|
|
||
*** Ну, вось i белая каза ўляцела ў каляндар. Цяпер яна пакажа ўсiм, хто ў хаце гаспадар... Дакладней, хто тут гаспадыня - I сум тужлiвы ўмомант згiне, I будзе з намi баляваць бялянка цэлы год, I ўжо вядзе з сабой падзей прыемных карагод. А што не абмiнуць праблем - Дык тут, прабачце, не Эдэм, А беларускае балота, Але скажу вам шчыра ўпотай - Для нас на тым балоце рай... Скачы, каза, сяброў збiрай! 2015, студзень, 8, чацвер *** Скача, скача каза - Белы выбух на белай сцежцы. Час ужо не паверне назад - Новы год пачынаецца. Лепшым Мусiць быць за той, што пайшоў, Толькi добрыя несцi навiны, Кожны шуканае каб знайшоў - Пад перастук капытоў казiных... 2015, студзень, 9, пятнiца, каля 17 гадзiн *** Стукне-грукне каза капытамi, Вызначаючы, што будзе з намi, Капыты яе стукаюць звонка, Ззяе сонца ў нябёсах. Кропка. 2015, студзень, 9, пятнiца, каля 18 гадзiн |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"