|
|
||
След мары застаўся на пыльнай дарозе, Той мары, якая так доўга цябе Цягнула-штурхала... Цяпер ты ў знямозе Сядзiш - быццам помнiк самому сабе. Сядзiш - у аўтобусе, дома, на працы, На ўзбочыне, беразе, дзесьцi ў гасцях... I марыш вяртання яе дачакацца, Свiдруеш вачыма застылы абсяг. Што высядзiш ты, апроч успамiнаў? Давай, падымайся да новых шляхоў. Бо толькi тады цябе мара абдыме, Як кiнеш чакаць падарункi багоў... 2003, жнiвень - 2004, студзень |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"