| 
 
 
 
  У паветры выразна запахла дажджом
  Першы раз ад пачатку вясны
  Я ж нырнуў пад зямлю
  У метро
  Хоць якраз я яго -
  А не дождж - не люблю
  I за спевамi колаў было не чутно  
  Як захмарнае мора нарэшце знайшло
  Адшукала дарогу да ссохлай зямлi
  Незлiчоныя дзiркi мiж хмар працяклi  
  Неба зноў да зямлi прырастае дажджом
  Зафарбоўвае шэрань сцяны
  Правады i струменi бясконцасць крыжоў  
  Заплялi ў адпяваннi зiмы...
  Выйшаў я з-пад зямлi...
  А дождж i прайшоў  
  Ужо.
      2002, красавiк, 17, серада, 12:52
  
    
   
 
  |