Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

С

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  САБАЛЕНКА Раман Карпавiч [псеўданiмы: Раман Заравы; Ромусь Заравы; крыптанiмы: Р.С.; С.Р.; 2(15).10.1907, в. Сабалi Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Брагiнскi р-н Гомельскай вобл. - 13.5.1975, Мiнск], празаiк, паэт, публiцыст. Першы верш апублiкаваў у 1927 у газ. 'Звязда'. Пiсаў нататкi ў гомельскую сялянскую газ. 'Новая деревня'. У 1929 скончыў Гомельскi педтэхнiкум. У 1929-31 служыў у Чырвонай Армii. Пасля дэмаѓбiлiзацыi працаваў стыльрэдактарам у газ. 'Палеская праўда'. У 1933-35 вучыўся на вячэрнiм адѓдзяленнi Гомельскага педагагiчнага iнстытута. Арыштаваны ў снеж. 1933, але справу закрылi. Другi раз арыштаваны 28.9.1937, але С. зноў быў выпушчаны. Член СП Беларусi з 1939. З пачаткам вайны мабiлiзаваны ў армiю, ваяваў на Калiнiнскiм фронце; нам. камандзiра роты. Зноў арыштаваны i 13.7.1942 прыгавораны ваенным трыбуналам 39-й армii да 10 гадоў пазбаўлення волi. Але 31.7.1942 прысуд быў адменены з-за адсутнасцi складу злачынства. Накiраваны ў армiю, ваяваў на 2-м Прыбалтыйскiм фронце. У 1945-53 працаваў загадчыкам аддзела культуры, нам. галоўнага рэдактара баранавiцкай абл. газ. 'Чырвоная звязда'. З 1953 у Мiнску. Супрацоўнiчаў у рэдакцыях газ. 'Калгасная праўда', час. 'Маладосць'. У 1957-66 нам. галоўнага рэдактара штотыднёвiка 'Лiтаратура i мастацтва'. Атрымлiваў дзяржаўныя ўзнагароды. Пахаваны на могiлках у Заслаўi.
  Тв.: Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1967-68; Выбр.: Аповесцi i апавяданнi. Мн., 1977; Творы: У 2 т. Мн., 1983.
  Лiт.: Карпаў У. Раман Сабаленка: Лiтаратурны партрэт // Полымя. 1963, ? 7; Герцовiч Я. Заўжды ў дарозе // ЛiМ. 1967, 13 кастр.; Шушкевiч С. Лета пiсьменнiка // Шушкевiч С. Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2; БП, т. 5.
  
  САБIЛА Эрнст [нар. 18.3 (паводле пашпарта 31.12) 1932, в. Дзегцяроўка Мiнскага р-на, сёння ў межах Мiнска], рэлiгiйны дзеяч, вязень сумлення, публiцыст. У сярэдзiне 1930-х г. сям'ю Сабiлаў як ненадзейных выселiлi далей ад блiзкай савецка-польскай мяжы. Яны пасялiлiся ў Бабруйску. Яшчэ хлопчыкам С. далучыўся да евангельскiх хрысцiянаў, дзейнасць якiх была легалiзавана ў час нямецкай акупацыi. На працягу 1943-44 сям'я Сабiлаў супрацоўнiчала з савецкiм партызанскiм атрадам на Бабруйшчыне. Пасля вайны С. паступiў у Мiнскi медiнстытут; арыштаваны ўлетку 1951. Праз два месяцы асуджаны на расстрэл у фармулёўцы суда за 'антысавецкую агiтацыю на падставе рэлiгiйных i нацыянальных забабонаў'. Пакаранне было заменена на 25 гадоў лагераў. З 1951 да 1956 адбываў зняволенне ў лагерах Электрасталь (Падмаскоўе), Усць-Каменагорск (Паўн. Казахстан), у Кемераўскай вобл., а таксама ва Уладзiмiрскай турме. У 1953 i 1954 рабiў спробы ўцячы, i, паводле ўласнага прызнання, толькi цудам застаўся жывы. У 1956 Судовай калегiяй Вярхоўнага Суда СССР рэабiлiтаваны. Са студз. 1957 зноў вязень ГУЛАГа. Да 1964 знаходзiўся ў Мардовii. Адразу пасля вызвалення ў 1964 за С. быў наладжаны нагляд КДБ. У 1970-х г. здолеў скончыць вячэрняе аддзяленне Мiнскага iнстытута замежных моў. Напачатку 1970-х г. стаў прапаведнiкам адной з незарэгiстраваных баптысцкiх абшчын Мiнска. З 1988 прасвiтар Евангельскай царквы ў Мiнску. Актыўна ўдзельнiчае ў грамадскiм жыццi, выступае ў сродках масавай iнфармацыi i на мiтынгах. З сярэдзiны 1990-х г. найбольшыя намаганнi аддае сваёй царкве.
  Лiт.: Эрнст Сабiла: 'Мая вайна - на каленях перад Богам' (iнтэрв'ю) // Наша Нiва. 1998, ? 14; Квяткоўскi С. Эрнст Сабiла // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  САВIЧ Францiшак Андрэевiч [каля 1815, в. Вяляцiчы Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пiнскi р-н Брэсцкай вобл. - каля 1845, мяст. Янушпаль Жытомiрскага пав. Валынскай губ., цяпер Iванопаль Жытомiрскай вобл., Украiна], паэт, публiцыст, удзельнiк вызваленчага руху. Пiсаў на бел. i польскай мовах. Паходзiў з сям'i унiяцкага святара. У 1833 з пахвальным пасведчаннем скончыў Пiнскае павятовае вучылiшча i паступiў у Вiленѓскую медыка-хiрургiчную акадэмiю. Разам з iншымi студэнтамi арганiзаваў нелегальнае 'Дэмакратычнае таварыства', члены якога лiчылi сябе прадаўжальнiкамi справы фiламатаў. Напiсаў для таварыства статут пад назвай 'Прынцыпы дэмакратызму' i адозву-пракламацыю 'Заўвагi аб маральнай вайне народа з дэспатызмам'. Гэтым часам датуецца верш 'Там блiзка Пiнска...', напiсаны на палескiм дыялекце. Усталяваў сувязь 'Дэмакратычнага таварыства' з 'Садружнасцю польскага народа' Ш.Канарскага. Арыштаваны 1.6.1838. У зняволеннi напiсаў на польскай мове 'Споведзь'. 14.2.1839 высланы на Каўказ у салдаты без выслугi. Зрабiў першую спробу ўцячы, але быў злоўлены i адпраўлены на перадавую лiнiю. 22.4.1841 iнсцэнiраваў самагубства (пакiнуў на беразе р. Церак адпаведную запiску i вопратку). У Балтах (Адэская губ.) захварэў; быў арыштаваны памежнай вартай. Два гады пад чужым iмем прасядзеў у турме Тыраспаля. У 1843 адпраўлены санiтарам у Чарнiгаўскi батальён унутранай варты. Увесну 1844 зноў уцёк. Пад iмем доктара Гельгега жыў у мяст. Янушпаль. Падчас эпiдэмii халеры, выконваючы медыцынскiя абавязкi, захварэў. Перад смерцю паспеў напiсаць успамiны, якiя разам са 'Споведдзю' перадаў паэту А.Грозе. Гэтыя творы пазней апублiкаваў Э.Геленiюш (Iваноўскi).
  Тв.: Pamiętnik... // Heleniusz E. Wspomnienia lat minionych. Kraków, 1876. T. 2; Tam blizko Pinska // Pawłowicz E. Wspomnienia z nad Wilji i Niemna. 3 wyd. Lwów, 1895; Дзе ж тое шчасце падзелася?.. // Беларуская лiтаратура ХIХ стагоддзя: Хрэстаматыя. Мн., 1971.
  Лiт.: Александровiч С. Старонкi братняй дружбы. Мн., 1960; Смiрноў А. Франц Савiч: З гiсторыi беларуска-польскiх рэвалюцыйных сувязей 30-40-х гадоў ХIХ стагоддзя. Мн., 1961; ?owicki M. Duch Akademii Wilenskiej. Wilno, 1925; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
  
  CАК Аляксандр Мiкалаевiч [14.8.1890, в. Сегда, Навагрудчына - 26.8.1937 ?, Мiнск, НКВД], рыма-каталiцкi святар, паэт. Першы муж пiсьменнiцы Я.Бяганскай. Скончыў Пiнскую гiмназiю. Вучыўся ў Пецярбургу ў Iнстытуце лясной гаспадаркi. У 1913 пасля трэцяга курса спынiў вучобу i паступiў у Магiлёўскую духоўную каталiцкую семiѓнарыю ў Санкт-Пецярбургу, якую скончыў у 1917. Пасвечаны ў святары ў 1917. Душпастырскую дзейнасць распачаў у Магiлёўскай губ. (мясцовасцi Фашчоўка, Мiкулiна-Руднянская ў Аршанскiм пав.). Удзельнiк з'езда бел. каталiцкiх святароў у Мiнску (24-25.5.1917). З 19.12.1918 жыў у мяст. Сянно. У 1919-21 пробашч у Свяцiлавiцкiм касцёле i адмiнiстратар у Шклове. Духоўныя ўлады Магiлёўскай архiдыяцэзii ў 1922 i 1924 мелi намер накiраваць С. для службы ў Петраград, але ён паѓпрасiў пакiнуць яго ў Беларусi. З вясны 1924 жыў у Мiнску, дзе часта гасцяваў у Янкi Купалы. Да гэтага перыяду адносяцца многiя лiрычныя вершы, паэмы i вершаваныя драматургiчныя творы С. Служыў святаром на Мiншчыне i Мазыршчыне, у Койданаве i Хойнiках. Шырока выкарыстоўваў бел. мову ў душпастырскай дзейнасцi. Пераследаваўся савецкiмi ўладамi. 17.12.1929 змушаны быў публiчна адмовiцца ад святарскага сану. Працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве. Арыштаваны ДПУ БССР 24.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Накiраваны на будаўнiцтва Беламорска-Балтыйскага канала, дзе знаходзiўся да 1934. Зноў арыштаваны 25.8.1937. Расстраляны.
  Лiт.: Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Гарбiнскi БРД.
  
  САКОВIЧ Юльян [12(24).08.1906, фальварак Баўдыры Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 13.06.1943, мяст. Васiлiшкi Лiдскай акругi, цяпер Шчучынскi р-н Гродзенскай вобл.), бел. грамадска-палiт. дзеяч, публiцыст. Скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю. З сярэдзiны 1920-х г. - сябра падпольнага камсамола, пазней - Камунiстычнай партыi Зах. Беларусi. Упершыню арыштаваны польскiмi ўладамi ў снеж. 1925; яго справа была ўзнята ў польскiм Сейме паслом Юрыем Сабалеўскiм. Прымаў удзел у дзейнасцi Беларускай сялянска-работнiцкай грамады. У другой палове 1920-х г. вучыўся на агранома ў Вiленскiм унiверсiтэце, быў сябрам незалежнiцкага Беларускага студэнцкага саюза i Беларускай сялянска-работнiцкай грамады, Таварыства беларускай школы. У 1929 за пракамунiстычную дзейнасць быў выключаны на год з шэрагаў БСС. У лiп.-снеж. 1929 разам з Г.Вялецкiм выдаваў у Вiльнi студэнцкi час. 'Вольная думка'. На працягу 1930-х г. неаднаразова арыштоўваўся польскiмi ўладамi; у 1933 праходзiў на судовым працэсе разам з iншымi кiраўнiкамi Таварыства беларускай школы. Асуджаны на 3 гады зняволення. Некаторы час пакаранне адбываў у Бяроза-Картузскiм канцлагеры. Увосень 1939 С. быў арыштаваны савецкiмi ўладамi. Вызвалiўся ў пачатку нямецкай агрэсii. У жн. 1941 арыштаваны на Смаргоншчыне польскай палiцыяй, якая знаходзiлася на службе ў нямецкiх акупантаў. Пасля вызвалення працаваў у Мiнску начальнiкам адмiнiстрацыйнага аддзела Беларускай народнай самапомачы, камендантам гарадской палiцыi. Арганiзатар антынацысцкага бел. нацыянальнага падполля, сябра ЦК Беларускай незалежнiцкай партыi, кiраўнiк Мiнскага акруговага камiтэта БНП, лiдэр падпольнай арганiзацыi 'Беларуская народная грамада'. У жн. 1942 - маi 1943 - кiраўнiк БНС ў Мiнскай акрузе. Летам 1942 увайшоў у штаб па фармаваннi вайсковых аддзелаў Беларускай самааховы, якая ў крас. 1943 была распушчана акупацыйнымi ўладамi. За публiчныя пратэсты супраць нямецкiх рэпрэсiй над мiрным насельнiцтвам быў высланы на Лiдчыну, дзе быў забiты польскай тэрарыстычнай групай.
  Кр.: НАРБ, Ф.908.
  Лiт.: С.Хiзма [Адамовiч А.] Панiхiда па свежых ахвярах // Беларуская газэта. 1943. 30 чэрв.; Лiдская акруга падчас нямецкай акупацыi 1941 - 1944 г. // Беларуская думка. 1960. ? 1; Ёрш С. Менск, 1942... У падполлi створана Беларуская Незалежнiцкая Партыя. На 50-я ўгодкi з дня трагiчнай смерцi Юльяна Саковiча // Пагоня, 1993, 4-10 чэрв.; Яго ж. Вяртанне БНП. Асобы i дакументы Беларускай Незалежнiцкай Партыi. Мн.; Слонiм. 1998; Сазанавец Л. Мадонна // Arche. 2000. ? 9; Змагар, Алесь. Сцежкi-дарожкi // Arche. 2001. ? 2. С. 80-81, 88; Гардзiенка А. Беларуская народная самапомач: ад пачаткаў да рэарганiзацыi // Спадчына. 2002. ?1.
  
  САКОЛ Пятро [сапр.: Масальскi Пётр Аляксандравiч; iншыя псеўданiмы: Пятрусь; Пётра Сакол; 1(14).7.1905, мяст. Пасiнь Люцынскага пав. Вiцебскай губ., цяпер в. Пасiене Лудзенскага р-на, Латвiя - 6.7.1985, Рыга], паэт, перакладчык. Пасля сканчэння Себежскага вучылiшча ў 1922-23 вучыўся ў Лудзенскай (Люцынскай) беларускай гiмназii. У 1923 пераехаў у Рыгу. Працаваў на часовых работах. Пачаў друкаваць вершы ў 1923. Быў карэктарам у газ. 'Голас беларуса'. У 1925-26 вучыўся на Беларускiх 2-гадовых настаўнiцкiх курсах. У 1927 атрымаў месца настаўнiка-практыканта ў Дзвiнскай (Даўгаўпiлс) беларускай гiмназii. Быў членам Партыi незалежных сацыялiстаў i Латгальскага рабочага прафсаюза. З-за сваiх палiт. поглядаў у 1928 быў арыштаваны латышскiмi ўладамi. Потым жыў пад наглядам палiцыi; пазбаўлены права выкладаць. У 1929 выдаў адзiны паэтычны зборнiк. З 1929 да 1936 атрымлiваў толькi часовую работу ў Лiепаi i Рызе (быў таксама карэктарам-перакладчыкам час. 'Беларуская школа ў Латвii'). Перакладаў рускую, украiнскую паэзiю, творы Я.Райнiса. У 1935 спрабаваў апублiкаваць зборнiк перакладаў латышскiх дайнаў (народных песень). З 1936 працаваў бухгалтарам на фанернай фабрыцы. З 1942 карэктар-перакладчык у час. 'Новы шлях' (Рыга). Складаў картатэку бел.-латышскага слоўнiка. Арыштаваны савецкiмi ўладамi ў 1945; асуджаны i адпраўлены на 'фiльтрацыю' ў Хабараўскi край, потым у Нiжне-Амурскi папраўча-працоўны лагер МУС. Вярнуўся ў Рыгу ў сак. 1947. Працаваў рабочым.
  Тв.: На свiтаннi: Вершы. Рыга, 1929; Дайны: Латышѓскiя народныя песнi / З латышскай. Мн., 1987.
  Лiт.: Лiс А. Два перакладчыкi з Латвii // Далягляды. Мн., 1979; Панiзнiк С. Вяртанне голасу // Дайны. Мн., 1987; Кекелева Т. Беларускi пясьняр з-пад Люцына // Спадчына. 2000, ? 1; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
  
  САЛАГУБ Алесь Феафiлавiч [псеўданiмы: Лявон Адраджэнец; Лявон Чачотка; крыптанiмы: А.С.; А.С. i В.Т. (разам з В.Таўлаем); 5(18).10.1906, в. Зарудзiчы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 17.5.1934, Мiнск, НКВД], паэт, публiцыст, лiтаратуразнавец, мемуарыст. У 1922-27 вучыўся ў Вiленскай беларускай гiмназii. Сiстэматычна лiтаратурнай дзейнасцю займаўся з 1924. Публiкаваўся ў зах.-бел. выданнях 'Студэнцкая думка', 'Беларуская нiва', 'Народная справа', 'Маланка'. У 1926 ад талстоўскай iдэi 'несупрацiўлення' перайшоў да канцэпцыi класавага змагання i сацыялiстычных iдэй. Удзельнiчаў у руху БСРГ, арганiзоўваў у сваiм павеце гурткi Грамады, распаўсюджваў забароненую лiтаратуру. Арыштоўваўся польскiмi ўладамi ў 1924 i 1927, быў вязнем Лукiшак i Стафанаўскага астрогу ў Вiльнi. Пасля вызвалення ў 1928 нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу. Паступiў вучыцца ў БДУ. У 1929 выдаў зборнiк вершаў, якiя былi напiсаны ў зняволеннi. Пасля сканчэння ў 1931 ун-та аспiрант Iнстытута лiтаратуры i мастацтва БелАН. У 1933 у час. 'Полымя рэвалюцыi' (? 1) апублiкаваў працу 'Мастацкая лiтаратура 'Грамады', дзе прааналiзаваў прэсу i лiтаратуру БСРГ. Арыштаваны 10.8.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Калегiяй АДПУ СССР прыгавораны 9.1.1934 да расстрэлу. Рэабiѓлiтаваны 18.4.1956. Сям'я С. (жонка i сын) таксама былi рэпрэсаваны i сасланы на Поўнач. Самы значны твор лiтаратурнай спадчыны С. - 'Лукiшскi дзённiк', апублiкаваны фрагментамi ў 1961.
  Тв.: Лукiшкi: Вершы з Заходняй Беларусi. Мн., 1929; Лукiшскi дзённiк: Фрагменты // Полымя. 1961, ? 4.
  Лiт.: Калеснiк У. Слова з-за крат // Полымя. 1961, ? 4; Яго ж. Алесь Салагуб // Калеснiк У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982; Лiс А. Дзе вы, хлопцы, браты песняры? // Лiс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994; Возвращенные имена; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
  
  САЛАНЕВIЧ Iван Лук'янавiч [1(13).11.1891, с. Руднiкi Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - 24.4.1953, Буэнас-Айрэс, Аргенцiна], пiсьменнiк, публiцыст, выдавец, фiлосаф, гiсторык, грамадскi дзеяч. Сын Л.Саланевiча. У 1916 скончыў Петраградскi ун-т. Пачаў кар'еру журналiста ў газ. 'Гродненские губернские ведомости'. У 1909-12 працаваў у газ. 'Белорусская жизнь' (з 1911 - 'Северо-Западная жизнь'), заснаванай яго бацькам. З 1912 супрацоўнiк пецярбургскай газ. 'Новое время'. Вiцэ-чэмпiён Расii па гiравым спорце 1914, удзельнiк спаборнiцтваў па футболе, боксе, барацьбе. Публiкаваўся ў спартыўнай прэсе. У 1908-10 у Гродне i Вiцебѓску арганiзаваў спартыўныя таварыствы 'Сокал'. Не прыняў Кастрычнiцкую рэвалюцыю. Выехаў у Адэсу. З 1926 у Маскве. Працаваў у прафсаюзах, супрацоўнiчаў з газ. 'Известия', апублiкаваў некалькi брашур аб спорце. У 1933 спрабаваў уцячы з СССР. Арыштаваны i накiраваны на будаўнiцтва Беламорканала. У жн. 1934 разам з сынам уцёк з лагера, прабраўся ў Фiнляндыю. Жыў у Балгарыi. Напiсаў кнiгу ўспамiнаў 'Россия в концѓлагере' (апублiкавана ў 1936). З 1936 выдаваў у Сафii газ. 'Голос труда', перайменаваную ў 'Голос России'. Газета распаўсюджвалася ў 52 краiнах свету i стала iдэалагiчным цэнтрам расiйскай правай эмiграцыi. Пасля закрыцця ў 1938 газеты балгарскiмi ўладамi пераехаў у Германiю. Выступiў супраць планаў Германii пачаць вайну з СССР, за што быў арыштаваны i сасланы пад нагляд гестапа ў мяст. Апельбек пад Гамбургам. З 1948 жыў у Аргенцiне. У Буэнас-Айрэсе заснаваў газ. 'Наша страна'. Галоўны твор С. - фiласофска-палiталагiчная праца 'Народная манархiя'.
  Тв.: Белая империя. Буэнос-Айрес,1952; М., 1997; Народная монархия. Буэнос-Айрес, 1955, 1973; М., 1991; Мн., 1998.
  Лiт.: Дьяков И. Дело, которое больше нас // Наш современник. 1991, ? 11; Черепица В.Н. Преодоление времени. Мн., 1996; ЭГБ, т. 6-1.
  
  САЛАНЕВIЧ Лук'ян Мiхайлавiч [8(20).10.1866 - 1938 ?, ГУЛАГ, Краснаярскi край ?], грамадскi дзеяч, журналiст, выдавец, краязнавец. Бацька I.Саланевiча. У 1886 скончыў Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю. Да 1896 працаваў у народных вучылiшчах Бельскага, Пружанскага, Гродзенѓскага пав. Да 1907 служыў на канцылярскiх пасадах у Гродзенскiм губернскiм праўленнi. З канца 1890-х г. супрацоўнiчаў з газ. 'Гродненские губернские ведомости', з 1897 сакратар неафiцыйнай часткi газ., у 1905-08 - рэдактар газеты. Пiсаў на тэмы краязнаўства, адукацыi, культуры, аховы здароўя. Член Гродзенскага праваѓслаўнага Сафiйскага брацтва, Гродзенскага царкоўна-археалагiчнага камiтэта. У 1908 сузаснавальнiк 'Беларускага таварыства'. Прыхiльнiк 'заходне-русiзму', гiстарычных поглядаў М.Каяловiча i палiтыкi П.Сталыпiна. У 1909 пераѓехаў у Вiльню, дзе пачаў выдаваць газ. 'Белорусская жизнь' (з 1911 - 'Северо-Западная жизнь'). З 1912 пры рэдакцыi газеты пачала выходзiць 'Беларуская гiстарычная бiблiятэка'. У 1916 у сувязi з наблiжэннем фронту пераехаў у Ялту. Не прыняў Кастрычнiцкай рэвалюцыi 1917 у Расii, адышоў ад журналiсцкай i грамадскай дзейнасцi. У 1934 пасля ўцёкаў сына Iвана з СССР арыштаваны. Паводле некаторых звестак, загiнуў у лагеры каля Паўночна-Енiсейска. Рэѓабiлiтаваны ў 1989.
  Тв.: Краткий исторический очерк Гродненской губернии. Гродно, 1901.
  Лiт.: Дьяков И. Дело, которое больше нас // Наш современник. 1991, ? 11; Черепица В.Н. Преодоление времени. Мн., 1996; ЭГБ, т. 6-1.
  
  САМОЙЛА Уладзiмiр Iванавiч [псеўданiмы: Владак з Казiмiроўкi; Наглядчык; Сiрыус; Сулiма; Sulima; М. Чэмер; Ул. Чэмер; крыптанiмы: Н.; С.; В.С.; Вл.С.; Ул.С.; В.С.-а; Ч-мр.; S; S-ик; Ars; 17(29).1.1878, Мiнск - чэрв. 1941, Мiнск (?), НКВД], публiцыст, фiлосаф-эстэтык, лiтаратураѓзнавец, паэт, празаiк. Пасля сканчэння Мiнскай гiмназii вучыўся ў Маскоўскiм ун-це, у 1916 скончыў Петраградскi ун-т. У 1906 стаў адным з заснавальнiкаў кнiжнага таварыства 'Мiнчук'. Спрыяў першым публiкацыям твораў Я.Купалы. З 1918 жыў у Вiльнi. Выкладаў у розных навучальных установах. У 1918-22 быў рэдактарам-выдаўцом газ. 'Виленская речь'. Аўтар шматлiкiх артыкулаў i эсэ, прысвечаных творчасцi бел., зах.-еўрапейскiх, расiйскiх пiсьменнiкаў. У 1922-27 быў адным з вядучых публiцыстаў у зах.-бел. друку. Пасля разгрому БСРГ адышоў ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-палiт. жыццi. Публiкаваў працы пераважна культуралагiчнай тэматыкi. На пачатку 1930-х г. працаваў бiблiятэкарам Беларускага музея iмя I.Луцкевiча. Арыштаваны савецкiмi ўладамi ў кастр. 1939. Этапаваны ў Мiнск (?), расстраляны.
  Тв.: Праф. Здзяхоўскi аб беларускай душы. Вiльня, 1924; Якi 'Самаўрад' гатуе Беларускаму народу Польская рэспублiка? Вiльня, 1924; 'Nowy' i 'najnowszy' kurs polityki polskiej w sprawie biaioruskiej. Wilno, 1932; У кн.: Александровiч С.Х., Александровiч В.С. Беларуская лiтаратура ХIХ - пачатку ХХ ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў. Мн., 1978.
  Лiт.: Бас I. Уладак з Казiмiраўкi // Бас I. Падарожжа ў лiтаратурнае мiнулае. Мн., 1971; Калинкович Н. Как дань глубокого уважения... // Неман. 1979, ? 11; Александровiч С.Х. Уладзiмiр Самойла - даследчык паэзii Янкi Купалы // Песнi беларускай валадар. Мн., 1981; Конан У. Прарок у сваёй Айчыне: Ул.Самойла, 1878-1941 // Вяртання маўклiвая споведзь: постацi творцаў беларускай гiсторыi ў кантэксце часу. Мн., 1994; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
  
  САХАРАЎ Сяргей Пятровiч [псеўданiмы: Гiсторык; Двинчанин; Дзьвiнчук; Скучающий; крыптанiмы: С.; С.С.; 16(28).9.1880, Полацк - 22.4.1954, Рыга], фалькларыст, этнограф, публiцыст, педагог. У 1891-95 за дзяржаўны кошт вучыўся ў Полацкiм духоўным вучылiшчы; у 1901 скончыў Вiцебскую духоўную семiнарыю. Адмовiўѓся ад духоўнага сана. Настаўнiчаў у Люцынскiм пав. i ў Люцыне. У 1907-11 вучыўся на юрыдычным ф-це Юр'еўскага (Тартускага) ун-та; адначасова слухаў лекцыi на гiсторыка-фiлалагiчным ф-це. З 1911 выкладаў у Вiцебску ў гiмназiях i настаўнiцкiм iнстытуце; адначасова працаваў сакратаром Вiцебскай архiўнай камiсii. У 1913 прызначаны iнспектарам народных вучылiшчаў у Юр'еве. У 1917 С. давялося шмат павандраваць па Беларусi ў пошуках працы (Пiнск, Барысаў, Мiнск, Магiлёў). З кастр. 1917 дырэктар Люцынскай рускай гiмназii. З 1921 старшыня бел. грамадскага культурна-асветнага таварыства 'Бацькаўшчына'. З пачатку 1922 жыў у Рызе. Кiраўнiк бел. аддзела Мiнiстэрства асветы Латвii. Пасля лiквiдацыi ў 1925 бел. аддзела дырэктар Дзвiнскай беларускай гiмназii. У 1932 гiмназiя была лiквiдавана, С. адѓпраўлены на пенсiю. Пераехаў у Рыгу, актыўна заняўся гiсторыка-лiтаратурнай працай, запiсваў бел. фальклор Латгалii. З 1940 зноў вярнуўся да выѓкладчыцкай дзейнасцi, працаваў у бел. i рускiх школах. Арыштаваны ў крас. 1945; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў у лагерах Карабас i Батык (Казахстан). Вярнуўся ў Латвiю ў 1950 без права пражывання ў Рызе.
  Тв.: Народное образование в Юрьевском уезде. Юрьев, 1917; Город Лудза в прошлом и настоящем: (Популярный очерк). Рига, 1935; Полацкi князь Усяслаў - нацыянальны беларускi асiлак. Вiльня, 1939; Православные церкви в Латгалии: [Историко-статистическое описание]. Рига, 1939; Народная творчасць латгальскiх i iлукстэнскiх беларусаў. Рыга, 1940. Вып. 1.
  Лiт.: Лiс А. Збiральнiк духоўных скарбаў // ЛiМ. 1980, 7 крас.; Папар С. (Панiзнiк С.). У зялёным садзе вятры гудзелi // Голас Радзiмы. 1980, 23 кастр.; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СВАЯК Янка [сапр.: Фальскi Мар'ян; крыптанiмы: М.Ф.; M.F.; 7.12.1881, в. Нача Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Ляхавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 7.10.1974, Варшава], перакладчык, публiцыст, педагог. Пiсаў на польскай i бел. мовах. У 1899 скончыў Мiнскую гiмназiю. У 1903 у перакладзе на бел. мову выдаў апавяданне М.Жыха (С.Жаромскага) 'Да свайго бога'. Публiкаваў таксама свае пераклады Г.Сянкевiча. Вучыўся ў Варшаўскiм полiтэхнiчным iнстытуце. Адзiн з аўтараў лiстовак на бел. мове 'Царская гаспадарка' i 'Прызыўныя' (1904-05), у якiх востра крытыкавалася палiтыка царскага ўрада. У 1905 далучыўся да ППС, пасля ППС-лявiцы; падтрымлiваў кантакты з БСГ. Арыштаваны ў 1907; зняволены ў Варшаўскай цытадэлi. У 1910 выдаў польскi лемантар 'Навука чытання i пiсання', якi на працягу 60 гадоў быў абавязковым падручнiкам у школах. З 1919 працаваў у Мiнiстэрстве асветы Польшчы. У 1931 быў экспертам Лiгi нацый у Кiтаi па праблемах адукацыi. Пасля 2-й сусветнай вайны працаваў у Мiнiстэрстве асветы ПНР i Польскай Акадэмii навук (куратар аддзела арганiзацыi асветы). Аўтар шматлiкiх прац па гiсторыi, арганiзацыi i методыцы навучання. Прафесар [1954]. Пакiнуў мемуары.
  Тв.: Помач работнiкам у Нямеччыне // Наша нiва. 1907, 8, 21 чэрв.; Прызыўныя! Царская гаспадарка // Сацыялiстычны рух на Беларусi ў пракламацыях. Мн., 1927; Fragmenty prac z zakresu oświaty 1900-1944 // Studia pedagîgiczne. 1974. T. 31.
  Лiт.: Александровiч С. З майго падарожжа // Полымя. 1969, ? 8; Яго ж. Пуцявiны роднага слова. Мн., 1971. С. 120-123; Яго ж. Кнiгi i людзi. Мн., 1976. С. 34-38; Turonek J. Udział Mariana Falskiego w białoruskiej działalności wydawniczej // Przegląd Historyczno-Oświatowy. 1982, ą 3-4; БП, т. 5.
  
  СВЁНТАК Казiмiр [нар. 21.10.1914, мяст. Котвiч, Эстонiя], царкоўны дзеяч, рыма-каталiцкi кардынал, шматгадовы вязень сталiнскiх лагераў. Паходзiць з польскай шляхецкай сям'i. У час 1-й сусветнай вайны сям'я Свёнтакаў была эвакуiравана на Усход. Пасля аднаўлення Польскай дзяржавы яны пасялiлiся ў Баранавiчах, дзе С. скончыў мясцовую гiмназiю. У 1933 паступiў у Вышэйшую духоўную семiнарыю iмя Тамаша Аквiнскага ў Пiнску, у крас. 1939 пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць вiкарыем у мяст. Пружаны. У крас. 1941 арыштаваны савецкiмi ўладамi па абвiнавачваннi ў шпiянажы i два месяцы ўтрымлiваўся ў Брэсцкай турме. У канцы чэрв. 1941 быў вызвалены немцамi з турмы i вярнуўся да сваiх вернiкаў у мяст. Пружаны. Пасля вайны застаўся з парафiянамi. У снеж. 1944 зноў арыштаваны савецкiмi ўладамi i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi. Зняволенне адбываў у лагерах Сiбiры i Комi АССР. Пасля вызвалення 16.6.1954 вярнуўся да душпастырскай дзейнасцi. Зноў узнiкла магчымасць пераезду, гэтым разам у Польшчу, але ён застаўся ў Беларусi. З 1.12.1954 пробашч у Пiнску. З 13.4.1991 арцыбiскуп, мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi, апостальскi адмiнiстратар Пiнскай дыяцэзii. 30.10.1994 Папа Ян Павел II абвясцiў яго кардыналам.
  Лiт.: Невяроўскi А. Юбiлей кардынала // Навiны. 13.4.1999; Гардзiенка А. Кардынал Казiмiр Сьвёнтэк // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  СЕМАШКЕВIЧ Раман Мацвеевiч [1900, мяст. Лебедзева Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер вёска Маладзечанскага р-на Мiнскай вобл. - канец 1937, Масква, НКВД], жывапiсец, графiк, скульптар. Скончыў гiмназiю ў Вiльнi. Афармляў час. 'Рунь' (1923), якi выдавалi навучэнцы Вiленскай беларускай гiмназii. Член КСМЗБ. З 1924 жыў у СССР. Вучыўся ў Вiцебскiм мастацкiм тэхнiкуме, скончыў яго ў 1927 па класе скульптуры. Накiраваны вучыцца ў Вышэйшы мастацка-тэхнiчны iнстытут ў Маскве (ВХУТЕИН) на ф-т жывапiсу, якi скончыў у 1930. Выстаўляцца пачаў у 1924; удзельнiк 3-й Усебеларускай мастацкай выставы (1930). У 1932 наладзiў персанальныя выставы ў Петрыкаве, Мазыры, Мiнску. Аўтар жывапiсных работ: 'Галадоўка палiтзняволеных у Лукiшскай турме', 'На этапе', 'Паны забiраюць апошнюю карову', 'Бойка з секвестратарамi', 'Здзек палiцыi'; партрэтаў А.Грыневiча, В.Таўлая, Я.Купалы, Я.Коласа, групавога партрэта М.Галадзеда, М.Гiкалы i А.Александровiча; скульптурнай кампазiцыi 'Юны змагар'. Арыштаваны 2.11.1937, усе творы былi канфiскаваны. Паводле рашэння 'тройкi' расстраляны.
  Лiт.: Салагуб А. Раман Семашкевiч // ЛiМ. 1932, 19 лiст.; Лiс А. Пякучай маланкi след. Мн., 1981; Васiльева Н. Ён жыў, каб ствараць... // ЛiМ. 1988, 15 крас.
  
  СЕРАДА Янка [Iван Мiкiтавiч; 1(13).5.1879, в. Задзвеi Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - пасля 19.11.1943], грамадскi i палiт. дзеяч, вучоны-аграрый, публiцыст. У 1903 скончыў Варшаўскi ветэрынарны iнстытут. У 1905-06 служыў у армii ў Маньчжурыi. У 1907-11 працаваў ветэрынарам у Мiнскай губ., адначасова выкладаў у Мар'iна-Горскiм сельскагаспадарчым вучылiшчы. Член БСГ. Публiкаваўся з 1914 (час. 'Саха'). Падчас 1-й сусветнай вайны мабiлiзаваны ў армiю. У 1917 быў старшынёй прэзiдыума Усебеларускага з'езда; у 1918 старшыня Рады БНР. У 1918 член ЦК Беларускай партыi сацыялiстаў-федэралiстаў. У 1919-20 уваходзiў у Часовы Беларускi нацыянальны камiтэт, прэзiдыум Найвышэйшай рады БНР. У 1921-25 навуковы супрацоўнiк i загадчык бiблiятэкi Iнбелкульта, выкладчык МБПТ. Працаваў у Наркамаце земляробства БССР. У 1923-24 арганiзатар i дырэктар Мiнскага ветэрынарна-заатэхнiчнага тэхнiкума. У лiп. 1925 - снеж. 1929 дацэнт БСГА у Горы-Горках; адначасова з 1927 навуковы супрацоўнiк Беларускага НДI сельскай i лясной гаспадаркi. Выступаў у друку з навуковымi, навукова-папулярнымi i публiцыстычнымi артыкуламi на сельскагаспадарчыя тэмы. Арыштаваны ДПУ БССР 4.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Па пастанове Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы ў Яраслаўль тэрмiнам на 5 гадоў. Паўторна прыгавор вынесены 27.12.1941; атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волi. Датэрмiнова вызвалены 19.11.1943 з Краслага (Краснаярскi край). Далейшы лёс невядомы. Па 1-м прыгаворы рэабiлiтаваны 10.7.1988, па 2-м - 16.1.1989.
  Тв.: Як трэба каваць конi. Мн., 1926; Ветэрынарыя i зоаѓгiгiена. Кн. 1-2. Мн., 1927-1928; Пабудова сiласаў у калгасах i саўгасах. Мн., 1930.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СЕРАФIМАЎ Васiль Сцяпанавiч [1897-1972], педагог, дзяржаўны дзеяч, краязнавец. З 1925 быў загадчыкам Бабруйскага акруговага адѓдзела народнай адукацыi, з 1926 нам. загадчыка Мiнскага акруговага аддзела народнай адукацыi. З 1930 у БелАН, старшыня Цэнтральнага бюро краязнаўства. Друкаваўся ў час. 'Наш край'. Пры iм вялiся пошукi нацдэмаў у краязнаўчым руху. У 1937 першы нам. наркама асветы БССР. Арыштаваны ў 1937; хутка вызвалены. У 1951 скончыў Акадэмiю грамадскiх навук пры ЦК ВКП(б). Больш за 20 гадоў быў рэктарам Брэсцкага педагагiчнага iнстытута. У 1960-я г. напiсаў успамiны пра Янку Купалу (друкавалiся ў час. 'Полымя').
  Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000.
  
  СЕРБЕНТА Вiталь Андрэевiч [2(14).6.1895, в. Люкяй Вiлкавiшскага пав. Сувалкаўскай губ., цяпер Марыямпальскi р-н, Лiтва - 26.10.1980, Мiнск], гiсторык, фiлосаф. Удзельнiк рэвалюцыйнага руху, рэдактар падпольных i легальных выданняў у Лiтве, Маскве, Варонежы, Харкаве. З 1920 загадчык аддзела друку Харкаўскага губкама КП(б)У, сакратар Лiтоўскай секцыi пры ЦК КП(б)У. Рэдактар лiтоўскай газ. 'Darbininkų balsas' i час. 'Raudonoju Dirva'; газ. 'Красные резервы', 'Красноармейская страница', 'Коммунист' (орган ЦК КП(б)У). У 1920 скончыў гiсторыка-фiлалагiчны ф-т Харкаўскага ун-та; у 1922 - медыцынскi ф-т. У 1922-23 выкладчык Камунiстычнага ун-та народаў Захаду. У 1924 скончыў Iнстытут чырвонай прафесуры. З 1924 у Беларусi. Загадчык Вiцебскай губсавпартшколы. У 1925-27 нам. загадчыка аддзела друку ЦК КП(б)Б, з 1929 дырэктар Iнстытута гiсторыi партыi пры ЦК КП(б)Б. Прычынiўся да барацьбы з т. зв. беларускiм нацыянал-дэмакратызмам; да выгнання з Мiнска В.Доўнар-Запольскага, забароны друкаваць яго 'Гiсторыю Беларусi'. Прафесар (1930), акадэмiк БелАН (1931), доктар гiстарычных навук (1934). У 1932-37 загадчык сектара Iнстытута гiсторыi БелАН. Арыштаваны 22.5.1937. Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.11.1937 асуѓджаны на 10 гадоў лагераў. Паўторна прыгавораны Асобай нарадай пры МДБ СССР ад 26.11.1949 да высылкi на пасяленне ў Краснаярскi край. Рэабiѓлiтаваны 30.5.1956. З 1957 загадчык сектара, з 1967 навуковы супрацоўнiк Iнстытута фiласофii i права АН БССР. Даследаваў гiсторыю фiласофii i сацыялагiчнай думкi ў Беларусi i Лiтве. Сааўтар кнiг 'З гiсторыi фiласофскай i грамадска-палiтычнай думкi Беларусi' (1962), 'Нарысы гiсторыi марксiсцка-ленiнскай фiласофii ў Беларусi, 1919-1968' (1968).
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СЕРГIЕВIЧ Юльян Iосiфавiч [23.9.1910, в. Юраўшчына Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - 4.10.1976, в. Ленкаўшчына Маладзечанскага р-на], паэт, самадзейны мастак. Першы верш С. 'Дуб' быў апублiкаваны ў 1922 у час. 'Маладое жыццё'. Друкаваўся ў перыядычных выданнях Зах. Беларусi, найперш у час. 'Маланка' i газ. 'Шлях моладзi'; у калектыўным зборнiку 'Рунь веснаходу'. У сярэдзiне 1920-х г. быў актывiстам БСРГ i ТБШ. У 1939 павiѓнен быў выйсцi яго зборнiк паэзii, але пачатак вайны не дазволiў ажыццявiцца гэтым планам. З нападам Германii на Польшчу ў вер. 1939 мабiлiзаваны ў польскую армiю. Трапiў у нямецкi палон. Знаходзiўся ў лагерах для ваеннапалонных (разам з Я.Брылём, для якога С. стаў прататыпам аднаго з герояў рамана 'Птушкi i гнёзды'). Працаваў у Камiтэце беларускай самапомачы ў Берлiне. Вярнуўшыся на Радзiму пасля вайны, настаўнiчаў у в. Ленкаўшчына i Манiшчыцы Маладзечанскага р-на. Арыштаваны ў 1946. Да 1956 знаходзiўся ў лагерах Поўначы, Сiбiры, Казахстана. Потым працаваў у калгасе, жыў у в. Ленкаўшчына. Друкаваўся мала, пераважна ў маладзечанскай раённай газеце. Некаторыя творы былi апублiкаваны ўжо пасля яго смерцi. Як мастак размалёўваў насценныя кiлiмы, пiсаў тэматычныя карцiны з жыцця вёскi. Творы С. экспанавалiся на рэспублiканскай выставе ў 1978. Яго вобраз як настаўнiка створаны ў кнiзе польскага празаiка З.Жакевiча 'Воўчыя лугi'.
  Тв.: Музыка // Рунь веснаходу. Вiльня, 1928; За волю нашых родных хат: [Вершы] // Полымя. 1991, ? 7; Вершы з фашысцкай няволi // Полымя. 1992, ? 9.
  Лiт.: Чаркасава Д. Люблю. Мн., 1978. С. 72-74; Брыль Я. З любоўю да слова // Голас Радзiмы. 1980, 21 лют.; Гардзiенка А. Юльян Сергiевiч // Наша нiва. 2001, 3 вер.; БП, т. 5.
  
  СIМАНОВIЧ [сярэдзiна XVIII ст. - першая палова XIX ст.], паэт, сатырык. Служыў столаначальнiкам Магiлёўскай казённай палаты. Пiсаў на рускай мове. Перадаў Васiлю Пасеку (пляменнiку магiлёўскага губернатара) акраверш, у 'якiм ганiлася гасударыня iмператрыца Кацярына II'. Калi Пасек быў арыштаваны ў 1794 з-за фiнансава-спадчынных праблем, у яго быў знойдзены гэты верш. У вынiку С. саслалi на дваццаць гадоў у Сiбiр.
  Лiт.: Пассек В. Отрывок жизни // Русский архив. 1863. Слуп. 645-647; Мальдзiс, На скрыжаваннi... С. 272.
  
  СIЎКО Уладзiмiр [псеўданiм Горн; нар. 7.1.1916, Мiнск], паэт, педагог, бел. вайсковы дзеяч. Сям'я С. паходзiць з в. Ачукевiчы каля мяст. Любча (Навагрудскi пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл.). Скончыў Навагрудскую беларускую гiмназiю (1933). Свае вершы друкаваў пад псеўданiмам у вiленскiм час. 'Шлях моладзi'. Служыў у польскiм войску (1937-38, 1939), браў удзел у нямецка-польскай вайне ў вер. 1939. Да 1941 працаваў настаўнiкам бел. мовы ў Ачукевiцкай школе. Падчас нямецкай акупацыi становiцца афiцэрам, служыць у бел. вайсковых аддзелах на Навагрудчыне. Вясной 1944 прадстаўляў бел. бок на тайных перамовах з камандзiрамi польскай Армii Краёвай на Навагрудчыне. У 1944-45 жыў i працаваў у Вiльнi. Арыштаваны 25.8.1945, знаходзiўся ў мiнскай турме НКДБ. Зняволенне адбываў на Калыме, дзе працаваў у шахтах. У бальшавiцкiх канцлагерах тайна працягваў пiсаць патрыятычныя вершы. Пасля вяртання ў Беларусь жыў у Любчы. З-за сваёй 'нядобранаѓдзейнасцi' доўга не мог знайсцi работу. З сям'ёй выязджаў у Расiю, пасля вярнуўся. У 1990-х г. друкаваў успамiны i вершы ў мясцовым i рэспублiканскiм друку. Цяпер жыве ў Магiлёве.
  Тв.: Познiя кветкi: Вершы. Навагрудак, 1996.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi.
  
  СКАБЛОЎ Фёдар Аляксеевiч [1897, Рэчыца Мiнскай губ., цяпер горад Гомельскай вобл. - 7.7.1938, Мiнск, НКВД], эканамiст. Скончыў БДУ. У 1931 паступiў у аспiрантуру БелАН. З 1935 старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута эканомiкi. З 1937 кiраўнiк секцыi. Адначасова выкладаў палiтѓэканомiю ў Iнстытуце народнай гаспадаркi. Арыштаваны 4.3.1938. Прыгавораны 25.5.1938 да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 5.10.1957.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  СКАКАЛЬСКI Гдалiй Абрамавiч [1901 - ?], музейны работнiк. У 1936-39 быў навуковым суѓпрацоўнiкам Музея рэвалюцыi (Мiнск), у 1939-40 - дырэктарам. У 1943 асуджаны на 5 гадоў ссылкi. Рэабiлiтаваны ў 1997.
  Лiт.: Гужалоўскi А. Музеi Беларусi (1918-1941 гг.). Мн., 2002.
  
  СКАНДРАКОЎ Сяргей Вячаслававiч [псеўданiмы: Сяргей Мглiнскi; Янка з Вялiкага Поля; 9(21).10.1876, Мглiн Чарнiгаўскай губ., цяпер Бранская вобл., Расiя - 2.8.1953, Караганда], журналiст, вучоны-аграном, краязнавец. Вучыўся ў Слуцкай i Мiнскай гiмназiях. У 1906 скончыў Маскоўскi сельскагаспадарчы iнстытут. Удзельнiчаў у рабоце Мiнскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Публiкаваўся ў газ. 'Минский листок'. Быў знаёмы з Я.Купалам i Я.Коласам. Перапiсваўся з У.Караленкам. У час рэвалюцыi 1905-07 член Мiнскага камiтэта Беларускай сацыялiстычнай грамады. Рэдактар-выдавец газ. 'Голос Белоруссии'; першы яе нумар выйшаў 1.1.1906 i газета адразу была забаронена ўладамi. Адзiн з заснавальнiкаў кнiжнага таварыства 'Мiнчук'. З 1911 дырэктар Чырвонаградскай доследнай станцыi ў Палтаўскай губ. З 1921 дырэктар Беларускай агранамiчнай станцыi ў Банцараўшчыне пад Мiнскам. Выкладаў у БДУ i БСГА; працаваў у Беларускiм НДI сельскай i лясной гаспадаркi. У 1923-25 вучоны сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Iнбелкульце. Аўтар навукова-папулярных нарысаў па аграномii, артыкулаў па краязнаўстве. Збярог жывапiсныя творы К.Каганца 'Тып беларуса' i 'Зiмовы пейзаж'. С. - прататып Кандаковiча ў трылогii Я.Коласа 'На ростанях'. Арыштаваны ДПУ БССР 6.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Высланы ў Яраслаўль. З 1931 працаваў на навуковых i педагагiчных пасадах у Яраслаўлi, Мiчурынску, Душанбе, Алма-Аце, Карагандзе. Рэабiлiтаваны.
  Тв.: Аграном Сэрадэля // Маладняк. 1924, ? 4.
  Лiт.: Александровiч С.Х. Пуцявiны роднага слова. Мн., 1971; Скалабан В. Па слядах Сяргея Мглiнскага // Мастацтва Беларусi. 1986, ? 11; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СКАРДЗIС (СКАРДЖУС) Вiкенцiй Iосiфавiч [28.4.1897, в. Сафiйск Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. - 1967, ?], гiсторык, публiцыст. Нарадзiўся ў лiтоўскай сям'i. Працаваў у лiтоўскiм сектары АН, Iнстытуце нацыянальных меншасцей, Iнстытуце гiсторыi БелАН. Кандыдат гiстарычных навук. Вывучаў гiсторыю пасяленняў лiтоўцаў у Беларусi. Арыштаваны 10.12.1937. Асобай нарадай 19.8.1938 прыгавораны да 5 гадоў высылкi ў Казахстан. Вызвалены ў 1943. Пасля жыў у Кустанайскай вобл. Казахстана. Рэабiлiтаваны 11.11.1957.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  СКIРМУНТ Алена (Гелена) Аляксандраўна [5.11.1827, в. Калоднае Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Столiнскi р-н Брэсцкай вобл. - 1(13).2.1874], мастачка, мемуарыстка. Вучылася жывапiсу ў Вiльнi ў В.Дмахоўскага. На працягу 1844-45 падарожнiчала па Еўропе. Апроч партрэтаў i пейзажаў стварала абразы для касцёла. Займалася скульптурай, вырабiла медальёны з партрэтамi I.Лялевеля, Ю.Крашэўскага. У 1863 везла паўстанцам дэпешу Р.Траўгута. Арыштавана, саслана ў Тамбоў. Пасля ссылкi жыла ў Крыме, дзе выканала гiпсавыя плакеты 'Мiндоўг', 'Гедымiн', шахматы ў выѓглядзе войска Яна III Сабескага (сярод iх ёсць паляшук). Вяла дзённiк, пiсала мемуары (на польскай мове). Фрагменты рукапiсаў з лiстамi апублiкаваны ў выданнi 'З жыцця лiцвiнкi, 1827-1874' (1876).
  Лiт.: PSB; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СКIРМУНТ Генрык [1868, в. Моладава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Iванаўскi р-н Брэсцкай вобл. - 20.9.1939], паэт, кампазiтар. Пiсаў на польскай мове. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыi, у Парыжы, Варшаве. Аўтар оперы 'Пан Валадыёўскi' (паводле аднайменнага рамана Г.Сянкевiча), прэм'ера якой адбылася ў Львове (1902). Першы паэтычны зборнiк 'З вершаў i песень Генрыка Скiрмунта' выйшаў у 1898. Перапiсваўся з Э.Ажэшка. З 1920 жыў у маёнтку Моладава. Расстраляны савецкiмi ўладамi.
  Тв.: Poezja. T. 1-2. Warszawa, 1903-12.
  Лiт.: PSB; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СКIРМУНТ Раман Марыян Аляксандравiч [25.4(7.5).1868, в. Парэчча Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пiнскi р-н Брэсцкай вобл. - 7.10.1939], палiт. i грамадскi дзеяч, публiцыст. Скончыў Рыжскую класiчную гiмназiю. Быў адным з кiраўнiкоў Мiнскага таварыства сельскай гаспадаркi. Iмкнуўся стварыць Краёвую партыю Лiтвы i Беларусi як мiжнацыянальны блок польскiх, лiтоўскiх i бел. партыйных арганiзацый. Аўтар прац пра нацыянальнае развiццё беларусаў i лiтоўцаў. У студз. 1917 узначалiў Мiнскi аддзел Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны. У сак.-лiп. 1917 старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта. У 1918 падчас нямецкай акупацыi ўзначалiў 'Менскае беларускае прадстаўнiцтва', ад якога ў крас. 1918 увайшоў у Раду БНР. У лiп. 1918 узначальваў Народны сакратарыят Беларусi (урад). У 1919 быў адным з заснавальнiкаў Польска-беларускага таварыства ў Варшаве. У 1930 абраны сенатарам Польшчы. Арыштаваны савецкiмi спецслужбамi ў вер. 1939. Расстраляны.
  Тв.: Nowe hasła w sprawie odrodzenia narodowości litewskiej. Lwów, 1904; Głos przeszłości i potrzeba chwili (Stanowisko szlachty na Litwie i Rusi). Lwów, 1905; Blichtr i blask: Z rozmyślań o Słowackim. Wilno, 1926; У кн.: Беларуская думка ХХ ст.: Фiласофiя, рэлiгiя, культура: (Анталогiя). Варшава, 1998. С. 179-183.
  Лiт.: Смалянчук А. Раман Скiрмунт: шлях да Беларусi // Спадчына. 1994, ? 4; Рудовiч С. '...Беларускi дзеяч з вялiкiх паноў': Эпiзоды палiтычнай бiяграфii Рамана Скiрмунта // Гiстарычны альманах. Т. 2. Гродна, 1999; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СКРАБЕЦ Пётр [1882, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 1963, Навагрудак], педагог. Скончыў Маладзечанскую настаўнiцкую семiнарыю, Вiленскi педагагiчны iнстытут, Гандлёвую школу ў Кiеве. Выкладаў у школах, у тым лiку ў Навагрудскай жаночай прагiмназii. З 1920 выкладаў у Навагрудскай беларускай гiмназii фiзiку, матэматыку, прыродазнаўства i бел. мову. Выконваў абавязкi дырэктара гiмназii. У гады 2-й сусветнай вайны быў дырэктарам Навагрудскай беларускай настаўнiцкай семiнарыi. Арыштаваны пасля вайны. 8 гадоў знаходзiўся ў лагерах у Магадане. Пасля вызвалення вярнуўся ў Навагрудак. Пахаваны на 'новых' могiлках Навагрудка.
  Лiт.: Чэмер А. [Анiшчык А.] Наваградская Беларуская Гiмназiя. Вiльнюс, 1997.
  
  СКРЫГАН Ян [Янка; Iван Аляксеевiч; псеўданiмы: Вiдук; Ян Вiдук; Аўлас; Дзед Аўлас (з П.Броўкам); Крушына; Пiрат; 3(16).11.1905, в. Труханавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 18.9.1992, Мiнск], празаiк, паэт. Вучыўся ў Слуцкай беларускай гiмназii i сельскагаспадарчым тэхнiкуме. У 1924 пачаў працаваць у рэдакцыi слуцкай акруговай газ. 'Вясковы будаўнiк'. Лiтаратурную дзейнасць распачаў у 1924, калi ў газ. 'Вясковы будаўнiк' былi апублiкаваны яго вершы. У 1925-26 быў загадчыкам Народнага дома ў Расонах. У 1926-27 працаваў у рэдакцыi газ. 'Чырвоная Полаччына'. У 1928 паступiў на лiтаратурна-лiнгвiстычнае аддзяленне педагагiчнага ф-та БДУ. Быў членам лiтаратурнага аб'яднання 'Маладняк', 'Лiтаратурна-мастацкай камуны'. Пасля сканчэння ў 1932 ун-та працаваў у рэдакцыi газ. 'Лiтаратура i мастацтва'. Член СП Беларусi з 1934. Арыштаваны 13.11.1936. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi; высланы ў Кемераўскую вобл. Вызвалены ў 1946 з пяцiгадовым паражэннем у правах. Працаваў бухгалтарам у Фергане (1946-48), Эстонii (1948-49, сланцахiмiчны камбiнат 'Кiвiылi', дзе была С. ўстаноўлена мемарыяльная дошка). Вяртацца ў Беларусь было забаронена. Зноў арыштаваны 25.6.1949; высланы ў Сiбiр. Рэабiлiтаваны ў снеж. 1954. Вярнуўся ў Мiнск. Працаваў рэдактарам мастацкай прозы ў Дзяржвыдавецтве БССР (1955-59), лiткансультантам СП Беларусi (1959), рэдактарам аддзела прозы, нам. галоўнага рэдактара час. 'Полымя' (1959-67), загадчыкам лiтаратурна-кантрольнай рэдакцыi БелСЭ (1967-75), адказным сакратаром Камiтэта па Дзяржаўных прэмiях БССР у галiне лiтаратуры, мастацтва, архiтэктуры (1975-85). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi 1976 за ўдзел у стварэннi 'Беларускай Савецкай Энцыклапедыi' ў 12 т. Заслужаны работнiк культуры Беларусi (1985). Вылучаўся высокай культурай лiтаратурнай бел. мовы.
  Тв.: Кругi: Выбр. Мн., 1969; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1975; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1985.
  Лiт.: Андраюк С. Кругi жыцця // Андраюк С. Вывяраючы жыццём. Мн., 1976; Шушкевiч С. Слова пра сябра // Шушкевiч С. Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2.; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СЛАБАДЗЕЦКI Антон Лявонцевiч [24.12.1905, в. Старая Гута, цяпер Ушыцкi р-н Камянец-Падольскай вобл., Украiна - пасля 1938, ?], гiсторык, публiцыст. Нарадзiўся ў польскай сям'i. З 1932 працаваў малодшым навуковым супрацоўнiкам у Iнстытуце гiсторыi БелАН. Арыштаваны 9.1.1938. Асобай нарадай 22.2.1938 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 12.6.1956.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  СЛАВIН Цодзiк Якаўлевiч [1887-1937, ГУЛАГ], музейны работнiк. У 1924-37 быў загадчыкам Бабруйскага краязнаўчага музея. Арыштаваны ў 1937 па абвiнавачаннi ў контррэвалюцыйнай дзейнасцi. Загiнуў у лагеры.
  Лiт.: Гужалоўскi А. Музеi Беларусi (1918-1941 гг.). Мн., 2002.
  
  СЛАНЕЎСКI Iгнат [?, в. Сенна Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 1970, Эйшышкiс, Лiтва], педагог, гiсторык. У 1920-х г. скончыў Навагрудскую беларускую гiмназiю. Нелегальна перайшоў польска-чэхаславацкую мяжу. Вучыўся на гiстарычным ф-це Карлава ун-та (Прага). Вярнуўшыся ў Зах. Беларусь, не мог знайсцi працы па спецыяльнасцi. У гады 2-й сусветнай вайны школьны iнспектар у Карэлiчах; арганiзоўваў бел. школы. Арыштаваны пасля вайны. У зняволеннi знахоѓдзiўся ў Тайшэтлагеры. Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь. Не знайшоўшы працы, перабраўся ў Лiтву.
  Лiт.: Чэмер А. [Анiшчык А.] Наваградская Беларуская Гiмназiя. Вiльнюс, 1997.
  
  СЛОСКАНС Баляслаў [19.8.1893, Цiлглс Рэжыцкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Рэзекненскi р-н, Латвiя - 18.4.1981, Бельгiя], рыма-каталiцкi святар, бiскуп, апостальскi адмiнiстратар Мiнскi i Магiлёўскi, рэлiгiйны i грамадскi дзеяч. Паходзiў з латышскай каталiцкай сям'i. У 1905-07 вучыўся ў Рэжыцкiм гарадскiм 3-класным вучылiшчы. У 1917 скончыў Магiлёўскую духоўную каталiцкую семiнарыю (Петраград). Пасвечаны ў святары 21.1.1917. Быў прызначаны вiкарыем пры касцёле св. Кацярыны ў Петраградзе. Выконваў святарскiя абавязкi ў Абрамавай пустэльнi ў Лужскiм пав. Петраградскай губ. Кароткi час служыў у Вiцебѓску. У 1925 пераведзены ў Ленiнград. У маi 1926 у Маскве ўзведзены ў сан бiскупа; прызначаны апостальскiм адмiнiстратарам Мiнскiм i Магiлёўскiм. Арыштаваны АДПУ СССР 16.9.1926. На працягу 1926-30 знаходзiўся ў лагеры на Салаўках. Пасля вызвалення вярнуўся ў Магiлёў. Зноў арыштаваны ДПУ БССР 9.11.1930. Да студз. 1933 знахоѓдзiўся ў сiбiрскай ссылцы. Вызвалены ў вынiку абмену палiтвязнямi памiж Латвiяй i СССР. Жыў у Латвii, служыў духоўнiкам у Рыжскай духоўнай каталiцкай семiнарыi, выкладаў на тэалагiчным ф-це Рыжскага ун-та. З 1944 у эмiграцыi. Духоўна апекаваўся бел. студэнцкiм асяродкам у каталiцкiм ун-це Лювена (Бельгiя); дапамагаў там бел. кампазiтару Мiколе Равенскаму. У 1952 прызначаны Ватыканам апостальскiм вiзiтатарам для беларусаў-католiкаў у Зах. Еўропе. Аказваў матэрыяльную падтрымку бел. рэлiгiйным перыядычным выданням - 'Źnič' (Рым), 'Божым шляхам' (Парыж-Лондан) i iнш.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД.
  
  CЛУЧАНIН Лявон [сапр.: Шпакоўскi Лявонцiй Раманавiч; 3(16).10.1914, в. Лучнiкi Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 25.10.1995, Салiгорск], паэт. У 1929 паступiў у Слуцкi педтэхнiкум. Пад уплывам мастацтва У.Галубка i яго артыстычнай трупы паступiў у Мiнскi тэатральны тэхнiкум. Як сын серадняка быў залiчаны без стыпендыi, што прымусiла вярнуцца ў педтэхнiкум. З трэцяга курса паступiў на лiтаратурны ф-т МВПI, дзе вучыўся ў 1932-36. Пасля атрымання дыплома накiраваны выкладчыкам рускай мовы i лiтаратуры. ў Чэрыкаў Магiлёўѓскай вобл. Пачаў друкавацца з 1936. У 1937 арыштаваны ў Чэрыкаве. Прыгавораны да 10 гадоў паѓзбаўлення волi; накiраваны на Беламорканал. У 1939 датэрмiнова вызвалены. Вярнуўся ў в. Лучнiкi. Уладкаваўся ў Слуцку ў сярэднюю школу выкладчыкам бел. мовы i лiтаратуры. З 1940 выкладаў у Слуцкiм педтэхнiкуме. У часы нямецкай акупацыi працаваў дырэктарам Лучнiкоўскай школы (1941-43), школьным iнспектарам на Случчыне (1943-44). Адначасова супрацоўнiчаў у акруговай 'Газэце Случчыны'; друкаваўся ў 'Беларускай газэце' (Мiнск), 'Голасе вёскi' (Мiнск), 'Ранiцы' (Берлiн) i час. 'Новая дарога' (Беласток). Вершы, напiсаныя ў 1942-43, апублiкаваў у 1943 у калектыўным зборнiку 'Песняры Случчыны'. Пры адступленнi немцаў выехаў з сям'ёй у Германiю. Працаваў карэспандэнтам у час. 'Малады змагар', якi выдаваў Саюз беларускай моладзi (1944-45). Вясной 1945 трапiў у амерыканскую акупацыйную зону. Вярнуўся ў родную вёску, дзе быў арыштаваны. Асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волi i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Адбываў пакаранне на Поўначы. Потым тэрмiн быў зменшаны да 10 гадоў зняволення. Пасля вызвалення да 1973 жыў у Варкуце, потым вярнуўся на Радзiму i жыў у Салiгорску. Член СП Беларусi з 1993.
  Тв.: Рагнеда: Паэма. Вiльня, 1944; [Сiдней], 1958; Спадчына. 1991, ? 1; Калийщик Солигорска. 1991, 1 сак. (Лiтаратурная ўкладка).
  Лiт.: Бяляцкi А. [Пасляслоўе] // Спадчына. 1991, ? 1; БП, т. 5. Савiк Л. 'Нашу радасць у гразь утапталi...' ЛiМ, 1992, 10 лiп.; Савiк Л. 'Прыйдзе мой дзень...' Голас Радзiмы, 1994, 6 кастр.
  
  СМОЛIЧ Аркадзь Антонавiч [17(29).9.1891, в. Бацэвiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Клiчаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 17.6.1938, Омск, НКВД], дзеяч бел. нацыянальнага руху, географ, публiцыст. У 1905 скончыў Мiнскую духоўную семiнарыю; у 1916 Нова-Александрыйскi iнстытут сельскай гаспадаркi i лесаводства ў Пулавах (Польшча). Вучыўся ў Кiеўскiм полiтэхнiчным iнстытуце. З 1910 член БСГ. Актыўны ўдзельнiк клуба 'Беларуская хатка' ў Мiнску. У 1917 рэдагаваў газ. 'Грамада'. Народны сакратар асветы ў 1-м урадзе БНР. У 1918-22 знаходзiўся ў Гродне i Вiльнi. У 1919 у Вiльнi выдаў 'Геаграфiю Беларусi' - кнiгу, разлiчаную на шырокага чытача. Вярнуўся ў Мiнск у жн. 1922. Працаваў загадчыкам планава-эканамiчнага аддзела Наркамата земляробства. Адначасова з 1923 дацэнт, прафесар (1927) i загадчык кафедры ў БДУ. З 1925 нам. старшынi Iнбелкульта, кiраўнiк сельскагаспадарчай секцыi i камiсii па раянаваннi БССР. У 1928 абраны правадзейным членам Расiйскага геаграфiчнага таварыства, узнаѓгароджаны iм малым залатым медалём. Арыштаваны 26.6.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Паводле пастановы калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Осу Пермскай вобл., потым у Iшым Цюменскай вобл. Вызвалены ў жн. 1935. Зноў арыштаваны 17.6.1937. Паводле рашэння тройкi УНКВД па Омскай вобл. прыгавораны да расстрэлу. Па 1-м прыгаворы рэабiлiтаваны 10.6.1988, па 2-м - 9.2.1957.
  Тв.: Арганiзацыя сялянскай гаспадаркi ў раёнах Цэнтральнай Беларусi. Мн., 1927; Размяшчэнне насельнiцтва на тэрыторыi Беларускай ССР. Мн., 1929; Геаграфiя Беларусi / 4-е выд. Мн., 1995.
  Лiт.: Кароль А., Мiхнюк У. Аркадзь Смолiч: паказаннi на допытах // Голас Радзiмы. 1992, 20 лют. - 19 сак.; Макарэвiч А., Мiхнюк У. 'Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для самiх беларусаў': (Публiкацыя архiўных матэрыялаў) // Полацак. 1993, ?? 8-10; 1994, ?? 1-8; 1995, ?? 1-8; Мяснiкоў А. 'Беларус - грамадзянiн будучынi...': (Лёс i трагедыя Аркадзя Смолiча) // Маладосць. 1994, ? 7; Лiс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994; Болатаў А., Рыѓдзеўскi Г. Ахвяруючы сябе бацькаўшчыне. Аркадзь Смолiч. Мн., 1999; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СНЕЖКА (Белы) Дзмiтрый Сямёнавiч [24.9.1903, Орша Магiлёўскай губ., цяпер Вiцебскай вобл. - ?], журналiст. На момант арышту працаваў iнспектарам у ЦСПСБ. Арыштаваны 5.2.1936. 7.5.1936 асуджаны на 3 гады пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 20.3.1990.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
  
  СОКАЛ-КУТЫЛОЎСКI Антон Андрэевiч [7.2.1892, хутар Чырвоная Горка Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лунiнецкi р-н Брэсцкай вобл. - 7.3.1983, Шчэцiн, Польшча], грамадскi i ваенны дзеяч, мемуарыст. У 1910 скончыў Панявежскую настаўнiцкую семiнарыю. Настаўнiчаў у школах Лiтвы. У 1913-15 вучыўся на Петраградскiх полiтэхнiчных курсах. З 1915 у армii. Скончыў Казанскае ваеннае вучылiшча. Накiраваны прапаршчыкам на фронт. Ваяваў у Галiцыi i пад Вiльняй. Капiтан. З 1917 жыў на сваiм хутары. У жн. 1918 выехаў у Растоў-на-Доне; уступiў у армiю генерала Дзянiкiна. Потым вярнуўся дадому, быў прызваны ў Чырвоную Армiю, адкуль уцёк i перайшоў у армiю генерала Юдзенiча, якая дзейнiчала ў Эстонii. Летам 1920 вярнуўся ў Беларусь. У снеж. 1920 узначалiў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення паўстання разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу i да мая 1921 быў iнтэрнаваны. У 1921-39 быў праваслаўным святаром, настаўнiчаў. Арыштаваны 19.6.1941 у Нямеччыне. Здолеў вызвалiцца пасля пачатку вайны. З кастр. 1941 да лiп. 1944 працаваў школьным iнспектарам у Ганцавiчах, удзельнiк нацыянальнага падполля. Падпалкоўнiк Бел. краёвай абароны. Арыштаваны 30.4.1945. Да лiст. 1947 знаходзiўся ў Паўночнапячэрскiм лагеры. 20.4.1948 Ваенным трыбуналам войск МУС БВА асуѓджаны на 25 гадоў турмы. Вызвалены ў лiст. 1957 па амнiстыi. Апошнiя гады правёў у Шчэцiне. Напiсаў успамiны пра Слуцкае паўстанне 1920.
  Лiт.: Грынь А., Мiхнюк У. Следству вядома...: (Па старонках справы А. Сокал-Кутылоўскага з архiва КДБ) // Полымя. 1994, ? 11; Як судзiлi Антона Сокал-Кутылоўскага: Жыцьцярыс... Берасьце, 2000; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СОЛТАН Станiслаў [1746 (паводле iншых звестак 27.8.1756) - 1836, Мiтава, Курляндская губ., цяпер Елгава, Латвiя], дзяржаўны i ваенны дзеяч. У ВКЛ быў генералам-ад'ютантам польнай булавы, з 1782 харунжы ВКЛ, з 1790 падкаморы, з 1791 маршалак надворны, стараста слонiмскi. Удзельѓнiчаў у паўстаннi 1794. Пасля падаўлення паўстання сасланы ў Казань. Вызвалены Паўлам I. У 1806-07 сумесна з Ф.Патоцкiм рыхтаваў антыцарскае паўстанне. У 1808 выехаў у Варшаўскае герцагства. 1.7.1812 указам Напалеона прызначаны старшынёй Часовага ўрада ВКЛ. С. праявiў вялiкую энергiю ў арганiзацыi кiравання краем, наладжваннi харчавання французскай армii, стварэннi войска ВКЛ. Рэдагаваў адозвы ўрада з заѓклiкам да свабоды. З адступленнем французскiх войск з Вiльнi эмiграваў за мяжу. Вярнуўся ў Расiю пасля царскага манiфеста 30.8.1814.
  Лiт.: Iwaszkiewicz J. Litwa w roku 1812. Kraków-Warszawa, 1912; Kukiel M. Wojna 1812 roku. Kraków, 1937. T. 1-2; PSB; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СТАНКЕВIЧ Адам Вiкенцьевiч [псеўданiмы: А.Сакалiнскi; Соколинский; крыптанiмы: А.С.; А.Ст.; Ад.С.; Ад.Ст-iч; 24.12.1891(6.1.1892), в. Арляняты Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 29.12.1949, Тайшэт Iркуцкай вобл., ГУЛАГ], рыма-каталiцкi святар, гiсторык, публiцыст, лiтаратуразнавец, асветнiк, выдавец. Cкончыў Вiленскую духоўную семiнарыю; у 1914-18 вучыўся ў Мiтрапалiтальнай рыма-каталiцкай духоўнай акадэмii ў Петраграѓдзе; кандыдат кананiчнага права. Пасвечаны ў святары 28.12.1914. Адзiн з першых ужыў бел. мову ў богаслужэннi. З 1919 выкладаў рэлiгiю ў Вiленѓскай беларускай гiмназii. У жн. 1919 - вер. 1922 рэдактар-выдавец газ. 'Крынiца' ('Беларуская крынiца'). Адзiн з заснавальнiкаў партыi Беларуская хрысцiянская дэмакратыя. У 1922-28 дэпутат польскага сейма, нам. старшынi Беларускага пасольскага клуба (да яго расколу ў 1925). У 1924-26 узначальваў ТБШ. У 1927-38 рэдактар i выдавец час. 'Хрысцiянская думка'. У 1938 высланы польскiмi ўладамi з Вiльнi ў Слонiм на 5 гадоў. Восенню 1939 вярнуўся ў Вiльню. У час вайны абмяжоўваўся душпастырскай дзейнасцю, быў святаром касцёла св. Мiхала. Арыштаваны савецкiмi ўладамi 7.12.1944; неўзабаве адпушчаны. Паўторна арыштаваны 13.4.1949. Асобай нарадай МДБ СССР 31.8.1949 прыгавораны да 25 гадоў лагераў. Адпраўлены ў Азярлаг, дзе i памёр. Пахаваны 10.12.1949 на могiлках Азярлага каля в. Шаўчэнкi Тайшэцкага р-на, магiла ? 3-43.
  Тв.: Doktor Francišak Skaryna - pieršy drukar biełaruski (1525-1925). Wilnia, 1925; Biełaruskaja mowa u škołach Biełarusi XVI i XVII st. Wilnia, 1928; Rodnaja mowa u światyniach. Wilnia, 1929; Вiтаўт Вялiкi i Беларусы. Вiльня, 1930; Franciš Bahušewič: Jaho žyćcio i tworčaść: U tryccatyja uhodki (1900-1930). Wilnia, 1930; Да гiсторыi беларускага палiтычнага вызвалення. Вiльня, 1935; Мiхал Забэйда-Сумiцкi i беларуская народная песня. Вiльня, 1938; Biełaruski chryścijanski ruch. Wilnia, 1939; Хрысцiянства i Беларускi народ. Вiльня, 1940.
  Лiт.: Ксёндз Адам Станкевiч: У 25-я ўгодкi свяшчэнства i беларускай нацыянальнай дзейнасцi (10.1.1915 - 10.1.1940). Вiльня, 1940; БП, т. 5; Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СТАНКЕВIЧ Станiслаў Лявонавiч [1886, в. Арляняты Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 3.2.1964, Вiльня], паэт, выдавец. У 1903-19 жыў у Пецярбургу, працаваў у аптэках. З 1920 у Вiльнi. Супрацоўнiчаў з Беларускiм выдавецкiм таварыствам. У 1926 адкрыў уласную бел. кнiгарню. Разам з З.Верас выдаваў бел. адрыўныя календары. Публiкаваўся ў перыядычным друку. З'яўляецца аўтарам паэтычных зборнiкаў 'Смех - не грэх' (1926), 'З майго ваконца' (1928). Арыштаваны НКДБ 30.10.1945; асуджаны на 10 гадоў высылкi ў Пермскую вобл. Вярнуўся ў Вiльнюс у 1954. Рэабiлiтаваны ў 1957. Напiсаў аўтабiяграфiчную паэму 'Лявонава доля'.
  Лiт.: Трацяк Я. 'Аб якiм тут Станкевiчу гутарка?..' // ЛiМ. 1997, 29 жн.; Русак М. Справа ? 528 // Рунь. 1999, 13 снеж.; Яе ж. Лявонава доля. Вiльня, 2000; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СТАНКЕВIЧ Ян (Янка) [псеўданiмы: Брачыѓслаў Скарынiч; Янучонак; крыптанiмы: Бр.Ск...iч; Бр.Ск.; С.Я.; Я.Ст.; Я.С.; Я.Ст-ч; I.S.; J.St-и; 26.11.1891, в. Арляняты Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 16.7.1976, Хэўтгопн, ЗША], мовазнавец, перакладчык, грамадскi i культурны дзеяч. У 1909 скончыў Ашмянскае гарадское вучылiшча. Вучыўся ў Вiленскай каталiцкай духоўнай семiнарыi. Працаваў у газ. 'Наша нiва'. У 1914 мабiлiзаваны ў войска. У 1917 на Румынскiм фронце трапiў у аўстрыйскi палон. Пасля вызвалення вярнуўся ў Вiльню. У 1918 пераехаў у Мiнск. У 1920 арганiзаваў бел. настаўнiцкiя курсы ў Слуцку, у 1920-21 арганiзоўваў бел. школьнiцтва ў Ашмянскiм i Вiлейскiм паветах. У 1921 скончыў у Вiльнi Беларускую гiмназiю; у 1926 - Карлавы ун-т (Прага). Доктар славянскай фiлалогii i гiсторыi. У 1926 вярнуўся ў Вiльню. Выкладаў бел. мову ў розных навучальных установах. У 1928 абраны дэпутатам польскага сейма ад Лiдскай акругi. Стваральнiк Бел. народнай партыi. У 1930-31 выдаваў у Вiльнi першы бел. мовазнаўчы час. 'Родная мова'. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў 1939, трапiў у турму на Лукiшках. У час вайны жыў у Мiнску, Вiльнi, Варшаве, Празе; займаўся выдавецкай дзейнасцю, працаваў у БНС. Ад iмя падпольнай Арганiзацыi бел. нацыяналiстаў (пазней - Бел. нацыянальна-дэмакратычнага аб'яднання) кантактаваў з польскiм падполлем. З 1944 - у Германii. Заснавальнiк 'Крывiцкага (Беларускага) таварыства Пранцiша Скарыны'. Прыхiльнiк 'крывiцкай канцэпцыi' этнагенезу беларусаў. У 1949 пераехаў у ЗША. Заснавальнiк Вялiкалiтоўскага фонду iмя Л.Сапегi. Пахаваны ў Саўт-Рыверы, штат Нью-Джэрсi.
  Тв.: Месца беларускага языка сярод iншых славянскiх языкоў i час яго ўзьнiку. Вiльня, 1930; Беларускiя мусульмане i беларуская лiтаратура арабскiм пiсьмом. Вiльня, 1933 (3 выд. Мн., 1991); Крыўя - Беларусь у мiнуласцi. Мн., 1942; Белорусско-русский (Великолитовский-русский) словарь - Беларуска-расiйскi (Вялiкалiтоўскi-расiйскi) слоўнiк. Нью-Йорк [1991]; Творы. Т. 1-2. Мн., 2002.
  Лiт.: Прокша Л. З неапублiкаваных твораў доктара Станкевiча // Голас Радзiмы. 1963, ? 80; Станкевiч В. Бацькава Адысея // Скарынiч. Мн., 1993. Вып. 2; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СТАЦКЕВIЧ Фелiкс Iванавiч [псеўданiм: Аганёк; 2(14).12.1879, мяст. Шчучын Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Шчучынскi р-н Гродзенскай вобл. - 21.6.1967, Вiльнюс], выдавец, мемуарыст, педагог, юрыст. У 1891-1900 вучыўся ў гiмназii ў Пецярбургу. У 1900 паступiў на юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та. За ўдзел у студэнцкiм руху i дэманстрацыях у лют. i сак. 1901 выключаны з ун-та. Арыштаваны i высланы на радзiму пад нагляд палiцыi. Займаўся прыватнай настаўнiцкай працай. У 1902 працаваў у прыватнай натарыяльнай канторы ў Марыупалi. У 1903 уступiў у Беларускую сацыялiстычную грамаду. У 1903-05 працаваў на Прыладажскiх каналах. У 1905 вучыўся ў Кракаве на наборшчыка. У рэвалюцыю 1905-07 вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Вiльнi i Мiнску, наладзiў выпуск пракламацый. У сак. 1906 арганiзаваў падпольную друкарню ў Мiнску, якая праiснавала да жн. 1907 пад назвай 'Аганёк' (адсюль i псеўданiм С.). Быў блiзка знаёмы з А.Пашкевiч (Цёткай) i А.Бурбiсам. З 1908 сакратар адвакатаў Шабунi i Дземiдовiча ў Iгумене (Чэрвень), тэхнiк у Ноўгарадзе, Вышнiм Валачку (1913), Цвяры (1913-1919). У 1913 скончыў Пецярбургскi ун-т. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi працаваў у прафсаюзах. У 1919-20 супрацоўнiк выдавецкага адѓдзела Наркамата асветы Лiтоўска-Беларускай ССР. У 1920-23 супрацоўнiк Вiленскага беларускага саюза кааператываў. У 1923 выкладчык лацiнскай мовы i дырэктар Радашковiцкай беларускай гiмназii iмя Ф.Скарыны. З 1928 старшыня Галоўнай управы ТБШ. Адначасова працаваў у Савеце адвакатаў пры Вiленскiм апеляцыйным судзе. Абвiнавачваўся ў 'скамунiзаваннi' ТБШ, у 1930 i 1933 арыштоўваўся. Рэдактар-выдавец штомесячнiка 'Летапiс Таварыства беларускай школы' (1933), супраць якога польскiя ўлады разгарнулi рэпрэсii. У 1936 выданне было ўзноўлена пад назвай 'Беларускi летапiс'. Удзельнiк антыфашысцкага Народнага фронту Зах. Беларусi. У 1939-41 настаўнiк у Вiлейцы i Клецкiм р-не. У 2-ю сусветную вайну працаваў суддзёй у Смаргонi. У 1944-49 супрацоўнiк Беларускага музея ў Вiльнi i Музея А.С.Пушкiна ў Маркучай (пад Вiльняй). Арыштаваны i зняволены ў 1949. Пасля вызвалення ў 1950-х г. жыў у Вiльнi. Быў актывiстам руху эсперантыстаў, склаў 'Эсперанта-беларускi слоўнiк' (рукапiс у Iнстытуце мовазнаўства НАН Беларусi), пераѓклаў на мову эсперанта кнiгу Л.Петражыцкага 'Тэорыя права i маральнасць' (публiкацыя не выяўлена). Напiсаў успамiны пра ўдзел у грамадскiх рухах першай паловы ХХ ст. (рукапiс захоўваецца ў БДАМЛiМ).
  Тв.: Успамiны i думкi // Беларускi звон. 1921, 17 крас.; З мiнуўшчыны беларускага руху // Беларускi летапiс. 1937, ? 6-9; З маiх успамiнаў // ЛiМ. 1990, 17 жн.
  Лiт.: Клейн Б. Открытая книга бытия... // Неман. 1979, ? 9; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СТАШЭЎСКI Васiль Пятровiч [Базыль Сташэўскi; крыптанiмы: В.С.; В.Ст.; 11(23).3.1895, в. Свiнка Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Лугавая Капыльскага р-на Мiнскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], празаiк, драматург, педагог. У 1914 скончыў Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю. Ваяваў у 1-ю сусветную вайну i ў час грамадзянскай вайны ў Расii. У 1918-20 i ў 1923 настаўнiчаў. У 1920-21 служыў ваенкамам. У 1920 удзельнiк антыпольскага руху на Случчыне. Уваходзiў у арганiзацыю 'Маладая Беларусь', партыю беларускiх эсэраў (БПС-Р), са студз. 1920 член Беларускай камунiстычнай арганiзацыi, са жн. член КП(б)Б. За пратэсты супраць арышту членаў БПС-Р выключаны ў маi 1921 з КП(б)Б. Публiкавацца пачаў у 1923. У 1924 скончыў Мiнскi настаўнiцкi iнстытут. Выкладаў гiсторыю i лiтаратуру на настаўнiцкiх курсах i на рабфаку ў Оршы. Першую п'есу апублiкаваў у 1926. З 1926 жыў у Мiнску. Адказны сакратар лiтаратурнага аб'яднання 'Маладняк'. У 1928-29 працаваў у рэдакцыi газ. 'Савецкая Беларусь'. З 1929 адказны сакратар лiтаратурнага аб'яднання 'Полымя'. Член СП Беларусi з 1934. У 1936 Беларускi тэатр юнага гледача паставiў яго п'есу 'Мiкола Гоман'. Арыштаваны 4.11.1936. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 8.6.1957.
  Тв.: Бацька i сын; У цемры: П'есы. Мн., 1927; Беспрытульная: П'еска (у 1 дзеi). Мн., 1927; Архангелы з крэсаў: П'еса. Мн., 1930; Прысяга ў лесе: Шэсць сцэн з 1919-1920 гг. Мн., 1930; Шумiць Бярэзiнка: Аповесцi, апавяданнi, нарысы. Мн., 1963.
  Лiт.: Александровiч С. Жывыя старонкi часу // Полымя. 1963, ? 12; Сабалеўскi А. Васiль Сташэўскi // Хрэстаматыя па гiсторыi беларускага тэатра i драматургii. Т. 2. Мн., 1975; Шушкевiч С. Талент грамадскага гучання // ЛiМ. 1975, 28 сак.; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СТУКАЛIЧ Уладзiмiр Казiмiравiч [псеўданiм: Веневич; крыптанiм: В.С.; 28.10(9.11).1856, Екабштат Курляндскай губ., цяпер Екабпiлс, Латвiя - 18.10.1918, Вiцебск], лiтаратуразнавец, гiсторык, юрыст. Паходзiў са шляхецкай сям'i. Адразу пасля нараджэння С. яго бацькi пераехалi ў Вiцебск. У 1867-79 вучыўся ў Вiцебскай гiмназii; у 1879-83 на адмiнiстрацыйным аддзяленнi юрыдычнага ф-та Пецярбургскага ун-та. Пасля сканчэння ун-та пачаў займацца лiтаратурнай дзейнасцю. Актыўна друкаваў гiсторыка-лiтаратурныя матэрыялы ў газ. 'Русский курьер'. Працаваў над дысертацыяй 'Юрыдычнае становiшча гарадской абѓшчыны ў Заходняй Русi'. Займаўся адвакацкай практыкай. Падтрымлiваў сувязi з народнiкамi. Арыштаваны ў студз. 1889; 4 месяцы правёў у зняволеннi; з-за слабога здароўя адпушчаны пад нагляд палiцыi. У лют. 1891 да С. ў Вiцебск прыязѓджаў рускi пiсьменнiк Г.Успенскi, з якiм С. перапiсваўся з 1886. У 1891 выйшла кнiга С. 'Беларусь i Лiтва', якая вытрымала яшчэ 2 выданнi. Даследаваў аўтарства паэмы 'Тарас на Парнасе'. Член Вiцебскай вучонай архiўнай камiсii. Выступаў за адкрыццё ў Вiцебску ун-та. У 1893 пазнаёмiўся з мастаком I.Рэпiным. Даследаваў творчасць М.Нiкiфароўскага i А.Сапунова (прысвяцiў iм асобныя кнiгi). У 1898 пакiнуў адвакацкую практыку i перайшоў у казённую палату. На працягу 3 гадоў жыў у Слонiме i Гродне; потым вярнуўся ў Вiцебск.
  Тв.: Белоруссия и Литва: Очерки из истории городов в Белоруссии. Витебск, 1891 (1893, 1894); Мальцевские заводы. Витебск, 1894; Краткая заметка о белорусском наречии. Витебск, 1895; Н.Я.Никифоровский: Странички из недавней старины города Витебска. Витебск, 1900; М.Ковалевский: Экономический строй России. Витебск, 1901; К вопросу об устройстве университета в Витебске. Витебск, 1903; А.П.Сапунов: К 25-летию его ученой и литературной деятельности. Витебск, 1905; Н.Я.Никифоровский: 1845-1910 годы. Витебск, 1910.
  Лiт.: Падлiпскi А. Летапiсец Вiцебшчыны. Мн., 1993; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СТЭФАНОВIЧ Аляксандр Пiлiпавiч [1905, Ашмяны - ?], журналiст. За членства ў БСРГ арыштаваны польскiмi ўладамi ў 1927. У 1928 арганiзаваў пастаноўку 'Паўлiнкi' Я.Купалы ў мяст. Гальшаны Ашмянскага пав., у якой выконваў ролю А.Быкоўскага. Перабраўся ў БССР. У 1933 працаваў рэдактарам газ. 'Бальшавiк Барысаўшчыны'. Часта сустракаўся з Я.Купалам, якi бываў у яго ў гасцях у Барысаве. Арыштаваны НКВД 30.10.1935; зняволены. Пасля вайны пасялiўся ў Вiльнi. Аўтар артыкулаў пра Я.Купалу: 'Палымяны пясняр дружбы народаў' ('Красное знамя', Ашмяны, 7-9.7.1977); 'Пад уплывам песняра зямлi беларускай' ('Успамiны пра Янку Купалу', 1982). Заслужаны работнiк культурна-асветнай работы Лiтоўскай ССР.
  Тв.: Stefanowicz A. Moje spotkanie z poetą; Polskie wiersze // Czerwony Sztandar. 1982. 17, 21 kwiet.
  Лiт.: Цвiрка К. Стэфановiч Аляксандр // Янка Купала: Энцыкл. даведнiк. Мн., 1986.
  
  СУБАЧ Ян [Iван Сямёнавiч; 1912, в. Субачы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскi р-н Гродзенскай вобл. - 1938 ?, ГУЛАГ ?], паэт. Разам з бацькамi апынуўся на тэрыторыi БССР, нелегальна перайшоўшы мяжу. Першыя публiкацыi пачалi з'яўляцца ў 1929 (газ. 'Чырвоная змена'). Пасля сканчэння школы з 1930 працаваў грузчыкам на кандытарскай фабрыцы 'Камунарка'. З 1932 быў членам Цэнтральнай лiтаратурнай студыi для маладых пiсьменнiкаў пры БелѓАПП. З вясны 1932 працаваў у аршанскай мiжраённай газеце. У кастр. 1932 паехаў да П.Пруднiкава ў Ленiнград. З прычыны ад'езду з 1932 знiкаюць публiкацыi С. ў перыядычным друку. Уладкаваўся на працу грузчыкам у гандлёвым порце. З 1933 вучыўся на падрыхтоўчых курсах, потым на фiлалагiчным ф-це Ленiнградскага педiнстытута iмя А.Герцэна. У 1937 скончыў iнстытут. Арыштаваны ў жн. 1937. Верагодна, памёр у лагеры.
  Тв.: Песнi грузчыкаў: Вершы. Мн., 1932 (сааўтар П.Буравей [П.Пруднiкаў]); Электрастанцыя // Узвышша. 1931, ? 3.
  
  СУЗIН Адам [30.12.1799 (10.1.1800), маёнтак Кулiгоўшчына Кобрынскага пав. Гродзенскай губ, цяпер Кобрынскi р-н Брэсцкай вобл. - 29.11(11.12).1879, Варшава], удзельнiк вызваленчага руху, публiцыст, падарожнiк. У 1819 скончыў Гродзенскую гiмназiю. У 1819-23 вучыўся ў Вiленскiм ун-це; магiстр фiласофii. Быў сакратаром тайнага зялёнага (матэматычнага) саюза фiламатаў. Арыштаваны па справе фiламатаў вясной 1823. 14.8.1824 прыгавораны да ссылкi ў Арэнбургѓскую губ. Знаходзiўся пад наглядам палiцыi. У сак. 1829 атрымаў дазвол пераехаць у Арэнбург. Пасялiўся разам з Т.Занам. Служыў у Арэнбургскай памежнай камiсii. Арыштаваны восенню 1833 разам з Т.Занам, Я.Вiткевiчам i В.Iвашкевiчам; абвiнавачаны ў падрыхтоўцы захопу Арэнбурга з дапамогай салдат, сярод якiх было шмат высланых. З-за адсутнасцi доказаў арыштаваныя былi вызвалены праз месяц. З дыпламатычнымi даручэннямi выязджаў да казахскага султана Бай-Мухамеда. У 1871 апублiкаваў успамiны пра свае падарожжы ў варшаўскiм час. 'Kronika Rodzinna'. З 1837 жыў на Валынi ў маёнтку Млынаў у свайго сябра графа К.Хадкевiча. Арыштаваны 20.7.1838 па справе падпольнай арганiзацыi 'Саюз польскага народа' Ш.Канарскага. Быў перавезены ў следчую камiсiю ў Вiльнi. З-за адсутнасцi доказаў выѓсланы ў Кiеў пад нагляд палiцыi. Да лют. 1839 быў зняволены ў Кiеўскiм астрозе. У 1841 вярнуўся ў Вiльню. Потым перасялiўся ў Варшаву.
  Лiт.: Грицкевич В.П. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СУКАЛА Iосiф Пятровiч [1901, в. Гулевiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - 23.9.1937, Мiнск, НКВД], паэт, настаўнiк. Арыштаваны 30.5.1929. 10.11.1929 асуджаны на 3 гады высылкi. Пакаранне адбываў у Кемi (Расiя). Вызвалены 23.3.1932. Паўторна арыштаваны ў 1936 або ў 1937. Расстраляны разам з празаiкам А.Траецкiм. Рэабiлiтаваны 2.3.1992.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  СУПIНСКI А.К., этнограф, археолаг. Даты нараджэння i смерцi невядомы. У 1920-я г. працаваў у Ленiнградзе, дзе разам з А.Сержпутоўскiм папаўняў фонды этнаграфiчнага аддзела Беларусi ў Рускiм музеi. Праводзiў археалагiчныя раскопкi на Вiцебшчыне. Арыштаваны ў 1937. Памёр у зняволеннi ў Архангельскай вобл.
  Тв.: Магiльнiк каля в. Лятох // Вiцебшчына. Вiцебск, 1925. Т. 1; Белорусы. Л., 1930.
  Лiт.: Вяргей В.С. Археалагiчная навука ў Беларускай ССР 1919-1941 гг. Мн., 1992; Iнстытут беларускай культуры. Мн., 1993.
  
  СУПРУН Васiль Рыгоравiч [нар. 10.3.1926, в. Глоўсевiчы Слонiмскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл.], паэт, краязнавец, археолаг. Скончыў тры курсы Слонiмскай настаўнiцкай семiнарыi (1944). З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам i настаўнiкам у школах вёсак Мiжэвiчы i Глоўсевiчы Слонiмскага р-на. У маi 1946 разам з сябрамi М.Ракевiчам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам i iншымi стварыў у Слонiме бел. патрыятычную падпольную групу 'Чайка'. Арыштаваны 6.6.1947. Амаль паўгода знаходзiўся ў баранавiцкай следчай турме 'Крывое кола' i мiнскай 'амерыканцы'. 21.11.1947 Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругi ў Мiнску паводле артыкулаў 63-1 i 76 КК БССР (здрада радзiме i антысавецкая агiтацыя) асудзiў С. на 25 гадоў пазбаўлення волi i 5 гадоў паражэння ў правах з канфiскацыяй маёмасцi. Пакаранне адбываў у лагерах Iнты i Варкуты. У зняволеннi падтрымлiваў тайную мiжлагерную перапiску з паэтэсай Л.Генiюш. Вызвалены паводле рашэння Камiсii Вярхоўнага Савета СССР ад 16.6.1956 са зняццём судзiмасцi i з дазволам вярнуцца ў Беларусь. У Слонiм вярнуўся ў снеж. 1956, дзе адразу быў узяты на спецулiк з забаронай працаваць па спецыяльнасцi. Вымушаны быў пакiнуць Слонiм; працаваў будаўнiком. З 1963 праводзiў даследаваннi археалагiчных помнiкаў. З 1968 навуковы супрацоўнiк Брэсцкага абл. краязнаўчага музея. У 1969 скончыў гiстарычны ф-т Мiнскага педагагiчнага iнстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабiцца ў друк са сваёй палiтычнай паэзiяй. На пенсii з 1986. Член СП Беларусi з 1995. Жыве ў Слонiме. Не рэабiлiтаваны.
  Тв.: Крык: Вершы. Мн., 1993; Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994; За смугою часу: Даследаваннi i меркаваннi. Мн., 1994; Незабыўныя 'ксiвы': Вершы з падпольнай канцлагернай перапiскi з Ларысай Генiюш. Гродна, 1998; Жыць для Беларусi: Вершы. Мн., 1998. Дзеi над Шчарай (з гiсторыi зямлi Слонiмскай). Слонiм, 2000.
  Лiт.: Усё застаецца людзям // Беларуская мiнуўшчына. 1997, ? 4; Археалогiя i нумiзматыка Беларусi; Антысавецкiя рухi.
  
  СУРЫН Фелiцыян [каля 1840, Магiлёўшчына - пасля 1888, Магiлёўшчына], пiсьменнiк, мемуарыст, краязнавец, фалькларыст. Пiсаў на польскай мове. Супрацоўнiчаў з час. 'Tygodnik illustrowany'. Збiраў бел. народныя песнi, паданнi i прыказкi. Лiчыў, што прыказкi - 'найбольшае багацце твораў фантазii беларускага народа', бо яны маюць глыбокi змест, выразны i арыгiнальны досцiп, наiўную форму i глыбокiя максiмы. Удзельнiк паўстання 1863 у Горках. Быў арыштаваны. Аўтар артыкулаў 'Экскурсiя па берагах Бярэзiны' (1863), 'Лiсты з Беларусi' (1878) i iнш. Супрацоўнiчаў з рэдакцыяй 'Геаѓграфiчнага слоўнiка'.
  Лiт.: Olechnowicz M. Polscy badacze folkloru i języka białoruskiego w XIX wieku. Łódź, 1986. S. 140 - 141; Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Warszawa, 1887. T. VIII.
  
  СУШЫНСКI Язэп Францавiч [май 1885, в. Юроны Дрысенскага пав. Вiцебскай губ. - 1967, Мiнск], мемуарыст, хiмiк, мовазнавец, педагог. Скончыў Пецярбургскi ун-т. Член БСГ. Блiзкi знаёмы Я.Купалы, першая сустрэча з якiм адбылася на кватэры Б.Эпiмах-Шыпiлы ў Пецярбургу. У 1921-26 працаваў у розных установах Наркамасветы БССР. Потым у Iнбелкульце. У 1929-30 у Iнстытуце мовазнаўства БелАН, займаўся распрацоўкай бел. навуковай тэрмiналогii. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Па пастанове калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ва Уфу тэрмiнам на 5 гадоў. Пастановай Асобай нарады ад 25.7.1935 тэрмiн зняволення падоўжаны. Рэабiлiтаваны 15.11.1957. Па вяртаннi ў Мiнск выступаў у друку i публiчна з успамiнамi пра Я.Купалу, грамадска-культурнае жыццё беларусаў у Пецярбургу да 1917. Рукапiс успамiнаў С. захоўваецца ў Лiтаратурным музеi Я.Купалы.
  Тв.: Сябар вялiкага таленту // Чырвоная змена. 1962, 26 чэрв.; Купала ў Пецярбурзе // Полымя. 1967, ? 3;
  Лiт.: Янка Купала: Энцыкл. даведнiк. Мн., 1986; Возвращенные имена.
  
  СЦЕРНIН (БАГДАНОВIЧ) Мiкалай Клеафасавiч [1900, Магiлёў -?], журналiст. Нарадзiўѓся ў сям'i чыгуначнiка. Скончыў Магiлёўскую гiмназiю. З 1913 працаваў карэктарам мясцовай земскай друкарнi. У 1917 уваходзiў у склад Магiлёўскай арганiзацыi РСДРП (левыя iнтэрнацыяналiсты). У розныя гады рэдагаваў цi быў супрацоўнiкам газ.: 'Соха и молот', 'Известия Оршанского Совета', 'Оренбургский рабочий', 'Тамбовская правда', 'Красное Знамя' (Цюмень), 'Красный шахтёр' (Шахты), 'Донская правда' (Таганрог), 'Кооперативная жизнь' (Масква) i iнш. Узначальваў Саюз журналiстаў у Магiлёве. У 1932 скончыў вышэйшыя рэдактарскiя курсы ў Масѓкве. Потым працаваў нам. загадчыка сектара друку ВЦСПС. Нечакана С. перавялi ў Чашнiцкi р-н Вiцебскай вобл. на пасаду начальнiка палiтаддзела саўгаса 'Пачаевiчы'. Пазней быў рэдактарам газ. 'Звязда'. Звольнены ў жн. 1936 'за потерю революционной бдительности и допущение засоренности аппарата редакции... чуждыми людьми'. Працаваў пасля гэтага ў Iнстытуце мовы i лiтаратуры АН БССР рэдактарам руска-бел. слоўнiка i сакратаром рэдакцыйнага аддзела акадэмii. Арыштаваны ў чэрв. 1938. Вызвалены 11.7.1938 пасля лiста ў ЦК КП(б)Б. Звесткi пра далейшы лёс адсутнiчаюць.
  Лiт.: Селяменеў В., Бараноўскi Я. Пачыналi па-рознаму - завяршалi аднолькава (Драматычныя лёсы рэдактараў газеты) // Звязда. 1997, 10 крас.
  
  СЫРАКОМЛЯ Уладзiслаў [сапр.: Кандратовiч Людвiк Францiшак Уладзiслаў; крыптанiмы: N.N.; K.; Ldwk Kndrtcz; 29.9.1823, фальварак Смольгава Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Смольгава Любанскага р-на Мiнскай вобл. - 15.9.1862, Вiльня], паэт, драматург, перакладчык, крытык, краязнавец. Паходзiў са шляхецкага роду герба 'Сыракомля', назву якога ўзяў за псеўданiм. У 1833 паступiў вучыцца ў павятовую школу пры дамiнiканскiм кляштары ў Нясвiжы. Але ў 1835 улады зачынiлi школу; давучваўся ў дамiнiканскай школе ў Навагрудку (1836-37). У 1841 уладкаваўся на службу ў канцылярыю радзiвiлаўскiх маёнткаў. У 1844 пасля жанiцьбы пераехаў у арандаваны маёнтак Залуча (цяпер Стаўбцоўскi р-н). Гэта быў плённы перыяд у яго творчасцi. Напiсаў паводле пачутай у Мiры гiсторыi 'народную гутарку' 'Паштальён', якая стала дэбютам С. ў друку (1844). Праз пераклад Л.Трэфалева гэты верш стаў надзвычай папулярнай у Расii песняй 'Когда я на почте служил ямщиком...' У вер. 1852 пераехаў у Вiльню, блiжэй да выдавецтваў. У крас. 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына каля Вiльнi. З твораў, напiсаных па-беларуску, да нас дайшлi толькi два - верш 'Добрыя весцi' (1848, 1861) i лiрычная мiнiяцюра 'Ужо птушкi пяюць усюды...' (1861). У 1856-58 неаднаразова выязѓджаў у Варшаву i Познань (Прускае каралеўства). Пасля гэтых паездак за С. быў устаноўлены сакрэтны нагляд. У крас. 1861 выступiў на патрыятычнай манiфестацыi ў Коўне з вершамi. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху быў арыштаваны i зняволены ў вiленскай турме. Знаходзiўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд палiцыi. Памёр у час следства. Пахаваны на вiленскiх могiлках Роса.
  Тв.: Бел. пер.: Выбр. тв. Мн., 1966; Вандроўкi па маiх былых ваколiцах: Успамiны, даследаваннi гiсторыi i звычаяў. Мн., 1992; Мiнск. Мн., 1992; Добрыя весцi: Паэзiя, проза, крытыка. Мн., 1993.
  Лiт.: Цвiрка К. Слова пра Сыракомлю. Мн., 1975; Мархель У. Лiрнiк вясковы. Мн., 1983; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.
  
  СЫЧ Пётр [18.1.1912, Вiлейскi пав. - 20.6.1963, Германiя], пiсьменнiк, мемуарыст. Друкаваўся з 1932. Арыштаваны 3.10.1939, пасаджаны ў Вiлейскую турму, з 1940 у Полацкай турме, дзе пасябраваў з В.Жук-Грышкевiчам. Асуджаны на дзесяць гадоў прымусова-папраўчых работ. Вывезены ў Комi АССР, дзе быў да канца 1941. Паводле так званай дамовы 'Сiкорскi-Майскi' паѓтрапiў у армiю генерала Андэрса. У чыне паручнiка прымаў удзел у баях пад Монтэ-Касiна, Анконай, Балоннi, 4 разы паранены. З 1946 у Англii, з 1951 у Германii. З канца 1950-х г. - супрацоўнiк бел. адѓдзела радыё 'Свабода'. Рэдагаваў час. 'Шарсцень'.
  Лiт.: Ля чужых берагоў. Мюнхен, 1955. С. 131; Пашкевiч А. Зваротныя дарогi. Беласток, 2001. С. 134; Юрэвiч Л. Лiтаратурны рух на эмiграцыi. Мн., 2002.
  
  СЯДНЁЎ Масей [Майсей Ларывонавiч; 19.8(1.9).1913, в. Мокрае Клiмавiцкага пав. Маѓгiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 5.2.2001, Глен Коў, ЗША], паэт, празаiк. У 1930-31 вучыўся ў Мсцiслаўскiм педтэхнiкуме. Пачаў публiкавацца ў 1933. Друкаваўся ў час. 'Полымя', 'Беларуская работнiца i сялянка', газ. 'Савецкая Беларусь', 'Лiтаратура i мастацтва', 'Чырвоная змена'. У 1933 паступiў у МВПI. На 4-м курсе 21.10.1936 арыштаваны. Высланы на Калыму. У 1941 быў накiраваны ў Мiнск для перагляду справы. Пасля пачатку вайны каля Чэрвеня канвой адпусцiў зняволеных. Вярнуўся ў родную вёску, працаваў на гаспадарцы. У 1943 пераехаў у Беласток, дзе ўладкаваўся карэктарам у газ. 'Новая дарога'. Падрыхтаваў да друку зборнiк вершаў 'Ад сына твайго, Беларусь', якi быў набраны ў Кёнiгсбергу, але згарэў там у час пажару. Потым выехаў у Берлiн. Жыў у амерыканскай i англiйскай зонах акупацыi Германii. Працаваў настаўнiкам у бел. гiмназii ў Мiхельсдорфе. У 1950 пераехаў у ЗША. Каля 10 гадоў працаваў на металаапрацоўчай фабрыцы. Выкладаў рускую мову ў Iндыянскiм ун-це. Рэѓабiлiтаваны 22.1.1992. Вялiкi цыкл вершаў прысвяцiў перажытаму ў турмах i лагерах. У першай палове 1990-х г. неаднаразова наведваў Беларусь.
  Тв.: Ахвяры бальшавiзму: (Зборнiк успамiнаў i артыкулаў). Беласток, 1944; На краю святла: Паэма. Б.м. [Мiхельсдорф], 1947; Спадзяваннi: Вершы. Рэгенсбург, б. г. [1947]; У акiяне ночы: (Вершы, паэмы). Мюнхен, 1947; Цень Янкi Купалы: Паэма. Ватэнштэт, 1947; Ля цiхай брамы: Вершы. Нью-Ёрк, 1955; Патушаныя зоры. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1975; Раман Корзюк. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1985; Ачышчэнне агнём. Нью-Ёрк, 1985; I той дзень надышоў: Раман з часоў другой сусветнай вайны. Нью-Ёрк, 1987; Патушаныя зоры. Мн., 1992; Масеева кнiга. Мн., 1994.
  Лiт.: Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусi... Мн., 1990; Савiк Л. 'Мне песня дадзена для мукi...' // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993; Савiк Л. Я прыду з далёкае чужыны // Савiк Л. Паклiканыя. Лiтаратура беларускага замежжа. Мн., 2001; Юрэвiч Л. Лiтаратурны рух на эмiграцыi. Мн., 2002.
  
  СЯДУРА Уладзiмiр Iльiч [псеўданiмы: Уладзiмiр Глыбiнны; Кастусь Старажоўскi; крыптанiмы: У. Г.; Ул. Г.; 11(24).12.1910, Мiнск - 14.4.1995, Трой, штат Нью-Йорк, ЗША], лiтаратуразнаўца, мастацтвазнаўца, крытык, празаiк, грамадскi дзеяч, заслужаны прафесар Рэнсэлерѓскага полiтэхнiчнага iнстытута (1976, ЗША), доктар фiлалогii (ЗША). Нарадзiўся ў Мiнску на Старажоўцы (цяпер вулiца Старажоўская); вучыўся пры нямецкай i польскай акупацыях, пачатковую чатырохгодку скончыў ужо пры савецкай уладзе (1923). У тым жа годзе С. паступiў у 15-ую Мiнскую сямiгодку, у якой вучылiся Андрэй Александровiч i некалькi iншых будучых пiсьменнiкаў. У 1927, пасля сканчэння сямiгодкi, паспяхова здаў экзамены ў МБПТ. Тады ж 'беларускi Бялiнскi' (выраз загiнуўшага ў канцлагеры таленавiтага празаiка С.Русаковiча) стаў сябрам 'Маладняка'. Першыя публiкацыi С. з'явiлiся ў афiцыйным друку ўлетку 1929, калi ён пачаў актыўна выступаць як лiтаратурны крытык. Аналiзаваў творчасць або рэцэнзаваў зборнiкi А.Звонака, М.Лынькова, Р.Мурашкi, А.Александровiча, З.Астапенкi, В.Маракова, Т.Кляшторнага, Ю.Таўбiна i iнш. У 1930 паступiў на лiтаратурна-лiнгвiстычнае адѓдзяленне педагагiчнага ф-та БДУ. З 1931 - член БелАППа, узначальваў яе маладзёжнае крыло (разам з Б.Мiкулiчам i С.Лiхадзiеўскiм). Арыштаваны 3.3.1933 (у Маскве, куды перавёўся вучыцца, спрабуючы схавацца ад НКВД); высланы на тры гады ў Сiбiр. У жн. 1935 датэрмiнова вызвалены. Вярнуўся ў Мiнск, але, не атрымаўшы сталiчнай прапiскi, паехаў у Гомель, потым у Краснадар (вясна 1936), Растоў. Схаваўшы судзiмасць, паступiў у Маскоўскi ун-т. Увесну 1938 хмары зноў пачалi збiрацца, i С., не стаўшы чакаць сваёй чаргi на арышт, з'ехаў на Каўказ, потым у Крым. У жн. 1938 С. паехаў у Ленiнград, дзе зноў, стаiўшы суѓдзiмасць, паступiў у Ленiнградскi педагагiчны iнстытут iмя М.Пакроўскага. У 1939 скончыў гэты iнстытут i ў 1941 абаранiў (у Мiнску) кандыдацкую дысертацыю па фiлалогii. Працаваў выкладчыкам МВПI, адначасова старшым навуковым супрацоўнiкам Iнстытута педагогiкi Наркамасветы БССР. Арыштаваны 22.6.1941. На этапе Мiнск-Чэрвень 24.6.1941 уцёк з-пад варты i вярнуўся ў Мiнск. У час нямецкай акупацыi рэдагаваў час. 'Новы шлях' (Рыга), друкаваўся ў 'Беларускай газэце'. У 1943 падрыхтаваў да друку кнiгi 'Беларускае мастацтва', 'Жыве Беларусь', 'Беларускi тэатр', якiя тады не пабачылi свет. Браў удзел у 2-м Усебеларускiм кангрэсе. У 1944 пераехаў у Германiю, потым - Чэхiю; праз некаторы час зноў вярнуўся ў Германiю. З 1951 жыў у ЗША. З 1959 узначальваў кафедру сучасных моў i рускай лiтаратуры ў Школе гуманiтарных навук Рэнсэлерскага полiтэхнiчнага iнстытута ў Троi (Troy). Спецыялiст па рускай лiтаратуры, найперш па творчасцi Ф.Дастаеўскага. У канцы 1980-х г. здароўе С. пагоршылася. Перанёс iнсульт, пасля якога быў прыкаваны да ложка ўсе апошнiя гады жыцця.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Тв.: Смаленшчына - адвечная зямля беларускага народу: Гiстарычны нарыс. Берлiн, 1944; Достоевсковедение в СССР. Мюнхен, 1955; Dostoyevski in Russian Literary Criticism. 1846-1956. New York, 1957. Second ed. New York, 1969; Доля беларускае культуры пад Саветамi. Мюнхен, 1958; На берагах пад сонцам. Апавяданнi i аповесцi. Нью-Йорк. 1964; На святой зямлi. Лондан. 1972; Паэта з божай ласкi. Нью-Йорк. 1979; Пад лебядзiным знакам: Аповесць пра Максiма Багдановiча. Трой; Нью-Йорк, 1983; Вялiкiя дарогi. Грэнд Рэпiдз. ЗША. 1997.
  Лiт.: Жыцьцяпiс беларускага публiцыстага У.Глыбiннага / Публ. А.Гесь // Спадчына. 1997, ? 3; Маракоў Л. Уладзiмiр Сядура: шляхi беларускага паломнiка // Полымя. 2000, ? 2.
  
  СЯНКЕВIЧ Аляксандр Антонавiч [20.1.1884, в. Мiкалаеўшчына Мiнскага пав., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл. - 29.6.1938, Мiнск, НКВД], дзяржаўны i палiт. дзеяч, медык, пiсьменнiк, публiцыст. У 1902 скончыў Нясвiжѓскую настаўнiцкую семiнарыю. Настаўнiчаў у вясковых школах. Удзельнiк аграрнага руху ў час рэвалюцыi 1905-07. Адзiн з арганiзатараў нелегальнага настаўнiцкага з'езда 9.7.1906 у Мiкалаеўшчыне, на якiм зрабiў даклад пра палiт. становiшча ў Расii. З'езд быў разагнаны палiцыяй. У канцы 1906 эмiграваў у ЗША. Працаваў на розных прадпрыемствах. З 1908 член рускага аддзела Амерыканскай сацыялiстычнай партыi. У 1913 скончыў медыцынскi ф-т Мэрылендскага ун-та ў Балтыморы. У 1917 праз Японiю трапiў на Далёкi Усход. Займаў там розныя адмiнiстрацыйныя пасады. З 1921 наркам аховы здароўя БССР. У 1924-26 загадчык бел. сектара Камунiстычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду ў Масѓкве. З 1926 дацэнт БДУ. З 1928 рэктар Камунiстычнага ун-та Беларусi. У 1931-32 працаваў у Iнстытуце лiтаратуры i мастацтва БелАН. У публiцыстыцы 'грашыў' сацыялагiзатарскiм, класавым падыходам да творчасцi пiсьменнiкаў. З 1932 дырэктар Iнстытута гiгiены i санiтарыi Наркамата аховы здароўя РСФСР. З 1935 працаваў ва Усесаюзным радыёкамiтэце. Арыштаваны 10.1.1938. У чэрв. 1938 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 6.10.1956.
  Тв.: Успамiны з рэвалюцыi 1905-1906 гг. // Полымя. 1923, ? 3-4; Аграрны рух на Меншчыне ў 1905-1906 гг. // Наш край. 1925, ? 1; Класавая барацьба ў беларускай лiтаратуры // Бальшавiк Беларусi. 1930, ? 8-9; За ленiнскую лiнiю ў нацыянальнай палiтыцы. Мн., 1931; Вандраванне Васiля. Мн., 1932.
  Лiт.: Инсаров И.А. А.А.Сенкевич - врач, видный общественный и политический деятель // Здравоохранение Белоруссии. 1972, ? 12; Камароўскi А. Хронiка аднаго жыцця // Полымя. 1973, ? 4; Соломевич И.В. Родился на Немане // Белорусский экватор. Мн., 1981; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 6-1.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"