| 
 
Час гаючай самоты.
  Чаканне
  цягнiка з "Партызанскай"
  [зоны?]
  На скрыжаваннi
  адмысловых
  кратовых нораў,
  раскратаваных, 
  расквадратаваных
  кафляю, шклом, бетонам
  i слiзготаю мармуровай...
  Час гаючай самоты.
  У замкнёнай прасторы
  пад белым святлом
  шматлiкiх клонаў
  халоднага сонца.
      2002, красавiк, 18, чацвер, 21:42(+-5)
  дробныя праўкi i канчатковая фiксацыя - 
  2002, красавiк, 22, панядзелак, 16:33
 |