|
|
||
Прафесiйныя самагубцы Часта пiшуць добрыя вершы - Пра анёла, што грае на дудцы, Пра сябе, ад жыцця незалежных... Толькi любяць яны болей восень, Лiстапад i агонь запальнiчкi. Iх сабрат i калега - лiсцiк, Што спрабуе сарвацца ў просiнь. Толькi неба яго не прымае, Самагубства для неба - грэх. I грукоча пусты арэх У вушах, пакуль аблятае Лiсце клёнаў з халодных галiн: Дзын... Дзын... Дзын... А зямля не глядзiць на грахi, А прымае i ўсё, i ўсiх. Пройдзе круг свой i вернецца лiст... А твае цi замкнуцца шляхi? I вернецца - хто? Ты? ... Доўгi спiс пытанняў да Бога... А пакуль - адбой. "Вучэбная трывога"... 1999, кастрычнiк, 13, серада, 18:13 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"