Шэрае полымя
Самых родных вачэй
Грэе мяне
Нават студзеньскай ноччу.
Ты не побач са мной, але
Пакуль я кахаю -
Мне заўжды будзе цёпла.
Гэтае полымя
Плавiць пластык застылых начэй,
I на кожнай сцяне
Пакiдае знаёмы росчырк:
Тыя словы са мною i ў сне
"Пакуль я кахаю -
Мне заўжды будзе цёпла".
I пад коламi,
Круцiць каторыя
Час шпарчэй i шпарчэй,
Дзень, што ў мiнулай зiме
Палымнее за сонца зырчэй,
Нiколi не станецца ноччу...
Пакуль я кахаю -
Мне заўжды будзе цёпла.
Пакуль я кахаю -
Што здарыцца можа са мной?..
2000, сакавiк, 7, аўторак, 18:09
|