| 
 
 
 
  Зорка ўяўнага неба,
  Не знiкай для мяне - не трэба.
  Я цяпла твайго не патрабую,
  Я люблю цябе - нават чужую,
  Iранiчны твой позiрк дарую,
  Як i тое, што раз мо на год
  Пераходзiш мой шлях быццам брод...
  
  Зорка ўяўнага неба,
  Не знiкай для мяне - не трэба.
  Даражэй за любы пацалунак
  Дараваны табою ратунак...
      2002, кастрычнiк, 11, пятнiца, 21:53
  
    
   
 
  |