|
|
||
Горад спiць... Мне чамусьцi не спiцца. Можа быць, я такi не адзiн... Хтосьцi спiць - ды нiчога не снiцца, I ляцiць мiж аблокаў тузiн Сноў, якiя нiхто не паклiкаў... Плачуць нема, нячутным крыкам... Горад спiць свае восем гадзiн. Вось яшчэ адно згасла вакно, Нейкi сон iрвануўся з нябёсаў На ўспамiн пра святло, што было Перашкодай для цёплых пялёсткаў... Што ў тым сне? Мо, пяшчотнае сонца Над Ямайкай? А, можа, не... Хтосьцi спiць, а хтосьцi - не спiць. ...А цiкава - што горад снiць?... 1999, лiстапад, 17, серада |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"