Курчанкова Кристина : другие произведения.

Мутанты бiлiнгвiзму

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:


Мутанты бiлiнгвiзму

   Кажуць, мова - душа народу. Што ж, добрай ранiцы, двудушная нацыя
   Сiмвалiчна, што Беларускi народны фронт стаw вядомы w тым лiку пасля Чарнобыля, ягоным розгаласам, ягоным рэхам. Насамрэч, калi задумацца, сённяшнiя беларусы - постчарнобыльскiя мутанты, якiя свецяцца свядомасцю, нiбы радыяцыяй. У нас дзве мовы, дзве душы (чытай Мрыя) - i дзве галавы. Другая - прыкмета сталення, яна вырастае, калi w першай не змяшчаюцца wсе думкi, калi яны пярэчаць адна адной. Часам новую галаву можна збiць ударам дубiнкi. Часам ад такога wдару яна вырастае.
   Чаму я так упэwнена гэта пiшу? Бо й сама - двухгаловая. Адна мая галава - беларуская - падстаwленая вятрам непагадзi. Другая - расейская - клапатлiва схаваная пад каwнерам, я хацела б яе пазбыцца, ды яна мiжволi вытыркаецца, каб залагодзiць абяздушанае (абязмоwленае?) чыноwнiцтва, каб не выказаць свайго звыродства далёкiм ва wсiх сэнсах сваякам, каб наладзiць стасункi з чужагаловымi iншаземцамi. Адна галава добра, а дзве... лепш?
   Як пiсаw Анатоль Сыс, "прывыкай, прывыкай да wродства, мая wродачка..."
   Я й звыклася. Штодня, гарбатая (то ж бо горб - мая недаразвiтая расейская галоwка), выходжу на вулкi мае краiны, а горб зрэдзьчасу варушыцца, а тое i загаворыць "чалавечаскiм голасам". Я wсё прыглядаюся, цi не стрэну гэткага як я, родненькага, гарбатага. Ужо ж мы з iм пагамонiм. Людзi на мяне азiраюцца - як на хворую, на wродачку. Як жа ты, дзiцятка, галаву сабе не адрэжаш пачварную. Мы ж адрэзалi - i нiчога, гарбамi перамаwляемся.
   Не, мы, жыхары Вялiкага Княства Тутэйшага, нашым звыродствам пахвалiмся. Хай паважаюць у свеце - свет вычварэнцаw шкадуе. Мы ж унiкальныя: ад нараджэння бiлiнгвы. Адна галава - гарадская, дыхае смогам, жарэ марозiва, глядзiць НТБ, блукае w сецiве-iншасвецiве. Другая галава - аwтэнтычная, на бабульчынай бульбе wзгадаваная, дыхае перагноем два месяцы на год, глядзiць кароwкi на пастве, ходзiць на паседжаннi ТБМ. Так i разрываюць дзве галавы - дзве душы - адну шыю мiж двух светаw. У часы Мрыя пакутавалi, а цяпер прыцярпелiся.
   Жывуць нашы галовы на розных паверхах прасторы: памiж вёскай i горадам - у каляiне, мiж атэiзмам i паганствам - без храма, мiж крытычным рэалiзмам i бумбамлiтам - непiсьменныя. Мiж Поwначчу i Поwднем - у вечным беларуска-народным атмасферным фронце. Мiж Усходам i Захадам - у зенiце, на Зорным Шляху продкаw, бо п'яныя скацiлiся з Зорнага Возу i не можам узгадаць, з Вялiкага цi з Малога. Мiж вадой i сушай - на балоце, мiд днём i ноччу - у вечным змярканнi, мiж сацыялiзмам i рынкам - у натуральнай гаспадарцы. Балансуючы мiж зямлёй ды небам, на найвышэйшай кропцы Бабiлонскай вежы: адзiн крок - або w бруд, або на арбiту. На чырвонай крывавай стужцы, што праткала чырвоную аснову. На хуткаснай шашы, абапал якой Курапаты. Мабыць, i пасля жыцця, патрапiwшы на Нябёсы, беларус здолее wжыцца на паwдарозе з Пекла да Эдэму, падстаwляючы вагню i прахалодзе то правую шчаку, то левую, - не заwважаны анi бесамi, анi анёлкамi.
   А можа, мутаваць далей? Схаваwшы абедзве славянскiя галавы пад каwнерам (рыхтык гарбы з ашчаджанай жыццёвай мудрасцю), вывучыць новую мову, пажадана ангельскую (на крайнi песiмiстычны выпадак - кiтайскую), пажадана як родную. Каб у салодкай эмiграцыi крочыць гэткiм гарбатым грамадзянiнам свету (бамжом без пэwнага месца жыхарства) або трохгаловым цмокам - гiгантам лiнгвiстыкi; толькi на каго там выдыхаць полымя?..
   Журналiст радыё "Свабода" даw вялiкi артыкул у "НН" пра сына, якi ходзiць у расейскi садочак. Маwляw, няма чаго ствараць рэзервацыю для беларусаw, хай дзiцятка засвойвае расейскую мову, хай гадуе другую галоwку (адну для сям'i, другую для свету). Ёсць чым хвалiцца. Ды сёе-тое не дагаварыw "свабодны" журналiст. Пра тое, як колькi гадоw таму w цэнтры Менска ствараwся беларускамоwны садочак, як складалiся спiсы малечы (з паwсотню прозвiшчаw ды - ах якiх! - iмёнаw), як падавалiся тыя спiсы w РАНА... як ледзь не быw расфармаваны той садок, не, не праз злосных чыноwнiкаw-русiфiкатараw, а праз бацькоw (ах якiх беларускiх), якiя w вераснi не прывялi дзяцей у групкi. Не буду нiкога абвiнавачваць. Аднаму трэба праехаць ажно тры прыпынкi на трамваi, у другога часта ламаецца машына, у трэцяга двухгаловая жонка (а якая цешча!), у чацвёртага часта хварэе дзiця (мабыць, спадчынная алергiя на беларускую мову, бо малое пайшло w найблiжэйшы рускi садок i, натуралёва, меней хварэць не стала). Садок БЫW СТВОРАНЫ. Дзякуй трэба сказаць тым рускамоwным бацькам, якiя вырашылi wзгадаваць дзiцяцi другую - беларускую! - галаву. Адна галава добра, а дзве - лепш?.. Цi бываюць станоwчыя мутацыi? Так. але надзвычай рэдка, i Чарнобыль - не той выпадак.
   Мне згадваецца гiсторыя з таго самага беларускага садка. Чатырохгадовая Барбарка апавяла, што яны з аднагодкам Уладакам падчас дзённага шпацыру будавалi з лiсця КАСЦЁЛ. У мяне перахапiла дыханне. Якi вобраз! Гонкi, карункавы касцёл з восеньскай лiстоты!.. Потым я wзгадала, праз хвiлю, i w разуменнi разгубiлася. Уладак гадуецца w рускамоwнай сям'i, а w дадатак не вымаwляе "р". Так, ён прапанаваw "рабiць касцёр", "вогнiшча". Барбара ж стала wзводзiць храм... Памылка нарадзiла вобраз. Не хочацца казаць пра перавагi адной мовы над другой, пра складаныя дзiцячыя асацыяцыi, пра адрозненнi w светаwспрыманнi дзяwчатак i хлопчыкаw, пра wрачыстае шэсце бiлiнгвiзму па нашай краiне. Дзецi гулялi, дзецi цудоwна гулялi разам, так i не ведаючы, што НЕ ПАРАЗУМЕЛIСЯ.
   Бiлiнгвiзм - гэта мутацыя, гэта дыягназ, для кагосьцi нагода для гонару, для мяне келiх ганьбы. Я хачу мець адну радзiму, адзiн, атрыманы w спадчыну ад бацькоw, дом, адну родную мову (хоць i валодаць замежнымi). Але я жыву w гэтай краiне сёння. I калi я чую wхвальную оду бiлiнгвiзму, я цярплю (так, цярплю!), я стрымлiваюся. Я заплюшчаю вочы на абедзвюх сваiх галwоках. I бачу касцёл з восеньскага лiсця - АХОПЛЕНЫ ПОЛЫМЕМ.
   2003

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"