"Цяпер не час для рэвалюцый",-
казаў калiсь мудрэц Канфуцый...
Ды толькi наш балотны край -
I не Пекiн, i не Шанхай...
Ды што там - проста не Кiтай!
(Дый нават там у гаалянах
былi калiсьцi партызаны...)
Тут iншых колераў сцягi,
I нават час тут не такi
(хоць ёсць такiя ж мудакi)
I на чале тут свой мудрэц -
Яшчэ пяць год - i ўсiм... (капец).
2002, люты, 20, серада, 23:12
|