За каваю нiбыта палягчэла...
Хапiла нечакана нават моцы
Ўсцягнуць на твар ад ранку звыклы выраз -
Чужую камуфляжную усмешку.
Зашкаленыя стрэлкi выйшлi вонкi
I цiшыня аслеплых цыферблатаў
Пяе кратам пра лiпеньскае сонца.
А нечы голас (можа, галасы?)
Казыча шэптам хваляў валасы,
Даводзiць, што не трэба хвалявацца
I сэнс шукаць - бо лёгка ашукацца.
Аблокi за акном - нiбыта дым
Мiнулым летам згаслай цыгарэты,
I на пялёстках - варыянты мэты,
Схаваныя ў гербарыi нi з чым...
I гэты доўгi, вельмi доўгi шэры дзень...
I белы цень...
2002, лiпень, 5, пятнiца, 15:22
|