|
|
||
Кожны дзень з лёгкiм сумам бачыў Над сабою ўсё тое ж неба - Што i ўчора сiнела, як трэба - Без прыкмет верагоднага плачу. Толькi сiнь выглядала штучнай, Толькi сiнь выглядала пылам, Непрытульным здаваўся i стылым Кожны дзень - аж да гэтага ранку: Сёння сiнь мне здаецца выключнай. Дождж начны пачысцiў прыступкi, Наталiў засмяглую глебу. I я ўпэўнены: гэта не чуткi, Нада мною - новае неба... 1999, снежань, 30, чацвер |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"