| 
 
ты дзесьцi там
  я быццам тут
  дажджом размыты гарызонт
  за туманамi родны кут
  а тут
  распачынаецца сезон
  вайны да поўнага знiшчэння
  да вызвалення белых ценяў
  i ў гэтым дзiўным паляваннi
  закон адзiн
  нiякiх правiл
  i збег абставiн не паправiць
  няма ў сцэнарыi збавення
  спеў абарванае струны
  не перарвецца да вясны
  i цень разбуранай сцяны
  чужыя сны
  схаваюць назаўжды ў туман
  i дзе тут праўда
  дзе падман...
  туман...
  >нацiснiце RE-RUN<
  
  
  2000, студзень, 10, панядзелак, 16:20
 |