А як далёка сёння да цябе...
Зацягнутае неба шэрай коўдрай.
Дарэмныя мае разгледзець спробы
Хоць самы тонкi сонечны прамень.
Ох, як далёка сёння да цябе...
А да самоты нават не паўкрока.
Да суму гэтаксама недалёка.
I толькi да цябе бясконцы дзень.
Хоць так далёка сёння да цябе,
А ўсё ж блiжэй мне, чым да многiх iншых.
Зiма... пад снегам дрэмлюць вiшнi.
Здаецца дзень такi пустым i лiшнiм...
Бо так далёка сёння да цябе...
2000, студзень, 16, нядзеля, 15:18
|