Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Палiгон

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

<

  Пакамечаны аркуш шэрай зямлi...
  Па-мёртвы, нiбы мясцовы пейзаж
  Па-за дротам, каторы пад токам звiнiць
  На жалезных слупах, што паела iржа.
  
  Зааранае поле стогне -начы...
  Засявалi смяротнаю прагай яго,
  Прагай веда-... пры гэтым не бралi - разлiк
  Што не будзе пасля запытацца - каго,
  
  Што не пройдуць звяры гэтым полем на гон,
  Што нiколi не будуць тут птушкi спяваць,
  Што не будуць тут дзецi сунiцы збiраць
  I не будзе каму дзяцей нараджаць...
  Шэраю плямай накры- гэты край палiгон.
  
  Смерць да-но адмянiла апошнi закон
  З тых, што некалi тут вызначалi жыццё.
  Толькi вецер яшчэ - правадах сiнтэзуе выццё
  Шэрай плямай накры- гэты край палiгон.
  
  Раз'ядаюць узгоркi злавесным святлом
  На свiтаннi брунатным атрутны туман,
  I блукаюць прывiды былых жыхаро-,
  П'юць з апошнiх рачулак ваду-атрамант.
  
  Тэлевока, бывае, звышпiльна глядзiць
  З рэдкiх вежа- аховы на цiхi абсяг,
  На свiнцовае неба, дзе сонца хрыпiць...
  I лунае над вежай бясколерны сцяг.
  
  Гэты сцяг не знайшлося каму прыспускаць,
  Бо няма -жо каму тут жалобу насiць.
  "Радыяцыя - норме" - паперка трымцiць
  На будынку бальнiцы... Хто будзе чытаць?
  
  ... Калi нават у самых бяспечных кутках,
  Там дзе цёпла i суха - i можна бы жыць,
  Не знайсцi нават спрэчных прыкмет павука -
  Самы мудры не здоле- людей перажыць...
  
  Нават час не бяжыць, нават ён
  Наза-жды свой палёт прыпынi-...
  Толькi вечна жыве палiгон.
  
  Толькi вокны пустыя нявыбiтым шклом
  Пазiраюць ня-цямна на шэрыя днi,
  Што па-зуць, каб растаць за наступным вуглом,
  У завулках, свабодных ад бегу хвiлiн.
  
  Невядома каму, невядома адкуль
  Тут пульсуюць па трубах i правадах
  Электрычнасць i газ, цяпло i вада...
  Але тут не пачуць нават пошчаку куль.
  Толькi мёртвыя дрэвы - мёртвых садах.
  
  Толькi - боксах пад сiнню дзяжурных агнё-
  Iржавее цяпер непатрэбны нато-п
  Гусянiчных i колавых мотазвяро-...
  Суха - баках, i iх не напо-нiць нiхто.
  
  Толькi зрэдку бывае, што дзесьцi - палях
  Недаедзены сном а-тамат ажыве,
  Гук амаль што забыты - цiшы паплыве,
  Абнадзеiць спярша... Захлынецца - пасля...
  I агорне - цяпер наза-жды - цiшыня.
  
  Тут нiкога няма -жо вельмi да-но.
  Край стэрыльны - нiбы - фантастычным кiно.
  Толькi пыл не выводзiць адсюль гарнiзон
  I па-сюдна на варце салдаты яго
  Пад сумётамi - нават! - кiслотных сняго-...
  Зберагаюць - вось толькi каму? - палiгон...
  Ад каго?
  Бо нiхто не прад'явiць нiколi правы
  На зямлю, на якой кожны крок нежывы.
  
  Толькi дрэвы-татэмы - мёртвых садах.
  Толькi ценi пшанiцы на шэрай раллi.
  Толькi вецер самотны пяе - правадах
  Развiтання малiтву, што сам сачынi-.
  
  Тэлевока, бывае, звышпiльна глядзiць
  З рэдкiх вежа- аховы на стому палё-...
  Ды не бачыць нiколi былых жыхаро-,
  Што блукаюць штодня мiж ма-клiвых муро-...
  Кулямёты ма-чаць - iм прывiда- не бiць.
  
  Толькi пыл, толькi дрот, толькi шыльды вiсяць
  На тым дроце, пазначы-шы смерцi мяжу
  Папярэджаннем жорсткiм: "Стой! Буду страляць!"
  Дзесяць злых кiлавольт у тым дроце не спяць,
  Ды не вераць ужо - падання- iлжу,
  Быццам хтосьцi з намерам прыйсцi б сюды мог
  Адназначна варожым -
  Бо па той бок
  Смертаноснае агароджы
  Некранута цнатлiвай глядзiцца зямля...
  
  Гэты край абмiнаюць жывыя здаля.
  
  Што з таго, што да-но -жо мiргаюць нулi
  На прыладах, якiя не -меюць хлусiць -
  На стэрыльнай, як попел надзеi, зямлi
  Толькi ценi слабыя згаджаюцца жыць...
  
  Беспрытульныя душы чакаюць дарма -
  Тут нi -чора, нi за-тра няма...
  
  Дзесьцi - бункеры цiха пылiцца журнал,
  У якiм на апошняй старонцы пiса-
  Хтось прыгожа, спакойна, зусiм не дрыжэла рука,
  Што праграма даследвання- здейснена -ся"
  I "супалi з разлiкамi" вынiкi iх.
  А нiжэй - што "сябе палiгон апра-да-".
  I яшчэ - што "пабочных эфекта- няма".
  
  I таго, хто пiса- няма.
  Ён далёка адсюль не пайшо- -
  Ён не выйша- за могiлкi, што без крыжо-,
  Агароджы, бяроз i царквы,
  Ста- цiшэй за шолах травы
  I мякчэй за туман...
  Каб давесцi да бляску падман,
  Ста- прывiдам, папо-нi- сабой легiён
  Тых, каму домам ста- палiгон...
  Ён, каторы не жы- - i цяпер не памёр.
  Ён нiколi не бра- да галавы.
  Ён цяпер не жывы.
  Сталi ветрам косцi яго...
  Толькi што яму да таго?
  
  Без узросту, без ценю... i страцi- iмя,
  Ён - прывiд, ён - нябыт... Ён - папросту фiгня...
  Ды яму не балiць - прызвычаi-ся, нелюдзь, не-жыць.
  Толькi як жа -сiм iншым быць?
  
  Хто не можа забыць?
  Хто не можа адкiнуць адчай,
  Што спалi- каляровае шчасце вачэй
  Разам з цёплаю цемрай апошняй з начэй?
  Хто не можа забыць, як саспе- ураджай
  На жахлiвых палях,
  На каторых свяцiлася ноччу зямля?
  
  Як саспе--узышо-, як усiх пазбiра-,
  Як ва -сiх нават кроплi жыцця адабра-...
  
  Нават час тут засты-, нават ён
  Наза-жды звышдакладна мiж стрэлак завiс,
  Высах, выгарэ-, ссыпа-ся -нiз...
  I яго перажы- палiгон...
  На забытым плакаце: "Скажыце чы-ы-ыз!"
  
  "Колькi часу?" - Адказ адзiн:
  Нуль гадзiн...
  Нуль хвiлiн...
  I неба - нiбы парасон...
  Ды на спiцах не шо-к, а бетон...
  
  "I не скончыць вар'яцкую гэту гульню...
  Не адрознiць цяпер ад асфальту зямлю -
  Скамянела яна, а пыл
  Слёзы сквапна яе пазбiра-
  I камусьцi прада-,
  А зямлю сваёй ко-драй накры-..."
  
  На кавалках паперы былыя радкi,
  След апошняе працы па-мёртвай рукi,
  Iх пiса- цi апошнi паэт, цi апошнi жывы...
  А цяпер нi яго.. нi травы...
  Не спужацца цяпер -
  Не парушаць спакою нi птушка, нi звер...
  Анiякiх слядо-,
  Не аклiкне нiхто мiж самотных слупо-,
  Толькi цiхi стогн правадо-...
  
  
  
  
  2000, студзень
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"