|
|
||
Шапоча дождж за шэрым шклом, Шлiхтуе сны шурпатых дошак, Шукае некага... Навошта? Не расшыфруе метраном Нi сэнс жыцця, нi смерцi пошчак, Нi нават свой вiльготны росчырк... А дожд упарцiцца за шклом, Дзе лiхтары i вочы кошак, Збiрае ноч струменi ў кошык, Сапе пад лiсцем сонны вожык, I куст шыпшыны пад акном Пра штосьцi шэпчацца з дажджом... Пра што? Нам не пачуць за шклом... Не скласцi тэкст з блiшчастых кропляў, Што таньчаць твiст пад лiхтаром... Нам не пачуць прарочых вопляў, Нам - толькi дождж за шэрым шклом. Наш сон - нiшто не патрывожыць. На варце - дождж за шэрым шклом... 1999, кастрычнiк, 5, аўторак, 23:54 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"