|
|
||
Вы кажаце, час iдзе - Гэта, на жаль, не так. Час стаiць, гэта мы iдзем Праз стагоддзяў абсяг. Аднабаковы - толькi! - рух Нам дазволены тут. Хуткiя ўзмахi тонкiх рук Не пазбавяць пакут. Не перапiша слядоў Вецер цi хтось яшчэ - Цэнзар схавае коды гадоў У шурпатай руцэ. Не павярнуць цяжкi крок Нi на iмгненне, не. I не зашыцца ў ружовы грот, Знойдзены Мерыме. I не кажыце, што час iдзе - Гэта, на жаль, не так. Час стаiць, гэта мы iдзем Праз стагоддзяў абсяг. 1999, верасень, 28, аўторак, 14:58 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"