|
|
||
Тонкiя сцены стынуць... Вецер казыча шчалiны Дотыкам шчыра халодным... Дарога змяёю галоднай Паўзе праз вiльготны туман... Дзе хвост яе? Дзе галава? Не ведае зелень узбочын - На ўзмежку мiж днём i ноччу Адказу нiхто не ўсочыць. Слупы пад сумныя спевы Неразгаданых сноў, Сплёўшыся ў чорныя руны, Павiслi смажаных струнах Атручаных правадоў Пад здзiрванелым небам... Адказ... Каму ён патрэбны? 11999, травень, 20, чацвер, 23:30 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"