| 
 
Вось i ўсё.
  I спёка адступiла.
  Час дажджу цi iншае бяды...
  I твае сляды ўжо сталi пылам,
  Iх схавалi iншыя сляды.
  
  Жнiвень гэтым годам прыпазнiўся -
  Цiшыня прыйшла ўжо на палi.
  Ён, што прагнуў працы, разгубiўся.
  Заблукаў у гэтай цiшынi.
  
  Твой цягнiк ужо iмкнецца ў восень -
  Прагне лёту жоўтая страла.
  Да гудка iмгненне засталося,
  Сумны ўзмах чырвонага крыла...
  
  
  
      2002, жнiвень, 9, пятнiца, 10:16
 |