| 
 
[КАва-З-КАньяком]
  
  Зiма...
  Жабкi дзесьцi пад лёдам
  Цярплiва чакаюць, калi
  Вясна закрые бальнiчны
  I выйдзе, нарэшце, на працу...
  Што такое,
  Што непакоiць
  Зялёныя хвалi
  Прымушае цябе хвалявацца?
  Здаецца ж, пакуль не маем
  Нiякiх трывожных сiмптомаў 
  I быццам бы сёння ўсе дома,
  I нават подых зiмовы
  Сёння да нас больш ласкавы,
  Хоць сее сняжынкi цiшком...
  Цi не выпiць нам кавы...
  З каньяком?
      2002, люты, 20, серада, 22:07
 |