Двухсотгадовыя сцены
маўчаць
прыцiснутыя цэнзурай
стандартных бетонных плiт
Двухсотгадовыя вокны
заплюшчылi вочы
цi проста
за акуляры схавалi
за лiнзы шчытоў драўляных
У позiрку iх сляпым
Крыўда
на нас
што на iх (мы) забылiся
У велiчным iх маўчаннi
Сорам
за нас
што (мы) ў смеццi згубiлiся
2002, сакавiк, 4, панядзелак
(пасля наведання 3.3.2002 г. Залесся -
сядзiбы Мiхаiла Клеафаса Агiнскага)
|