Хутка зiма
Камянее гразь на дарогах
Ледзянее сiнеча нябёса-
Хутка зiма
Не чутно i жабак пад ганкам
I павук адступi-ся ад кросна-
Хутка зiма
I шторанiцы iней на вокнах
Лiст на дрэвах вагаецца - позна
Цi не - аблятаць?
Хутка зiма
I цiшыня - правадах
Пыл у паштовай скрынцы
Кроплi знiклi - iльдзiнцы
Хутка зiма...
2002, лiстапад, 4, панядзелак, 14:16
|