Прыйшло паведамленне на усходзе,
Што тая, для якой i свет, i ценi
Змяшалiсь ў звар'яцелым летуценнi,
Ляцiць насустрач ночы, як прыгодзе.
Трывожны водар чую. На дарозе
Хмар не стрымаць... I нават на каленi
Я ўпасць гатова (не дало сумленне),
Але цягнiк нарэшце адыходзiць.
Асiрацелы горад бессмяротнай...
Лягенды, як люстэрка, навальнiцы
Б'юць стрэхамi схiлiўшыхся дамоў...
ў вачах мне слёзна, на душы самотна,
Нiбы апошнi раз яе касiцы
Мiльгнулi ў сумнай роспачы гудкоў...
29.08.09