|
|
||
Рыюць акопы, мацуюць муры, Цягнуць калючы дрот, Нагамi паставяць зямлю дагары... I ў неба схаваецца крот, Кiпцямi ўхопiць кавалачкi хмары, Бездань адчуе за iмi, I, усвядомiўшы здзейсненасць мары, Сляпымi ўсмiхнецца вачыма. I след яго знiкне для нас без пары, Хутчэй, чым сонца пад iм дагарыць. А iм застанецца на гэтай зямлi Тое, што малпы рабiць маглi б - Рыць акопы i класцi муры... "А крот?" - спытаеце вы. А крот шлiфуе свае кiпцюры - Рыхтуецца неба да новай вайны... Крот iдзе ў неба, Не пакiдаючы следу... Вось толькi яны... Навошта яны Яму саступаюць дарогу? Чаму яны гэтак робяць? I ўвогуле - хто яны? 1999, красавiк, 29, чацвер, 23:39 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"