|
|
||
Гэты кастрычнiк будзе толькi тваiм Не вартае ўвагi неба развее чужыя аблокi I сумныя думкi сплывуць як уяўны дым А мокры асфальт твае адбiвае крокi Чырвонае з жоўтым у парках i скверах пустых Збiраюць лiсце павольныя сiнiя зданi Тут многа вады не прыдатнай каб пiць або плыць I многа хто знiк у шэрым маўклiвым тумане Але кастрычнiк будзе толькi тваiм Духмяныя аркушы й безлiч лiтар галодных I ўсё яшчэ нешта i нехта за паваротам I круцiцца дыск на ўсе сорак пяць абаротаў Сплятаючы вечныя ноты любою з пражытых хвiлiн I будуць вiно i кветкi I падарункi I дождж на шкле свае распляце карункi Але кастрычнiк будзе толькi тваiм 2022, кастрычнiк, 24, панядзелак, 19:35 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"