...Белы струмень святла
з пашчы бясконцасцi...
Дзiўная назва для музыкi
якая гучыць
у поўнай цемры
абмежаванай захадам i ўсходам
сумнага сонца
i маёю самотай
[...усяго толькi запiс палёту
лебядзiных прывiдаў,
якiя ўжо кiнулi неба]
Я раствараюся ў цемры
ператвараюся ў слых
калi яна дыхае
i раптам лаўлю сябе
на тым, што заблытаўся
ў простай мелодыi
гэтай сумнай балады...
2002, красавiк, 21-22, панядзелак, 16:48
|