| 
 
 
 
  Цнатлiваю армадай падаў снег
  На горад, супакоены зiмою...
  Якiм кароткiм мне здаваўся век,
  Нiбы дыханне, што дзялiў з табою...
  Маўклiваю сцяною падаў снег
  На горад, абыякавы да цудаў...
  Хаваўся ў iм твой адзiнокi след,
  А вецер размятаў мае аблуды...
  
  
  2000, студзень, 25, аўторак, 0:23
   
   
    
 
  |