Я родам з пагранiчча Случчыны i Клеччыны, але большую частку сталага жыцця пражыў у Полацку.
Па прафесii - iнжынер-гiдратэхнiк. Служыў у войску ў Групе Савецкiх Войск у Германii (ГДР). Там друкаваўся ў дывiзiённай газеце "Защитник Родины", у газеце Групы "Советская Армия".
Вярнуўся на "грамадзянку" ды зноў працаваў тапографам ды будаўнiком-мелiяратарам. З нiвелiрам i тэадалiтам прайшоў шмат якiх мясцiн Беларусi (Палессе,