|
|
||
Уладаннi сну разляглiся Пад крылом самалёта... Гэта казка начнога палёту. Ты глядзi - не прачнiся. Бо не ўбачыш тады, як бярозы Таньчаць белыя танцы, Як сплятаюць вятрыскi-паўстанцы Iх зялёныя косы, Як паўзуць па лясных дарогах Там iржавыя танкi, Як прынцэса сядзiць на ганку У фатэлi з гароху. I не ўбачыш, як чорнае сонца Апранаецца ў белы Фрак... i джынсы на голае цела Каля безданi донца, Выпускаючы нечыя мроi, Быццам цёплую пару, Надзiмаюць ружовую хмару Барадатыя тролi... А прачнешся - убачыш толькi Цемру ночы i рэдкiя зоркi, Што згубiў, уцякаючы, сон... Дзесьцi звон... 1999, жнiвень, 1, нядзеля, 16:09 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"