|
|
||
За спiной зачынiлiся дзверы Ты сам-насам застаўся з Сусветам За празрыстай бранёю веры Праз якую лашчыцца вецер Белы пыл па-над шляхам кружыць Як вышэй iмкнецца падняцца Але шчасця ён не заслужыць Бо да неба яму не ўзняцца А з-за лесу ўзнiмаецца Сонца - За аблокi - да месца працы А ў тугой вiнаграднай гронцы Сны пра вырай, што птушкам сняцца Крок зрабiўшы з рыпучага ганку Пакаштуй жа халоднага соку Крок наступны зрабi - на дарогу Азiрнiся апошнiм разам На такiя родныя вокны Прашапчы напаўголас фразу: "Я вярнуся пад гэтыя кроквы..." 1999, лiпень, 11, нядзеля, 18:28 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"