|
|
||
Знiкае з мапы Невэрлэнд - Мая апошняя надзея. I што з таго, што месца, дзе я, Не пройдзе, як чароўны свет - Яно са мною назаўсёды, Да той пары, пакуль жывы. Тут не прарвацца ў паплавы - Клiнкi сталёвага чароту Агонь астудзяць галавы Гарачай вечнага вар'ята... Iзноў нiхто не вiнаваты Не быў. Не ёсць. Не будзе. Не... I нават надпiс на сцяне - "Hie, friends, welcome to Neverland!" Не нагадае пра мяне. Як сцёрты цэнт... 1999, травень, 20, чацвер |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"