|
|
||
А мне не лезуць вершы ў галаву... Хаця iзноў вясна на белым свеце. I ўжо амаль не ўзгадваю вайну З пяром на недапiсаным санеце. Радкi-траншэi параслi травой, Iх лiнii даўно ў варожым тыле. I ўсё часцей сябрую з галавой, I ўсё радзей шапоча з цемры крылле. I часу не хапае нi на што, Папера жоўкне, пёры высыхаюць. Жывецца так, нiбыта ўсё прашло... Адна надзея штось не памiрае... 2005, студзень - сакавiк, 20, нядзеля, 0:41 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"