|
|
||
Дзесьцi пад iншым сонцам, Можа, праз тысячу год Я ўсё жыццё сваё ўспомню... Як фантастычны палёт. I сам сабе не паверу, Што гэта насамрэч было, Але нанясу на паперу Сны тыя нiзкамi слоў Сёння чужой мне мовы... I раптам зноў стане родным Даўно зруйнаваны дом У месцы, дзе болей нiхто Не жыве, бо плешчацца мора... I непаслухмяныя пальцы На папяровым акрайцы Дрыготка накрэсляць словы Нiкiм там не чутай мовы... 1999, красавiк, 24, субота, 0:39 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"