АКраСАНЕт
А колькi зорак згасла ў вышынi,
Калi святло iх засланiў раптоўны позiрк.
Сышлi ў барозны сiняе раллi...
Але яго святла мне будзе досыць
Начной парой, калi стаiць туман,
Ахутаўшы дарогi, дрэвы, хаты...
Але мне цёпла... Толькi той шаман
Хай не клянецца, што не вiнаваты.
А за туманам жабкi цягнуць ноты,
Кагосьцi пазбаўляючы самоты,
Спакой такi жаданы даючы.
Але паэтам ноччу неспакойна -
Не спiцца iм, як дыхаецца вольна.
Адкрыйце дзверы, выкiньце ключы.
2002, сакавiк, 22, пятнiца, 10:45
|