| 
 
Што яшчэ я паспею забыць,
  Перш чым шэрае сонца ўзыдзе?
  Твой абрыс цi тваё iмя?
  Цi - што развiталiся ў крыўдзе?
  
  Не вярнуцца - замецены шлях.
  Помню толькi - зiму ты любiла.
  Помню холад агню ў вачах...
  Я шчэ помню... А ты? Цi забыла?
    
  Помню - стрэў цябе... i не пазнаў.
  Вочы, поўныя сонечных промняў,
  А за iмi - неба без хмар... 
  Я глядзеў - i снежань iх помнiў...
  
  Вецер хворы зноў на вясну,  
  Шэры снег незаўважна знiкае...
  Мiж люстэркамi лужын iду...
    Забываю цябе, забываю...
      2002, люты, 12, аўторак, 0:55
 |