўгенiя Аляксееўна [1925, в. Любiшчыцы Пружанскага пав. Палескага ваяв., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю, працавала настаўнiцай у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 1.6.1945. Асуджана 20.7.1945 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай СССР 6.9.1991. Групавая справа Б. i iнш. ? 10444-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАЦЯН Георгiй Iванавiч [1899, в. Яблонаўшчына Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам начатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дачку Валеду (н. ў 1930), сына Людамiра (1927). Арыштаваны 18.12.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.7.1940 як 'агент польскай палiцыi' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа Б. ? 27269-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАЧЫШЧА Марыя Аляксееўна [1915, в. Лошнiца Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай СШ ў роднай вёсцы. Выйшла замуж, гадавала дзiця. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 23.9.1944. Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў ППК. Этапавана ва Унжэнскi канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункi (ст. Сухабязводная). Вызвалена 5.1.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай БССР 28.9.1990. Асабовая справа Б. ? 31571-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАШАНКОЎ Георгiй Палiкарпавiч [1886, в. Ардаць (?) Магiлёўскага пав., цяпер Шклоўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 18.11.1938, Магiлёў, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Ордаць Шклоўскагпа р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД як 'агент Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракурорам БВА 25.7.1989. Асабовая справа Б. ? 11335 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАШЛЫКОЎ Мiкалай Аляксеевiч [1919, Люблiн, цяпер Польшча - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Прылукi Брэсцкага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 9.3.1946 асобай нарадай пры МДБ як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 4 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскi (потым Ухта-Iжэмскi?) канцлагер МДБ Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 15.2.1994. Асабовая справа Б. ? 12519-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БЕДНАРОЎСКI Вячаслаў Сяргеевiч [1891, цяпер Хмяльнiцкая вобл., Украiна - 4.10.1938, Уфа, НКВД]. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам. Арыштаваны 10.6.1938. Асуджаны за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 11.5.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий республики Башкортостан.
  
  БЕДУЛЕНКА Iван Сцяпанавiч [1915, в. Журавец Магiлёўскага пав., цяпер Магiлёўскi р-н - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў нам. дырэктара Магiлёўскай школы палiтасветы. Уступiў у ВКП(б). Першы раз арыштаваны ў 1938. Верагодна, справа была спынена. Зноў арыштаваны 23.12.1944. Абвiнавачваўся ў 'здрадзе радзiме'. Асуджаны не быў. Вызвалены 7.5.1947. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабiлiтаваны ў 1950.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Магiлёва. Мн., 1998.
  
  БЕКАРЭВIЧ Мiхаiл Iосiфавiч [1892, в. Доўгавiчы Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 29.11.1938, Мiнск (?), НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Воўкавiчы Дзяржынскага р-на Мiнскай вобл. Арыштаваны 11.7.1938. Асуджаны 15.11.1938 тройкай НКВД за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.3.1960. Асабовая справа Б. ? 7013-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БЕКЕР Залка (Залк) Вульфавiч [1874, фальв. Iанава Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Лiтва - ?]. З мяшчанскай сям'i. Працаваў настаўнiкам у Лепелi. Арыштаваны 22.5.1929. Асуджаны 16.8.1929 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў высылкi ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракурорам Вiцебскай вобл. 4.6.1992. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БЕКIШ Станiслаў Мартынавiч [1901, в. Еўлашы Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Шчучынскi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 17.12.1944. Асуджаны 1.9.1945 асабой нарадай пры НКВД як 'нямецкi памагаты' да 4 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 8.8.1991 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? П-13296 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЕЛАВУСАВА Надзея Мiкiтаўна [1911, в. Азерцы Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў пачатковай школе в. Асiнаўка Чавускага р-на Магiлёўскай вобл. Арыштавана 20.6.1937. Асуджана 23.6.1938 пазасудовым органам НКВД за 'правядзенне антысавецкай агiтацыi сярод настаўнiкаў, навучэнцаў i насельнiцтва' да 8 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення волi. Этапавана ва Усць-Вымскi канцлагер НКВД СССР Кiраўскай вобл. Вызвалена 20.12.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана Вярхоўным судом БССР 10.6.1957. Асабовая справа Б. ? 2715-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БЕЛАВУСАЎ Iван Ерафеевiч [1913, в. Бахань Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Слаўгарадскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у в. Карандышава Шумiхiнскага р-на Курганскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 22.7.1945. Абвiнавачваўся ў 'контррэвалюцыйнай прапагандзе i агiтацыi'. 30.12.1945 пастановай следчага аддзела УНКДБ Гомельскай вобл. вызвалены i рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 7582-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БЕЛАЗЁРАВА Лiдзiя Iванаўна [1878, мяст. Орша Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебская вобл. - 5.2.1941, ГУЛАГ]. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Да арышту працавала настаўнiцай замежнай мовы Барысаўскага педагагiчнага вучылiшча. Арыштавана 21.9.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 115. Асуджана тройкай НКВД 30.11.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнiкоўскi канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (2-гi асобны лагерны пункт). Загiнула ў зняволеннi. Рэабiлiтавана пракуратурай БССР 20.4.1989. Асабовая справа Б. ? 22523-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЕЛАХВОСТ Аляксандра Мiхайлаўна [1908, в. Язычына (?) Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Асiповiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай СШ на ст. Свiслач (з 1955 ст. Ялiзава) Асiповiцкага р-на. Арыштавана 1.1.1945. Абвiнавачвалася ў 'здрадзе радзiме' i 'ўдзеле ў антысавецкай арганiзацыi'. Асуджаны не быў. Вызвалена 28.3.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 2474-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БЕЛАХВОСТАЎ Пётр Паўлавiч [1912, мяст. Асiповiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам школы камунiстычнай моладзi в. Абчуга, цяпер Крупскага р-на Мiнскай вобл. Арыштаваны 31.1.1933. Асуджаны 23.5.1933 паводле пастановы калегii АДПУ за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 3 гадоў пазбаўлення правоў пражываць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа Б. ? 29435-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЕЛЫ Фёдар Сцяпанавiч [1910, в. Iзбiцкае Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Смалявiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Арыштаваны 19.4.1932. Асуджаны 21.7.1932 паводле пастановы калегii АДПУ за 'антысавецкую агiтацыю' да 1 году ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 10.10.1989. Групавая справа Б. i iнш. ? 28306-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЕЛЬСКI Генадзь Вiктаравiч [5.2.1902, Мiнск - 13.9.1942, ГУЛАГ], вайсковец, педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту выкладаў у вучыбным атрадзе тарпеднай школы зброi ў пас. Паспелаў Востраў (Далёкаусходняй ВА). Быў жанаты, гадаваў дачку Рэю (7 гадоў). Арыштаваны 16.7.1937. Асуджаны ваенным трыбуналам Цiхаакiянскага флота 13.12.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 7.9.1957. Асабовая справа Б. ? 18300-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЕЛЬСКI Станiслаў Карпавiч [1899, в. Далпутаў, цяпер Iвана-Франкоўскай вобл., Украiна - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам СШ ў Бельску (цяпер тэрыторыя Польшчы). Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 9.2.1940. Асуджаны 13.7.1940 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 21.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-12409 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЕЛЬЧАНКОЎ Пiлiп Лук'янавiч [1916, в. Ушыўка (?) Аршанскага пав. Магiлёўскай губ. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Ажанiўся, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 20.4.1945 у сваёй вёсцы. Па дадзеных следства 'падчас вайны служыў у 4-м тэхнiчным батальёне нямецкай армii' i 'працаваў настаўнiкам у спецлагеры ? 317'. Асуджаны 15.9.1945 асобай нарадай пры МДБ за 'здраду радзiме' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з уральскiх канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 14.1.1993. Асабовая справа Б. ? 22980-п з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БЕМ Эдвард Iосiфавiч [1891, в. Берамяны, цяпер Украiна - ?]. З сялянскай сям'i. У 1930-я г. працаваў настаўнiкам Кобрынскай СШ ? 1. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 3.4.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 13. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Iжэмскi канцлагер НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 10.4.1989. Асабовая справа Б. ? 7562-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БЕНIЦЭВIЧ Мiкалай Мiкалаевiч [1905, в. Трылесiна Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Завелле Смаргонскага р-на. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 19.3.1945. Асуджаны 15.2.1946 асабой нарадай пры НКВД як 'нямецкi памагаты' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 2.12.1963 Гродзенскiм абл. судом. Асабовая справа Б. ? п-8046 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЕНСМАН-КУЛЬДЖАНАВА Эсфiр Борухаўна (Гершаўна) [1898, Мiнск - ?]. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у Алма-Аце. Арыштаваны 15.4.1938. Асуджана 21.7.1938 асобай нарадай пры НКВД Казахскай ССР за 'антысавецкую дзейнасць'. да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 11.10.1957 трыбуналам Туркестанскай ВА.
  Кр.: Книга Скорби.
  
  БЕРАЗОЎСКI Баляслаў Антонавiч [1896, в. Чарнагубава Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Нагорнае Клецкага р-на Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 29.12.1944 у в. Пагiблоўка Клецкага р-на. Асуджаны 1.12.1945 асобай нарадай пры МДБ як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Этапаваны ў адзiн з канцлагервў Цюменскай вобл. Вызвалены ў 1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 20.1.1962. Асабовая справа Б. ? 17399-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЕРАЗОЎСКI Сяргей Мiхайлавiч [1914, в. Навiнка Мiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Дзяржынскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Ржаўка Бешанковiцкага р-на Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 25.6.1941. Асуджаны 11.12.1941 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяцкi канцлагер НКВД Кiраўскай вобл. (пас. Руднiчны). Вызвалены 26.11.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вiцебскiм абл. судом 9.1.1976. Асабовая справа Б. ? 13974-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БЕРЗIНА Аўгусцiна Ансаўна [1905, Мiтава, цяпер Елгава, Латвiя - 26.1.1938, Вiцебск, турма НКВД]. З сям'i рабочага. Працавала загадчыцай Вiцебскага дзiцячага дома ? 4. Уступiла ў ВКП(б). Выйшла замуж, гадавала дзiця. Арыштавана 4.12.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Крылова, д. 1, кв. 12. Асуджана 13.1.1938 тройкай НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 14.1.1964. Групавая справа Б. i iнш. (усяго больш за 10 чалавек) ? 12791-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БЕРНШТЭЙН Iзiдар Гершавiч [1894, Лодзь, цяпер Польшча - 10.1.1938, Магiлёў, турма НКВД]. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту - нам. дырэктара Магiлёўскага педагагiчнага тэхнiкума. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 22.8.1937. Асуджаны 17.12.1937 тройкай НКВД як 'агент польскiх разведорганаў буржуазнай Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 11.9.1989 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Б. ? 14151 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БЕРНЯКОВIЧ Уладзiмiр Ануфрыевiч [1909, в. Гулi Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Мазалеўшчына Мядзельскага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 4.10.1940. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД як 'агент польскай разведкi' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 15.4.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа Б. ? 26478-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЕРХIФАНД Фрыда Навумаўна [1917, Мiнск - ?]. З сям'i службоўца. Падчас арышту працавала настаўнiцай Гродзенскай СШ ? 8. Арыштавана 12.12.1950 у Гродне па адрасе: вул. Першамайская, д. 10 кв. 4. Асуджана 19.5.1951 асабой нарадай пры МДБ за 'антысавецкую дзейнасць' да 7 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў Каргапольскi канцлагер МДБ Архангельскай вобл. (ст. Ярцава). Вызвалена 21.1.1955. Рэабiлiтавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? п-4441 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЖОСЦIК Тадэвуш Iосiфавiч [13.4.1911, Востраў-Мазавецкi Варшаўскай губ., Польшча - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Сцяпанкi Палескага ваяв., цяпер Жабiнкаўскi р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны 17.12.1939. Асуджаны 27.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'член контррэвалюцыйнай партыi' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Iжэмскi, затым Пячорскi (?) канцлагеры НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. ? 7563-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БIВЕЙНIС Iван Iгнатавiч [1915, в. Малькаўка Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам лiтоўскай школы ў в. Верацея Дубровенскага р-на Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 26.7.1938. Асуджаны 4.11.1938 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкi' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з магаданскiх канцлагераў (пас. Аратуканы Дальбуда). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 6.3.1956. Асабовая справа Б. ? 6424-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БIРКАН Альма-Леанцiна [1898, в. Астроўна Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Бешанковiцкi р-н Вiцебскай вобл. - 19.2.1938, Мiнск, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у школе для дарослых пры Вiцебскай фабрыцы 'КIМ'. Была замужам, гадавала трое дзяцей. Арыштавана 5.12.1937. Дастаўлена ў Мiнск. Асуджана 21.1.1938 паводле пастановы калегii НКВД СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 14.11.1957. Групавая справа Б. i iнш. (усяго больш за 25 чалавек) ? 6954-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БIРУК Зiнаiда Рыгораўна [1922, Старыя Дарогi Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - ?]. З сям'i рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай няпоўнай СШ в. Шапчыцы Стаpадаpожскага р-на. Арыштавана 8.10.1944. Асуджана 16.1.1945 пазасудовым органам МДБ за 'работу перакладчыцай падчас нямецкай акупацыi' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 24.7.1992. Групавая справа Б. i iнш. ? 34638-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БIРУКОВА Вера Пятроўна [1918, Рыга, цяпер Латвiя - ?]. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай няпоўнай СШ ў в. Абальцы Талачынскага р-на Вiцебскай вобл. Арыштавана 18.11.1944. Абвiнавачвалася ў 'супрацоўнiцтве з нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi'. 26.4.1945 вызвалена i рэабiлiтавана пастановай пракурора Вiцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БIРУКОВIЧ Аляксандр Архiпавiч [1901, в. Сельцы, цяпер Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту выкладаў у Архангельскiм ваенным вучылiшчы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 10.10.1941. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.4.1942 за правядзенне 'антысавецкай агiтацыi i прапаганды сярод вайскоўцаў' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Ленiнградскай ВА 28.2.1990. Асабовая справа Б. ? з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БIРУКОВIЧ Вольга Iльiнiчна [18.10.1899, Мiнск - ?]. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у Аршанскай школе ? 36 Вiцебскай вобл. Уступiла ў ВКП(б). Выйшла замуж, гадавала дзiця. Арыштавана 26.7.1938 у Оршы па адрасе: вул. Засценкаўская, д. 32. Асуджана 28.9.1938 тройкай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК. Вызвалена 16.3.1940 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай БВА 31.1.1963. Асабовая справа Б. ? 12311-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БIРУКОВIЧ Георгiй Аляксандравiч [1888, ? - 29.12.1937, Смаленск, НКВД]. З бел. сям'i. Працаваў настаўнiкам. Арыштаваны 9.11.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 25.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БIРУЛЯ Вольга Сцяпанаўна [1886, мяст. Мiр Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Карэлiцкага р-на Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працавала настаўнiцай у школе г. п. Мiр. Арыштавана 26.12.1944. Асуджана 8.4.1946 асабой нарадай пры МДБ як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ссылкi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 10.10.1991 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-13281 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЛАЖЭВIЧ Алена Васiлеўна [1907, Калуш (Калыгшчы) Станiслаўскай губ., цяпер Iвана-Франкоўская вобл., Украiна- ?]. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай СШ мяст. Вiшнева былога Ашмянскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 11.2.1940. Асуджана 11.12.1940 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую дзейнасць' да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 10.11.1941, верагодна, як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай БССР 24.7.1989. Асабовая справа Б. ? 31258-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЛIЗНЮК Любоў Iванаўна [1921, в. Дрычын Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай у школе в. Мацеевiчы Пухавiцкага р-на. Выйшла замуж. Арыштавана 23.12.1944. Асуджана 24.12.1945 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупантамi' да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-Уральскi канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. Вызвалена 31.12.1945, верагодна, па амнiстыi. Рэабiлiтавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 32137-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЛIНОВА Еўдакiя Андрэеўна [1916, в. Рахлены Гарадоцкага пав. Вiцебскай губ. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай у сельскай школе в. Юхнаўка Мiнскага р-на. Выйшла замуж, гадавала дзiця. Арыштавана 17.12.1944. Пад следствам знаходзiлася ў Аршанскай турме НКВД. Асуджана 19.7.1945 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК i 2 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалена 17.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана ваеннай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 9.6.1964. Асабовая справа Б. ? 18790-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БОГАН Павел Максiмавiч [1900, в. Быхаўшчына Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Працаваў выкладчыкам у Гомельскiм дарожна-будаўнiчым тэхнiкуме. Арыштаваны 12.12.1930. Асуджаны калегiяй АДПУ 26.12.1930 да 3 гадоў пазбаўлення волi. Высланы ў Сiбiр. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 31.10.1989.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  БОДРЫКАЎ Iван Дзмiтрыевiч [5.6.1899, в. Мiлюты Магiлёўскай губ. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам Пустынскай няпоўнай СШ Хiславiцкага р-на Заходняй (Смаленскай) вобл. Арыштаваны 10.6.1938. Асуджаны 1.11.1938 тройкай НКВД за 'шпiёнскую дзейнасць' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 9.5.1956. Асабовая справа Б. ? 5199 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БОЙКА (БАЙКО) Уладзiмiр Кузьмiч [1922, в. Караваева Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Жаркава Рудзенскага (цяпер Пухавiцкага) р-на. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 25.1.1945. Асуджаны 1.4.1946 за 'дапамогу нямецкiм акупацыйным уладам' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 26.1.1995. Асабовая справа Б. ? 36095-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БОКСБЕРГ Мiнадора Iванаўна [1891, в. Добрына Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Лёзненскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у латышскай школе в. Паташня Вiцебскай вобл. Арыштавана 18.4.1938. Асуджана 14.11.1938 тройкай НКВД за 'шпiянаж' i як 'член нацыяналiстычнай арганiзацыi' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай БВА 14.12.1993. Асабовая справа Б. ? 23387-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БОЛДЫРАЎ Павел Аляксандравiч [1919, Алтайскi Край - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнiк 2-й сусветнай вайны з 1939 да 1945 г. Узнагароджаны дзвумя ордэнамi i медалямi. Падчас арышту - ваенрук СШ ў мяст. Лынтупы Пастаўскага р-на Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў непаўналетняга дзiця. Арыштаваны 25.6.1948. Асуджаны Маладзечанскiм абл. судом 19.10.1948 за 'сувязь i дапамогу бандытам' да 7 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 27.12.1967. Асабовая справа Б. ? 13524-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БОНДАР Георгiй Пятровiч [7.1.1902, в. Балсуны (?), цяпер Бялынiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 25.4.1938, Масква, НКВД], навуковец, педагог (?). З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў старшым навуковым супрацоўнiкам у Iнстытуце бульбавай гаспадаркi БССР. Быў жанаты, гадаваў дачку (11 гадоў). Арыштаваны 7.9.1937 у пас. Малахаўка Ухтомскага р-на Маскоўскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 25.4.1938 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Вярхоўным БССР 17.11.1957. Асабовая справа Б. ? 7876-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БОНДАР Эдвард Пятровiч [1900, Перамышль, Аўстра-Венгрыя, цяпер Пшэмысль, Польшча - ?]. З польскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту працаваў настаўнiкам пачатковай школы ў Гродне. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 28.5.1941 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.12.1990 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-13195 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БОХАН Соф'я Iванаўна [1912, мяст. Койданава Мiнскага пав., цяпер райцэнтр Дзяржынск Мiнскай вобл. - ?]. Працавала настаўнiцай СШ ў Дзяржынску. Арыштавана i 21.10.1937 асуджаны асобай нарадай пры НКВД да 10 гадоў ППК. Вызвалена i рэабiлiтавана 5.2.1940. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.
  
  БОЧАК Генадзь Якаўлевiч [1898, Мсцiслаў Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 10.11.1937, Орша, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Хаценiчы Талачынскага р-на Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937 у пас. Чырвоны Талачынскага р-на. Асуджаны 22.10.1937 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 9.10.1957. Асабовая справа Б. ? 6890-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БРАЗОЎСКАЯ Алена Васiлеўна [4.4.1895, мяст. Ярэмiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала загадчыцай вучэбнай часткi Мiнскай СШ ? 37. Арыштавана 14.10.1938 у Мiнску па адрасе: 1-ы Свярдлоўскi зав., д. 5, кв. 2. Асуджана 15.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Сiбiрскi канцлагер НКВД Новасiбiрскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 1.10.1956. Асабовая справа Б. ? 7087-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БРАЦIКАЎ Пётр Мiкiтавiч [27.12.1896, в. Глазаўка Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскi p-н Гомельскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у пачатковай школе ў Талачыне Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 3.11.1937 тройкай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Тайшэцкi канцлагер НКВД Iркуцкай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пpакуpатуpай Вiцебскай вобл. 30.11.1989. Асабовая справа Б. ? 20109-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БРЖАЗОЎСКАЯ Алiмпiя Леанардаўна [1880, Екацярынбург, Расiя - ?]. З дваранскай сям'i. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у Вiцебскай польскай школе ? 15. Арыштавана 12.10.1930. Асуджана 26.1.1931 паводле пастановы калегii АДПУ як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 14.8.1964. Групавая справа Б. i iнш. (усяго больш за 50 чалавек) ? 12975-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БРЖАЗОЎСКI Iван Мiтрафанавiч [1890, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], педагог, брат Мiкалая Бржазоўскага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Слуцкiм педагагiчным тэхнiкуме. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.6.1930. Асуджаны тройкай НКВД у 1930 за 'контррэвалюцыйную шпiёнскую работу на карысць Польшчы' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Групавая справа Б. i iнш. (усяго больш за 35 чалавек) ? 23916-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БРЖАЗОЎСКI Мiкалай Мiтрафанавiч [1886, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?, ГУЛАГ], педагог, службовец (?), брат Iвана Бржазоўскага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 7.2.1930. Этапаваны ў Салавецкi, затым у Беламорска-Балтыйскi канцлагеры НКВД Мядзведжагорскага р-на Карэла-Фiнскай АССР. 20.11.1937 узяты пад варту i асуджаны тройкай НКВД за 'антысавецкую прапаганду' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны пракурорам Карэлii 29.1.1993.
  Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю. А. Дзмiтрыева.
  
  БРУЕВIЧ Iван Васiлевiч [1873 цi 1876, в. Паланiца Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Крычаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 26.10.1937, Магiлёў, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе ў роднай вёсцы. Арыштаваны 27.9.1932. Асуджаны калегiяй АДПУ 17.10.1932 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзiму. Зноў арыштаваны 3.9.1937. Прыгавораны 15.10.1937 тройкай НКВД за тое ж 'злачынства' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi.. Расстраляны. Па першай справе (? 10313-сн; захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.) дата рэабiлiтацыi невядома, па другой (? 11142 захоўваецца тамсама) - 16.1.1989 калегiяй Вярхоўнага суда БССР.
  
  БРУЕК Аляксей Пятровiч [1890, в. Доктаравiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 13.1.1938, Полацк (?), турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у няпоўнай СШ в. Зелянковiчы Глускага р-на Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 16.11.1937. Асуджаны 9.12.1937 тройкай НКВД за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 27.11.1958. Асабовая справа Б. ? 8369-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БРУКСОН Хана Зiскiндаўна [1918, в. Васькавiчы Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у Гродненскай СШ ? 8. Арыштавана 15.12.1951. Абвiнавачвалася ў 'антысавецкай агiтацыi'. Асуджана не была. Вызвалена 5.4.1952. Рэабiлiтавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? п-1545 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БРУЛЬ Iван Максiмавiч [1899, в. Арцюхоўка Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Хоцiмскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Працаваў настаўнiкам у няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 20.10.1933. Асуджаны 29.11.1933 паводле пастановы калегii АДПУ за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 15.8.1958. Групавая справа Б. i iнш. (усяго больш за 60 чалавек) ? 6600 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БРЫЦЬКА Пiлiп Яфiмавiч [1890, в. Нялiдавiчы Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Казiмiрава Полацкага р-на Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 16.4.1933 на ст. Крупкi, цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. Асуджаны 1.9.1933 паводле пастановы калегii АДПУ за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' i як 'член антысавецкай групоўкi' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 26.10.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БРЫШЧ Раман Акiмавiч [1895, ? - 13.11.1937, Смаленск, НКВД]. З бел. сям'i. Падчас арышту настаўнiк у Духаўшчыне Смаленскай вобл. Арыштаваны 4.10.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД 4.11.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БРЭДЗIС Вольга Уладзiмiраўна [1884, Вiцебск - ?]. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай. Арыштавана 23.12.1944 у Вiцебску па адрасе: вул. Тарны Камбiнат, д. 1, кв. 12. Абвiнавачвалася ў 'пасобнiцтве нямецкiм акупантам'. Асуджана да 5 (?) гадоў пазбаўлення волi i этапавана ў Вяцкi канцлагер НКВД Кiраўскай вобл. (пас. Руднiчны) Вызвалена 24.7.1946. Рэабiлiтавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БРЭЙВА Антанiна Iосiфаўна [1912, Мiнск - ?]. З рабочай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiкай у адной з мiнскiх польскiх СШ. Арыштавана 18.3.1933. Асуджана калегiяй АДПУ 19.4.1933 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду сярод выкладчыкаў школы' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Выслана ва Уральскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 24.11.1989. Асабовая справа Б. ? 20721-с захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БРЭЙДА Бенiямiн Нохiмавiч [1892, Полацк Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - ?]. З купецкай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў выхавальнiкам дзiцячага дома ? 3 у Полацку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 14.8.1938. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД як 'член антысавецкай групы' i за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 2.4.1957 тpыбуналам БВА. Групавая справа Б. i iнш. (усяго больш за 10 чалавек) ? 6727-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БРЭСКI Сямён Максiмавiч [1898, в. Дуброўка (Дуброва) Дзiсенскага пав. Вiленскай губ. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у Полацкай школе ? 1. Арыштаваны 8.2.1928. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай агiтацыi'. 12.10.1931 паводле пастановы калегii АДПУ пазбаўлены права пражываць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 12.12.1989. Групавая справа Б. i iнш. ? 20978-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БУГIЛЯКОЎ (БУГIЛЯКАЎ) Уладзiмiр Трафiмавiч [1918, в. Мiшкаўка Магiлёўскага пав., цяпер Магiлёўскi р-н - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 23.12.1944. Асуджаны 15.5.1946 МДБ за 'антысавецкую дзейнасць i актыўнае выкананне нямецкiх распараджэнняў' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяцкi канцлагер МДБ Кiраўскай вобл. Вызвалены 1.10.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 21.8.2992 пракурорам Магiлёўскай в вобл. Асабовая справа Б. ? 14995 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БУДЗЕШ Казiмiр Пятровiч [1903, в. Потак Свентакшыскага ваяв., цяпер Польшча - 21.8.1940, ГУЛАГ]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Малочкi Пружанскага пав. Палескага ваяв. Арыштаваны 11.11.1939. Асуджаны 20.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'антысавецкую дзейнасць' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (потым Пячорскi) канцлагер НКВД Комi АССР. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 6.5.1989 УКДБ Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. ? 7801-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БУДКО Iван Якаўлевiч [1888, в. Баброўня Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - 3.1.1938, Вiцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам Вiцебскай СШ ? 10. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.11.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Авiяцыйная, д. 17. Асуджаны 15.11.1937 тройкай НКВД як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вiцебскага абл. суда 17.8.1957. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БУДНIК Вера Сазонаўна [1906, в. Пакpоўскае, цяпер Днепpапятpоўская вобл., Украiна - ?]. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай у чыгуначнай школе на ст. Негаpэлае Дзяржынскага р-на Мiнскай вобл. Арыштавана 20.11.1945. Асуджана 15.5.1946 пазасудовым органам МДБ як 'памагатая нямецкiх акупантаў' да 6 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана ваеннай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 7.5.1968. Асабовая справа Б. ? 19920-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.
  
  БУЙВАЛ Iван Сцяпанавiч [1890, в. Падзагор'е Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны 8.7.1940 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер МДБ Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-10297 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БУКОЛЬД-СМIЛЬТЭН Валянцiна Iванаўна [1913, Рыга, цяпер Латвiя - ?]. З сям'i службоўца, жонка Канстанцiна Смiльтэна. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у Вiцебскай латышскай школе ? 30. Выйшла замуж, гадавала дзiця. Арыштавана 29.1.1938 у Вiцебску па адрасе: вул. Талстога, д. 14. Асуджана 20.3.1938 асобай нарадай пры НКВД за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана ваеннай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда СССР 7.9.1955. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БУЛАНКОЎ Мiкалай Барысавiч [1884, в. Загацце (?) Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi р-н Магiлёўскай вобл. (паводле iнш. звестак в. Загор'е Магiлёўскай губ.) - ?], бацька Сiдара Буланкова. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту працаваў настаўнiкам Роднянскай СШ Хоцiмскага р-на Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 29.10.1929. Асуджаны 15.12.1929 да 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзiму. Выкладаў у школе в. Тупiчына Касцюковiцкага р-на. Зноў арыштаваны 23.8.1933. Прыгавораны 29.11.1933 калегiяй АДПУ за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (? 15216; захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.) рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 6.6.1991, па другой (групавая; ? 6600) 15.8.1958.
  
  БУЛАНКОЎ Сiдар Мiкалаевiч [1911 - ?], сын Мiкалая Буланкова. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту працаваў настаўнiкам СШ в. Барчыцы Быхаўскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.12.1932. Асуджаны 14.2.1933 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 11.5.1989. Асабовая справа Б. ? 10088 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БУЛАЎКА Нiна Макараўна [1924, в. Купiск Навагрудскага ваяв., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Арыштавана 17.12.1944. Асуджана 26.3.1946 асабой нарадай пры МДБ за 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi' да 4 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-чыгуначны канцлагер МДБ Хабараўскага краю. Вызвалена 22.10.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 27.3.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-13435 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БУНДЖЭ Генрых Карлавiч [1903, Рыга, цяпер Латвiя - ?]. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам Вiцебскай СШ ? 18. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 23.6.1941 у Вiцебску па адрасе: вул. Праўды, д. 20-а, кв. 5. Асуджаны 21.2.1942 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскi канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункi (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вiцебскiм абл. судом 3.4.1956. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БУРАК Вольга Iльiнiчна [1909, ст. Пагодзiна Гродзенскай губ. - ?]. З сям'i рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай Мiнскай СШ ? 12. Выйшла замуж, гадавала дзiця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 19.8.1944 у Мiнску па адрасе: вул. К. Лiбкнехта, д. 46, кв. 1. Асуджана 4.7.1945 асобай нарадай пры МДБ за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Этапавана ва Унжэнскi канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункi (ст. Сухабязводная). Вызвалена 3.5.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Мiнскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа Б. ? 29399-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУРБО Мiхаiл Iванавiч [1890, Прапойск Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Слаўгарад, райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 29.11.1938, Магiлёў (?), турма НКВД]. З сям'i бел. службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў дырэктарам школы в. Сталка Чавускага р-на Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД як 'удзельнiк эсэраўскай групы i агент Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 4.8.1967 тpыбуналам БВА. Групавая справа Б. i iнш. ? 9304 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БУРДЗIЛАЎ Васiль Прохаравiч [1886, в. Недзведзь Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у Мсцiслаўi. Быў жанаты, меў траiх сыноў. Арыштаваны 28.2.1931. Асуджаны калегiяй АДПУ 26.7.1931 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да пазбаўлення правоў. У пачатку 1940-х г. выкладаў у Губiнманскай (Глубiнманскай) СШ Чэрыкаўскага р-на Магiлёўскай вобл. Зноў арыштаваны 14.9.1941. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай агiтацыi'. Асуджаны не быў. Вызвалены 30.10.1941. Рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 2413-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БУРЖА Нiна Станiславаўна [1910, в. Кустаўнiца Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Мазырскi р-н Гомельскай вобл. - 5.1.1938, Вiцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай Вiцебскай СШ ? 8. Арыштавана 28.11.1937. Асуджана 14.12.1937 тройкай НКВД як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 3.12.1957. Групавая справа Б. i iнш. (усяго больш за 15 чалавек) ? 6942-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БУТКЕВIЧ Вацлаў Пятровiч [1902, Сувалкi, цяпер Польшча - ?], педагог. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Перадзел (Перадзелы) Ганцавiцкага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 19.7.1940. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Iжэмскi канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 15.10.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 9.6.1989. Групавая справа Б. i iнш. ? 8605-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  10.11.1939 у в. Вялiкiя Чучавiчы Лунiнецкага р-на Брэсцкай вобл. арыштаваны селянiн-аднаасобнiк Буткевiч Пётр Паўлавiч (н. 1873 у Сувалках; атрымаў вышэйшую адукацыю), бацька Вацлава Буткевiча. 29.6.1940 асобай нарадай пры НКВД асуджаны за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК i этапаваны ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 22.9.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 7.9.1989. Асабовая справа Б. ? 9928-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БУТКЕВIЧ Сцяпан Ананевiч [1889, в. Гара, цяпер Чашнiцкi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дырэктар Беларускага iнстытута кармавых культур у Горках Магiлёўскай вобл., кандыдат навук. Быў жанаты, гадаваў двое дочак (6 i 7 гадоў). Арыштаваны 12.8.1933. Асуджаны калегiяй АДПУ 14.9.1933 як 'удзельнiк антысавецкай контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскi канцлагер АДПУ-НКВД Комi АССР. Вызвалены 21.4.1946. Паўторна арыштаваны i 8.6.1949 прыгавораны да высылкi, верагодна, у Краснаярскi край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 7.5.1956. Групавая справа Б. i iнш. ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  БУЦЬКА (БУДЗЬКА) Iван Iванавiч [1898, в. Быковiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'агент польскай разведкi' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 3.9.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 27.9.1989. Асабовая справа Б. ? 28509-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУЦЬКА (БУДЗЬКА) Цiмафей Мiкалаевiч [1887, в. Ёдзiчы Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бераставiцкi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе мяст. Беразiно Мiнскай вобл. Ажанiўся, гадаваў двое дзяцей. Уступiў у ВКП(б). Арыштаваны 12.9.1933. Асуджаны 14.11.1933 паводле пастановы калегii АДПУ як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'антысавецкую дзейнасць' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 18.11.1987. Групавая справа Б. i iнш. (усяго больш за 25 чалавек) ? 31591-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУЧАЧАР Мiхаiл Годэлевiч [4.11.1901, Варшава - ?]. З купецкай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам Барысаўскай СШ ? 1. Быў жанаты. Арыштаваны 6.7.1940. Асуджаны 18.9.1940 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Волжскi канцлагер НКВД Татарскай АССР. Вызвалены 7.9.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай РБ 8.4.1992. Асабовая справа Б. ? 33199-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУШЛЯКОВА Клаўдзiя Пiлiпаўна [1920, в. Мiкалаеўка Магiлёўскага пав., цяпер Магiлёўскi р-н - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай у пачатковай школе в. Бракава Магiлёўскага р-на. Арыштавана 23.12.1944. Абвiнавачвалася ў 'здрадзе радзiме' 24.5.1945 вызвалена пракуратурай БВА. Рэабiлiтавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БУЭЛЬ Аляксей Пятровiч [1900, в. Садоўшчына Мiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Дзяржынскi р-н Мiнскай вобл. - 3.7.1945, ГУЛАГ]. З сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Чаркасы Мiнскай вобл. Арыштаваны 23.8.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 80, кв. 5. Асуджаны 19.2.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'агент польскай разведкi' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з Магаданскiх канцлагераў. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 30.12.1961. Асабовая справа Б. ? 17334-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУЯКОЎСКI Iван Лявонцевiч [1900, мяст. Прашэвiчы (?) Лiдскага пав. Гродзенскай губ. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткi школы в. Вялiкiя Канюшаны Лiдскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 30.9.1939. Асуджаны 11.12.1940 асабой нарадай пры НКВД як 'удзельнiк антысавецкай арганiзацыi ПАВ' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер МДБ Комi АССР. Вызвалены ў кастр. 1941 як польскi грамадзянiн.. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 25.5.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-9549 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЫКОЎСКI Аляксандр Антонавiч [1906, в. Жалезнiца Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - ?], брат Барыса Быкоўскага. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Мiшневiчы Шумiлiнскага р-на Вiцебскай вобл. Арыштаваны 24.8.1937. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай дзейнасцi'. Асуджаны не быў. 21.5.1939 справа (? 4225-п; захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.) спынена за адсутнасцю склада злачынства. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны.
  
  БЫКОЎСКI Барыс Антонавiч [1904, в. Жалезнiца Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - ?], брат Аляксандра Быкоўскага. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ в. Заполле Бялынiцкага р-на Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Магiлёўскiм абл. судом 25.1.1965. Асабовая справа Б. ? 8979 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БЫЧКО Iван Фёдаравiч [26.3.1896, мяст. Мiр Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 3.11.1937, Мiнск, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у Мiнскай няпоўнай СШ ? 3. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 31.5.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Стралковая, д. 6, кв. 8. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як 'агент разведвальных органаў буржуазнай Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 11.8.1958. Асабовая справа Б. ? 12295-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЫЧЫНСКI Мiкалай Iванавiч [1902, пас. Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - ?]. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе пас. Мажа Капыльскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Удзельнiчаў у 2-й сусветнай вайны як афiцэр, трапiў у палон. Арыштаваны 26.4.1950. Асуджаны 2.12.1950 асобай нарадай пры МДБ за 'здраду радзiме' да 25 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Сцяпны канцлагер МДБ Казахскай ССР (ст. Джазказган). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Асабовая справа Б. ? 6860-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЯЗЛЮДНЫ (БЯЗЛЮДЫ, НЯЗЛЮДЗIНСКI, БАСЧЫК) Iгнат Адамавiч (Ян Янавiч) [1899, в. Зайцава Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам у роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.11.1927. Асуджаны 9.3.1928 асобай нарадай пры АДПУ за 'нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы' i як 'падазроны ў шпiянажы' да 3 гадоў ППК. Вызвалены пракурорам Вiцебскай вобл. Рэабiлiтаваны 9.7.1990 (?). Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БЯЛА Станiслаў Мiхайлавiч [1904, в. Загробель, цяпер Цярнопальская вобл., Украiна - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам бел. пачатковай школы ў Пружанах Брэсцкай вобл. Арыштаваны 25.5.1940 у в. Клепачы Пружанскага р-на. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскi канцлагер НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны УКДБ i пракуратурай Брэсцкай вобл. 14.4.1989. Асабовая справа Б. ? 7517-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БЯЛУГIН Рыгор Антонавiч [1887, в. Буда Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам СШ в. Сваташыцы Дубровенскага р-на Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 1.11.1939. Асуджаны 30.12.1939 пазасудовым органам НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 21.1.1959. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БЯЛЬКО Сямён Данiлавiч [1913, в. Дамашы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 19.5.1951. Асуджаны 8.12.1951 асобай нарадай пры МУС як 'член антысавецкай арганiзацыi' i за 'службу ў немцаў' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў МДБ Комi АССР. Вызвалены 29.11.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 29.10.1971. Асабовая справа Б. ? 20271-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЯЛЯЕВА Галiна Васiльеўна [1927, мяст. Заслаўе Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай Заслаўскай СШ. Арыштавана 19.4.1949. Асуджана 30.5.1949 пазасудовым органам МДБ як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'антысавецкую дзейнасць' да 10 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў Мiнеральны канцлагер Пячорскай чыгункi Комi АССР (ст. Iнта). Вызвалена 25.8.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай СССР 13.11.1991. Групавая справа Б. i iнш. ? 31926-с з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЯЛЯЎСКАЯ Соф'я Iванаўна [1912, в. Пентнiца, цяпер Польшча - ?]. З рабочай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у роднай вёсцы. Арыштавана 22.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.10.1940 як 'удзельнiца контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганiзацыi' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 27.9.1989. Асабовая справа Б. ? п-10954 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЯЛЯЕЎСКI Пётр Якаўлевiч [1906, Орша Магiлёўскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - 12.5.1938, Томск, НКВД]. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Нiжняе Панiна Аляксандраўскага р-на Томскай вобл. Арыштаваны 15.2.1938. Асуджаны 21.4.1938 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 11.7.1958.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  БЯЛЯЙ Мiкалай Канстанцiнавiч [1896, в. Дзянiсава Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мёрскi (?) р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Станiславова Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 3.7.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры МДБ як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскi канцлагер МДБ Архангельскай вобл. Вызвалены 16.10.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 31.10.1989. Асабовая справа Б. ? 17874-п з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БЯЛЯТКА Мiхаiл Фёдаравiч [1908, в. Бярнатаўшчына Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З сям'i бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Азяраны Дзятлаўскага р-на. Арыштаваны 22.6.1941. Абвiнавачваўся ў 'барацьбе супраць рабочага руху'. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 24.1.1948 УМДБ Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-2476 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЯЛЯЎСКI (БЯЛЕЎСКI) Iван Iванавiч [1888, в. Германава Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - 1.10.1938, Мiнск, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам Сенненскай няпоўнай СШ. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 31.3.1938 у Сеннах па адрасе: вул. Кiрава, д. 4. Асуджаны 20.9.1938 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 16.6.1958. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БЯЛЯЎСКI Люцыян Iванавiч [1905, в. Заводы, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Вiдзейка Свiслацкага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 28.5.1940. Асуджаны 25.11.1940 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Iўдэльскi канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 28.8.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 22.11.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-10955 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЯЛЯЦКАЯ Надзея Васiлеўна [1920, в. Малы Кудзiн Магiлёўскага пав., цяпер Бялынiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 6.11.1949, Сiбiрскi канцлагер МДБ Новасiбiрскай вобл.]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у школе ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 27.12.1944. Асуджана 11.7.1945 тройкай НКВД за 'прапаганду фашысцкага вобраза жыцця' да 7 гадоў ППК. Этапавана ў Сiбiрскi канцлагер МДБ Новасiбiрскай вобл. Загiнула ў зняволеннi. Рэабiлiтавана 14.4.1979 прэзiдыумам Магiлёўскага абл. суда. Асабовая справа Б. ? 9825 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БЯЛЯЧЫЦ Генрых Эдвардавiч [1907, Вiльня - ?]. З рабочай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Лунi Браслаўскага р-на Вiцебскай вобл. Арыштаваны 27.12.1944. Абвiнавачваўся ў правядзеннi 'антысавецкай агiтацыi'. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 22.2.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны. Асабовая справа Б. ? 9192-п з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БЯНЬКО (БЕНЬКА) Вацлаў Паўлавiч [1906, в. Чарнагубава Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 6.12.1937, Бабруйск, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Гiжгайлава Клiчаўскага р-на Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 11.9.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 10.8.1960. Асабовая справа Б. ? 7174-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БЯСПАЛАЎ Гаўрыла Васiлевiч [1886 - ?]. З сялянскай сям'i. Да арышту працаваў настаўнiкам у школе в. Чыжанка Слаўгарадскага р-на Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 25.3.1933. Асуджаны 23.4.1933 за 'антысавецкую прапаганду' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны указам прэзiдыума Вярхоўнага савета СССР 16.1.1989. Групавая справа Б. i iнш. ? 9901 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БЯССМЕРТНЫ Барыс Георгiевiч [1919, Вiцебск - ?]. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Бабруйскай музычнай школе. Быў жанаты. Арыштаваны 13.4.1949. Асуджаны 15.6.1949 за 'антысавецкую дзейнасць' да зняволення (тэрмiн не ўказаны). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны указам прэзiдыума Вярхоўнага савета СССР 16.1.1989. Асабовая справа Б. ? 9789 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"