Цiшыня
толькi пыл i снег
i ў душы
як на складзе
здубелыя рыфмы
штабялямi ляжаць
у чаканнi вясны цi вайны
Цiшыня
неонавы холад
святла заiнелага сонца
недарэчнай чырвонаю плямай
блiзкая дата
на каляндарных квадратах
Цiшыня
чорна-белыя сны
рэшткi стужак
нiколi не бачаных фiльмаў
фантастычнасць усведамлення
што гэта таксама пройдзе
2002, снежань, 27, пятнiца
|