Калi абернецца дождж
стомленым снегападам
Калi ганарысты сцяг
павiсне звычайнай анучай
Паляжа ў палях ураджай
пад бязлiтасным градам
Адкажа бог на пытанне
было што ўчора пякучым
Але на прыцiхлых кухнях
шчыльна запоўненых газам
У прахалодзе трывожнай
дзе знiклi даўно павукi
Не чуюцца трубныя гукi
нiхто не чакае адказу
Адно толькi п'яныя рукi
шукаюць каробку запалак
У скрынцы пустой з-пад мукi...
1999, лiпень, 19, панядзелак, 22:16
|