Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Быццам зорка...

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:




Быццам зорка,
што з нябёсаў зляцела i падае,
знiкаючы дзесь
над зямлёй назаўсёды.
Быццам след, што забыты
босай нагою пад кратамi,
каб разбiцца ў нiшто
пад бязлiтасным ботам.
Кожны дзень, што пражыты,
пакiну я ў памяцi,
як цаглiны злажу -
дзень за днём, год за годам.
Буду помнiць святло
непагаслае зоркi
I адбiтак нагi
на брунатным пяску,
кожны свой паварот
на бясконцым шляху...
Аднаго там не будзе -
таго як памру.
Быццам сказ, у якiм
не пастаўлена кропка.
Цi пастаўлена.
Ды не маёю рукой.


1999, снежань, 20, панядзелак, 21:54
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"