| 
 
Туман
  накрыў пушыстай коўдрай
  мой стомлены чаканнем горад.
  Вяршынi гмахаў знiклi ў небе,
  шукаючы зiму.
  
  Туман
  сышоў з дарогi гэтай
  ад хмараў i да самай глебы.
  I дахi рушылi да зорак,
  пакiнуўшы зямлю.
  
  На апусцелыя абшары,
  дзе знiклi нат у небе хмары,
  прыйшла зiма.
  А горада - няма
  ...
  
  
  
  2000, снежань, 15, пятница - 18, панядзелак
 
 
 
 |