Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Па той бок сну

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:



  Ты спiш.
  Ты дзесьцi ў сне.
  А стрэлкi з'елi ўжо палову ночы.
  Ты часам штосьцi шэпчаш...
  Мне?
  Ды аднаго - не прачынацца - хочаш.
  Што бачыш ты за брамаю павек,
  Калi яе зачыненыя дзверы?
  Не ўбачыць мне...
  I прыйдзецца паверыць
  Таму, што не забудзем да свiтання,
  Што з вуснаў я тваiх пачую ўраннi...
  Але цяпер ты там - па той бок сну...
  Прыснi, прашу, мiнулую зiму,
  I адшукай у старажытных рунах -
  Спяшайся, бо ўжо хутка i свiтанне -
  Таемны тэкст былога прадказання
  Пра той невыпадковы пацалунак...
  
  
  2000, студзень, 6, чацвер, 2:43
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"