Спынi свой бег i азiрнiся...
Што за тваёй спiной?
Цi ёсць каму сказаць: "вярнiся"?
Дык што маўчыш, герой?
Цi будзе памяць за табою
Даўжэй, чым ты жывеш?
I год праз сто, iзноў зiмою,
Складзе хто-небудзь верш?
Цi толькi вецер пыл уздыме,
змяце апошнi след,
ды паплыве ў вiрлiвай плынi
скамечаны бiлет?..
2001, люты, 22, чацвер, 15:58
|