|
|
||
Асцярожна ступае котка Памiж сноў, недарэчна забытых, Перасоўвае лапкаю коскi, Выпраўляе чужыя памылкi. Азiрае з маўклiвым дакорам Абы-як дагарэлыя свечкi. I мурлыча магiчныя словы... I цiшэе шумлiвы вечар. А пасля да цябе падыходзiць I заскоквае на каленi, А пасля - каб цябе ўлагодзiць - Зноў мурлыча свае маленнi. А пасля, калi ўсё засынае, Асцярожна котка ступае Да дзвярэй... i за iмi знiкае Аж да ранку, пакуль назад Не паклiча пяшчотны загад... 1999, верасень, 12, нядзеля, 8:46 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"