|
|
||
Доўгi спякотны дзень Спёкся, нарэшце, сам. З ценем злiваецца цень, Ночы будуючы храм. Поле ахутвае цiш. Вёска пад зоркамi спiць. Месяц - самотны малыш З неба маўклiва глядзiць. Толькi нястомны цвыркун Штосьцi даводзiць яму... Марны твой спеў, прыгажун,- Бо не прабiць сцяну, Неба не дасягнуць, Мару не разбурыць... Лепей забыць. ...Вось i цвыркун ужо спiць, Дым над свечкай плыве, I над зямлёю ляцiць Месяц на белым крыле... 1999, лiпень, 9, пятнiца, 23:23 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"