|
|
||
2021 |
Настойлiвы шэпт завеi Забельвае цьмяны абшар, Камечыць вецер рэшткi надзеi Пад коўдраю з цяжкiх хмар. Халодных спусцелых вулiц Самоту трывожыць крык, I шчыльна контур няпэўны тулiцца Да сцен... дзверы грукнулi... знiк. Злавесныя мутныя зданi Чужынцаў, народжаных тут, Безабаронны снег нагамi Збiваюць, не меўшы пакут. Хаваюцца за скрыжаваннем, Пакiнуўшы слоту i страх, Счарнелую чырвань i шэрасць рання, Што можа не выйсцi на дах. Але сыходзяць без веры У сваю перамогу, а мы Застаемся, бо ведаем - знойдзем Цяпло сярод гэтай зiмы. 2021, студзень, 31, нядзеля, 22:42 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"