| 
 
 Лёсы, бываюць, iдуць людскiя
  Нiбы паралельныя тыя прамыя -
  Часам i не парушаюць закон
  Матэматычны,
                    што быццам праклён
  Iх пакiдае навечна чужымi.
  Але, 
      разумеючы ўмоўнасцi гульняў,
  Выпадак,
                сябар 
                  усiх генiяльных дурняў,
  Часам кiдаецца ў бурную 
                                         дзейнасць,
  Гэтую крышачы ўшчэнт 
                                 паралельнасць.
  I сутыкаюцца лёсы 
                    ў тумане няўтульным.
  I адбываюцца цуды,
  Якiя астатняму люду
  Незаўважнымi застаюцца...
  Пакуль яны самi не сутыкнуцца...
 
 
 1999, лiпень, 20, аўторак, 1:10
 |