| 
 
Жыццё?
  Так, насамрэч тэатр.
  Спяшайся,
  Калi дазваляе сумленне,
  Захапiць найлепшае месца ў партэры...
  Ды помнi, што заўтра на сцэне
  Апынуцца можаш i ты,
  I ўжо на цябе
  Вылупяць зрэнкi, раскрыюць хлябальнiкi
  Лянiвыя й тлустыя каты-каты,
  Бязлiтасныя i ненажэрныя паглынальнiкi
  Крывавых i яркiх вiдовiшчаў...
  I не знойдзецца сховiшча...
      2002, люты, 20, серада, 21:10
 |