|
|
||
Пыл забытых дарог, Перавiты травою Быццам сэрца тугою, Прагне дотыку ног. Нецярплiвы як звер, Ён жадае, каб вецер Менавiта цяпер У бясконцым сусвеце Ўсюды сеяў намер Паглядзець на Парыж i памерцi. Каб яшчэ у травы Адабралi правы На зашытыя ў зелень абшары, Каб ён мог гаварыць, Што машын шум гучыць Для яго гiмнам здзейсненай мары. Пыл забытых дарог... Каб жа ён толькi мог То узняўся б вышэй за хмары... Толькi дождж не пускае яго... 1999, чэрвень, 30, серада |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"